Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Угодкі расейскай агрэсіі супраць Грузіі

Прамінула два гады з часу расейскай агрэсіі супраць сувэрэннай Грузіі, якая пачалася ўноч на 8 жніўня 2008 года. З тае пары нічога не зьмянілася ў расейскай палітыцы на Каўказе, не зьмянілася і крамлёўская гэбельсаўшчына – фальшывая і агрэсіўная прапаганда Масквы. Пра гэта сьведчыць апублікаваны ў расейскім інтэрнэт-выданьні Грані.Ру артыкул Барыса Сакалова, напісаны год таму. А не зьмянілася анічога! На акупаваных расейцамі тэрыторыях Грузіі стаяць руіны, грошы на аднаўленьне раскрадзены маскоўскімі і мясцовымі чыноўнікамі. “Освободітелі-спасітелі” пагражаюць Грузіі, і стрымлівае іх толькі падтрымка Грузіі ЗША і іншымі дэмакратычнымі краінамі. Сьвет падтрымлівае грузінаў, таму што яны не збаяліся расейскай імпэрыі і абаранілі сваю зямлю са зброяй у руках. Народ будзе жыць у сваёй дзяржаве, вольна і шчасьліва толькі тады, калі загнаецца супраць акупантаў.

***

Вайна ў крывым эфіры

Моцнымі прапагандысцкімі залпамі адзначылі нашы тэлеканалы гадавіну грузінскай вайны. Тэма расейскай перамогі, міратворцаў-герояў і ўдзячнага насельніцтва Паўднёвай Асэціі і Абхазіі была ў гэтыя дні прадстаўлена ў навінах ледзь ня ў тым жа аб’ёме, што і год таму. Адзначыліся асноўныя расейскія каналы і дакумэнтальнымі фільмамі на гэтыя сюжэты.

Першым, яшчэ 7 жніўня, стратаваў НТВ фільмам “У жніўні 2008-га”. Ён адзіны з усіх спрабаваў прадэманстраваць хаця б нейкую аб’ектыўнасьць, паказаць канфлікт з двух бакоў і зрабіць галоўны ўпор на лёсы паасобных людзей. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваліся матар’ялы, адзнятыя здымачнымі групамі НТВ падчас баёў, так што фільм атрымліваецца сапраўды дакумэнтальным. Хаця, зразумела, тэндэнцыя праглядаецца. Грузіны адмыслова абстрэльваюць Цхінвалі, каб яго разбурыць. Калі расейскія бомбы разбураюць дом у Горы і забіваюць пры гэтым дзіця, то толькі таму, што гэтаму дому не пашэнціла стаяць побач з ваенным складам.

Пра нешта ў гэтым фільме гаворыцца, што называецца, паміж радкамі. Напрыклад, пра тое, што большасьць асэцінаў былі эвакуіраваны з Цхінвалі і навакольных вёсак яшчэ да пачатку вайны, а жыхары грузінскіх вёсак у Паўднёвай Асэціі вымушаны былі ўцякаць зь іх ужо пасьля пачатку баявых дзеяньняў. І, дарэчы сказаць, аўтары фільма прызнаюць, што вярнуцца ў Паўднёвую Асэцію ў грузінскіх уцекачоў сёньня няма ніякай магчымасьці. Праўда, пры гэтым падкрэсьліваецца, што і ў Грузіі яны ўладкаваліся адносна някепска, а спаленыя грузінскія вёскі ў кадр не трапляюць. І пра этнічныя чысткі ані слова не гаворыцца.

Вось бы тут параўнаць хаду аднаўляльных работ у Горы і ўладкаваньня ўцекачоў у Грузіі з хадой аднаўляльных работ у Цхінвалі. Але ад гэтага хода аўтары фільма рашуча адмаўляюцца, таму што ён для Расеі відавочна пройгрышны. Бо Горы неяк адноўлены, і грузінскія ўцекачы даўно ўжо не ў намётах жывуць. А ў Цхінвалі – і сьвежыя здымкі паказваюць – усё яшчэ бачныя руіны, новапабудаваных дамоў там ня бачна.

