Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Дацкая газэта “Berlingske Tidende”.
7 жніўня 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” апублікавала рэкляму для дацкіх турыстаў, якія выбіраюцца ў Іспанію. Гэтым разам рубрыка была прысьвечана менш знанаму гораду (як прызнае газэта), чым Мадрыд або Барсэлона – Саламанцы. Распавядаецца пра гісторыю і культурную спадчыну Саламанкі.
Наш камэнтар: Час ад часу зьдзіўляюць гэтыя эўрапейцы. Акрамя некалькіх гадоў германскай акупацыі ў 1940-45 гадах датчане (як і ўсе заходнія грамадзяне) мелі неабмежаваныя магчымасьці падарожнічаць па Эўропе, чытаць любыя кнігі пра гісторыю і культуру. І вось ім цяпер неабходная “сэнсацыйная інфармацыя” пра такі славуты цэнтар, як Саламанка. Менавіта там узьнік адзін з першых унівэрсітэтаў у Эўропе (у 13-м стагоддзі). Горад – гэта цуд архітэктурных ансамбляў часоў маўраў, раманікі, готыкі і Рэнесанса. А для многіх на Захадзе трэба даваць адмысловую рэкляму аб гэтым цудзе. Што ж зьдзіўляцца, што заходнікі нічога ня ведаюць пра нашу Беларусь.

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “Novy Cas”.
7 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” пісала пра сутыкненьні футбольных заўзятараў у Браціславе пасьля матчу на эўрапейскі кубак паміж “Слованам” і белградскай “Црвэнай Звэздай”. Паліцыя ледзь дала рады стлуміць масавыя выбрыкі сэрбскіх фэнаў, якія перакульвалі машыны, білі вітрыны і кідаліся каменьнем. Гораду нанесена шкода ў 100 тысячаў эўра.
Наш камэнтар: Вядома, што футбольнае заўзятарства ёсьць праблемай гвалту ва ўсім сьвеце. Беларускія патрыёты робяць выснову, што КГБ ўзяла гэтую справу пад кантроль у Беларусі. Клубы заўзятараў у Менску ператвараюцца ў хватка кіруемыя групоўкі маладзёнаў, якія не прытрымліваюцца ніякіх маральных нормаў. Некалькі разоў падчас футбольных матчаў над галовамі клубных заўзятараў уздымаліся фашыстоўскія лёзунгі, напісаныя па-расейску, напрыклад з усхваленьнем гітлерскага спадручнага Геса. Гэта ёсьць вельмі небясьпечная форма расейскага фашызма, якая гвалтоўна прышчэпліваецца ў Беларусі.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
7 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра разрэклямаваны расейскі фільм “Бацькава шчасьце”. Маскоўскі гульнявы фільм прысьвечаны эротыцэ і Лукашэнку. Газэта нагадвае, што падобны фільм быў зьняты ў Маскве пра Саакашвілі.
Наш камэнтар: Масква ідзе на розныя гнюснасьці ў сваёй імпэрскай палітыцы. Цяпер у душу беларусам яны зьбіраюцца лезьці з кінавычварэнствам. Калі ўважліва аналізаваць справу з апошнімі тэлеролікамі “Крёстных отцов” маскоўскай вытворчасьці, то прыходзіш да высновы, што гэта ёсьць падвойная гульня Крамля-Лубянкі. Ворагі жадаюць выклікаць у беларсаў жаданьне ісьці на выбарчыя ўчасткі з ілюзорным жаданьнем “прагаласаваць супраць непрывабнага дыктатара”. На самой жа справе ў такім выпадку беларусы будуць складаць масоўку для выбарчых шулераў. Вельмі важна, каб нашы людзі ўбачылі подласьць гэтага праекта і адвярнуліся ад яго.

Алесь Хадасевіч

***

Бэльгійская газэта “Le Soir”.
8 жніўня 2010 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” пісала пра візыт прэзыдэнта РФ Медведева ў Абхазію. Візыт прысьвечаны другой гадавіне расейска-грузінскай вайны (2008 г.). Медведев заявіў у Сухумі: “Я ні ў чым не раскайваюся…”
Наш камэнтар: Гэта вядома, што арганізатары агрэсій і забойстваў ніколі не раскайваліся ў расейскай гісторыі. Гадоў праз 25 можна чакаць, што з Масквы прагучыць прызнаньне ў тым, што “падзеі ў Грузіі ў 2008 годзе былі нашай палітычнай памылкай” (як Масква зрабіла гэта праз дзесяцігоддзі пасьля інвазіі ў Фінляндыю і Чэхаславакію). Але тады ўжо ня будзе ні Медведева, ні Пуціна, ні расейскай імпэрыі.

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “Novy Cas”.
8 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” пісала, што жыхары Масквы абураны тым, што мэр горада Лужкоў адсутнічаў у сталіцы на працягу двух тыдняў у той час, калі горад задыхаецца ў атрутным дыме пажараў. Апошнім разам Лужкова бачылі на адпачынку ў Крыме.
Наш камэнтар: У мафіёзы Лужкова былі значна больш важныя справы – ён мабыць далучаў Крым да Расеі. Трэба прызнаць, што ў любой іншай краіне такія паводзіны мэра любога горада ў такіх абставінах прывялі б да неадкладнай ягонай адстаўкі. Але ў Маскве паўтараюць стары сіцылійскі дэвіз – “Мафія бессьмяротная!”

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
9 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад сэнсацыйным тытулам “Паляк – супернік Лукашэнкі”. “Паляк” – гэта Яраслаў Раманчук, які ад АГП хоча быць кандыдатам на прэзыдэнта РБ. Цытуем артыкул аўтарства Анджэя Пісальніка: “Народжаны ў Сапоцкіне каля Горадні, Яраслаў Раманчук мае ў роднай мясцовасьці славу чалавека, які зрабіў зьдзіўляючую кар’еру… У Сапоцкіне няма жыхара, які не хваліўся б, што “наш Ярэк будзе змагацца з Лукашэнкам за прэзыдэнцкую пасаду”… Раманчук – адзін з найбольш ацэненых у Беларусі эканамістаў… Ён мае праграму… Брак антырасейскіх лёзунгаў у ягонай праграме і выступах уплывае на тое, што яго разглядаюць як кандыдата, які мае вялікія шанцы на падтрымку Крамля, усё больш сканфліктаванага з Лукашэнкам… Ён ганарыцца каранямі… Ён у той жа час не хавае, што ёсьць палякам.”
Наш камэнтар: І вось такой лухтой польскі журналіст забясьпечвае польскае грамадзтва са старонак адной з буйнейшых польскіх газэтаў. Гэта такі цяпер узровень польскай палітычнай аналітыкі? Яны гэта сур’ёзна?
Трэба нагадаць нашым шаноўным суседзям, што ў КГБ і ў Маскве не бывае нацыянальнасьці. КГБ ўласна і ёсьць нацыянальнасьць, зразумела, “сярод сваіх”. Няхай рэдактары і чытачы газэты ўявяць сябе, што нейкі кандыдат на польскія выбары езьдзіць у Маскву, сустракаецца там з міністрамі Крамля, “заручаецца іхнай падтрымкай на выбарах”, абяцае і г.д. Што было б з такім польскім кандыдатам? Яго б проста ня стала ў палітычным сэнсе. А паводле Пісальніка, “паляк мае вялікія шанцы на падтрымку Крамля”… Расея разьмяшчае на тэрыторыі Беларусі свае сучаснейшыя ракетныя комплексы, накіраваныя на Польшчу, а пісальнікі пераконваюць польскае грамадзтва, што “Крэмль усё больш сканфліктаваны з Лукашэнкам”. Чытаеш такое і вачам сваім ня верыш!

Алесь Хадасевіч

***

Іспанская газэта “La Razon”.
9 жніўня 2010 г. Іспанская газэта “La Razon” пісала пра пілігрымку па шляху сьв. Апостала Язэпа ў паўночнай Іспаніі і пра рэлігійныя і культурніцкія мерапрыемствы, арганізаваныя каталіцкай моладдзю з усяе Эўропы ў Санцьяга дэ Кампастэла. 12 тысячаў маладых людзей маліліся разам, наладжвалі канцэрты, канфэрэнцыі і дыскусіі. Успаміналі нядаўнюю трагедыю на “парадзе каханьня” у Нямеччыне.
Наш камэнтар: Які кантраст паміж дзьвюма падзеямі: духоўны ўздым маладых людзей на сьвятых мясьцінах і сатанінскія скокі на “парадах”.

Алесь Хадасевіч

***

Французкая газэта “Liberation”.
9 жніўня 2010 г. Французкая газэта “Liberation” паведаміла пра мемарыяльныя мерапрыемствы ў Хірасіме з нагоды 65-й гадавіны атамнай бамбардоўкі Японіі амэрыканцамі ў 1945 годзе. Упершыню на мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва ЗША.
Наш камэнтар: Згадваючы пра Хірасіму, камэнтатары звычайна забываюцца пра 7 мільёнаў забітых японцамі азіятаў у акупаваных імі краінах толькі ў 1941-45 гадах, пра жудасныя японскія канцлягяры, у якіх пакутвалі і гінулі ваеннапалонныя амэрыканцы і эўрапейцы, пра антычалавечыя экспэрымэнты над жывымі людзьмі. А таксама аб тым, што генштаб ЗША меркаваў весьці вайну да 1947 года і падлічваў сотні тысячаў патэнцыйных стратаў сваіх войскаў. Бамбардоўка вымусіла адумацца японскага імпэратара і вышэйшую эліту (яны пачалі баяцца за свае жыцьці). Вайна была скончана.

Алесь Хадасевіч

***

Швэдская газэта “Svenska Dagbladet”.
9 жніўня 2010 г. Швэдская газэта “Svenska Dagbladet” паведаміла, што паліцыя атачыла мячэць Аль-Куд і мясцовы ісламскі цэнтар у нямецкім Гамбургу і правяла там ператрус. Мячэць і цэнтар цяпер зачынены. Вядома, што на іх тэрыторыі зьдзяйсьнялася вярбоўка ў ісламскія тэрарысты Аль-Каэды. Трое з самагубцаў-забойцаў, якія кіравалі самалётамі падчас тэракту ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 года, праходзілі навучаньне ў гэтым гамбургскім цэнтры.
Наш камэнтар: Няўжо заходняе грамадзтва пачало супраціўляцца экзатычнаму кашмару на сваёй зямлі?

Алесь Хадасевіч

9/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024