Расея шчодрай рукой выдзеліла на аднаўленьне паўднёваасэцінскай сталіцы 20 мільярдаў рублёў. Атрымліваецца ледзь не паўтара мільёна рублёў на кожную сям’ю ў Паўднёвай Асэціі. Па тамашніх цэнах кожнай сям’і можна было б пабудаваць прыстойны катэдж. Але нічога падобнага на экранах ня бачна. Ня хочучы западозрыш, што асноўная частка ўражальнай сумы станоўча растварылася ў кішэнях расейскіх і паўднёваасэцінскіх чыноўнікаў і на рахунках зьвязаных зь імі кампаніяў.

Прапагандысцкія штампы леташняй даўніны ў фільме НТВ, зразумела, таксама прысутнічаюць. Напрыклад, пра ўзорныя паводзіны расейскай арміі ў Горы, якая, маўляў, вымушана была ўзяць на сябе кіраваньне горадам, бо грузінскія ўлады адтуль уцяклі. І ўдзячныя грузінскія гандляры, якія ахвотна прадаюць расейскім жаўнерам тавары за рублі. Пра марадзёрства, зразумела, ані слова.

Радуе прынамсі тое, што ў фільме НТВ, як і іншых двух, нічога не гаворыцца пра генацыд асэцінскага народу. У фільме “У жніўні 2008-га” сьцьвярджаецца, што ўсяго падчас жнівеньскіх баёў з усіх бакоў загінула ад 700 да 800 чалавек. Паколькі Грузія заяўляе аб тым, што падчас вайны з Расеяй яна страціла 410 чалавек, як ваенных, так і цывільных, атрымліваецца, што большасьць ахвяраў ў выніку склалі грузіны.

Уключаныя ў фільм вялікія камэнтары прэзыдэнта Дзімітрыя Медведева дысануюць са стылістыкай фільма і глядзяцца як зацягнутая рэкламная паўза, ад якой аўтары фільма па зразумелых прычынах не маглі адмовіцца. Наш прэзыдэнт усімі спосабамі імкнецца даказаць: самастойны я! І ў выніку дагаворваецца да абсурда, сьцьвярджаючы літаральна наступнае: пачынаючы вайну з Грузіяй, я ні з кім не кансультаваўся. Пры такіх словах расіянаў павінна закалаціць. Прэзыдэнт прымае лёсавызначальнае для краіны рашэньне, можна сказаць, абвяшчаючы вайну, і пры гэтым не жадае ні з кім раіцца – ні з прэм’ерам, ні з міністрамі-сілавікамі, ні з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства, ні з замежнымі лідэрамі. Хаця да словаў Медведева ў Расеі мала хто ставіцца сур’ёзна. Усе цудоўна памятаюць, як год таму прэм’ер перад камэрамі размаўляў з прэзыдэнтам літаральна ў загадным тоне, а прэзыдэнт гэта пакорліва цярпеў.

Імя Саакашвілі, як, дарэчы, і імя Пуціна, ні разу ня згадваецца ня толькі ў выступе Медведева, але і наогул у фільме НТВ. І адразу ўзьнікае некаторая двухсэнсоўнасьць. Атрымліваецца, што ваявалі расейскія войскі і асэцінскія апалчэнцы з нейкім абстрактнымі “грузінскім рэжымам”, гэта значыць фактычна з грузінскай дзяржавай. І не надта зразумела, як можна аддзяліць ад яе грузінскі народ. Хаця ў той жа час фільм высакародна спрабуе пераканаць нас у тым, што грузіны не адчуваюць нянавісьці да Расеі і расейцаў, а асэціны цалкам талерантна ставяцца да грузінаў, якія засталіся ў Паўднёвай Асэціі.

У фільме РТР “Цхінвал: больш ніхто не памрэ” відавочна больш пастановачных сцэнаў, у якіх літаральна патанаюць рэдкія дакумэнтальныя кадры. Грузінскія вайскоўцы тут прадстаўлены нейкімі злымі прыдуркамі, а расейскія і асэцінскія байцы – быліннымі героямі. Ніякай крытыкі расейскай арміі і таго, як праводзілася “апэрацыя па прымушэньню да міру”, у фільме няма. Хіба іншым разам у запісах перамоваў расейскіх вайскоўцаў (не зразумела – сапраўдных ці пастаўленых) мат на адрас грузінаў перамешаны з матам на адрас уласнага камандваньня. Затое паказана, як імкліва пераадольвалі Рокскі тунэль расейскія танкі. І ані слова пра той хаос, які там тварыўся, пра нізкі ўзровень арганізацыі марша. А пра гэта падрабязна пісалі газэты год таму.

Аўтары фільма РТР фактычна дэзавуіруюць сьцьверджаньні расейскіх афіцыйных асобаў аб генацыдзе паўднёваасэцінскага насельніцтва, зробленыя ў першыя гадзіны вайны, але робяць гэта даволі своеасабліва. Маўляў, у першых паведамленнях з Цхінвала лічба загінуўшых ішла на тысячы. Гэта таму, што здавалася: у такім пекле ніхто не павінен быў выжыць. Але ў тым, што расейскія тэлеканалы і дыпламаты ў ААН на працягу ўсяго канфлікта і ў першыя тыдні пасьля яго тыражавалі адкрытую хлусьню пра нібыта больш за дзьве тысячы забітых мірных жыхароў, аўтары фільма схільныя “абвінавачваць”… самых асэцінаў. Яны, маўляў, на працягу ўсёй сваёй нялёгкай гісторыі так добра навучыліся выжываць, што адразу ж, як толькі пачаўся грузінскі абстрэл, пахаваліся па падвалах, таму і ацалелі.

У фільме Расейскага канала найбольш падрабязна распавядаецца аб спаленых грузінскіх вёсках у Паўднёвай Асэціі. Гэта падаецца як сюжэт пра гераічныя дзеяньні расейскага МНС, якое аказвала першую дапамогу грузінскім старэчам і забясьпечыла іх эвакуацыю ў Грузію і забясьпечыла вадой і харчаваньнем тых, хто пажадаў застацца. Пакуты і нягоды грузінскага насельніцтва Паўднёвай Асэціі падаюцца як заканамернае наступства “грузінскай агрэсіі” і палітыкі Саакашвілі, які адзін і вінаваты ў тым, што яны згубілі радзіму і маёмасьць. Словы “этнічная чыстка” тут, зразумела, не ўжываюцца.

Першы канал свой фільм “08.08.08. Вайна ў простым эфіры” вырашыў прысьвяціць інфармацыйнай вайне. І ў асноўным атрымалася дэжавю тых сюжэтаў, якія мільгалі на тэлеэкранах ў жніўні 2008-га. Тут і асэцінская дзяўчынка, якая робіць на амэрыканскім тэлеканале добра завучаную заяву аб грузінскай агрэсіі. Тут і кадры амэрыканскіх неграў, якія рыхтуюць грузінскіх спэцназаўцаў. І знойдзены ў Паўднёвай Асэціі пашпарт амэрыканца, які знаходзіцца цяпер недзе ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Два апошніх факта, на задуму аўтараў фільма, павінны даказаць, што амэрыканскае кіраўніцтва заранёў ведала аб намерах Саакашвілі адносна Паўднёвай Асэціі і адобрыла іх. На самой справе гэтыя факты наогул нічога не даказваюць. Тое, што амэрыканскія інструктары трэніруюць грузінскую армію, ніколі не хавалася. А як пашпарт жывога і здаровага амэрыканскага грамадзяніна апынуўся ў Паўднёвай Асэціі, аўтары фільма не тлумачаць.

Самы ўдарны і новы матар’ял у фільме – гэта нібыта захопленая расейскімі міратворцамі грузінская штабная карта, на якой штаб расейскіх міратворцаў у Цхінвалі пазначаны як мэта – 1. І надпісы на картах зроблены па-грузінску, але толькі чамусьці ў лацінскай транлітарацыі. Цікава, калі б нашым вайскоўцам прадэманстравалі расейскую карту, на якой надпісы былі б зроблены па-расейску, але лацінскімі літарамі, ці сумняваліся б яны, што гэта фальшыўка?

Павінен, аднак, адзначыць пэўны прагрэс. Год таму, падчас баявых дзеяньняў, генэрал Нагавіцын дэманстраваў таксама нібыта трафёйную грузінскую карту з плянам інвазіі ў Абхазію, надпісы на якой таксама былі выкананы на расейскай мове. Цяпер у расейскім Генштабе, відавочна, засвоілі грузінскую размоўную гаворку. Калі справа такімі тэмпамі пойдзе і далей, то да другой гадавіны вайны расейскія генштабісты, глядзіш, і грузінскі алфавіт вывучаць.

У фільме Пешага канала асноўны ўпор зроблены на тое, што ў шэрагу выпадкаў замежныя тэлеканалы выдавалі відэаматар’ялы, якія паступілі з паўднёваасэцінскага Цхінвалі, за кадры разбурэньняў у грузінскім Горы. Закіды шмат у чым справядлівыя, але дакладна тым жа займаліся падчас вайны расейскія тэлеканалы. Як сьведчыць рэжысёр Андрэй Някрасаў, расейскія тэлеканалы дакладна таксама “атрымлівалі грузінскі матар’ял і голасам за кадрам выдавалі Горы за Цхінвалі”.

У адрозьненьні ад фільма НТВ, фільм Першага канала паказвае ня толькі Медведева, але і Пуціна. Апошні дэманструе нам мастацтва весьці інфармацыйную вайну. На зусім законнае пытаньне аднаго з заходніх журналістаў, ці не зьяўляецца інвазія расейскіх войскаў на ўласна грузінскую тэрыторыю празмерным ужыццем сілы, наш прэм’ер адказваць ня стаў, а хватка перавёў размову на заходнюю прапаганду, якая нібыта ў збачэнскім выглядзе прадстаўляе падзеі ў Паўднёвай Асэціі і пазыцыю Расеі.

У цэлым ва ўсіх трох фільмах адсутнічае якая-кольвечы пераканаўчая канцоўка. Мяркую, гэта невыпадкова. Аўтары з задавальненьнем закончылі б іх на мажорнай ноце: як шчасьліва жыве народ Паўднёвай Асэціі за гранью дружескіх штыков, як разбудоўваецца і квітнее новая паўднёваасэцінская дзяржава, як расьце яе аўтарытэт у сьвеце. Але надта добра вядома, што незалежнасьць Паўднёвай Асэціі і Абхазіі, за выключэньнем Расеі, не прызнаў ніхто. І адноўлены ды квітнеючы Цхінвалі сёньня можна паказаць на экране хіба што толькі сродкамі кампутарнай графікі. Але такая “пацёмкінская вёска” напэўна выклікала б крайняе абурэньне асэцінаў. Таму і даводзіцца, няхай і не проста, прызнаваць некаторую нявызначанасьць у далейшым лёсе Паўднёвай Асэціі і Абхазіі, абмяжоўваючыся канстатацыяй таго, што жыхары Цхінвалі ўдзячныя расейскім вайскоўцам за абарону. Больш дзячыць пакуль няма за што.

Барыс Сакалоў

Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/Georgia/m.155270.html

Пераклад з расейскай

7/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024