Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ідэя Народнага Байкоту знаходзіць водгук

(Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “За Айчыну, правы і свабоду” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
Інфармацыйная прастора краіны занятая перадвыбарчай агітацыяй і прапагандай. Рэжым робіць гэта ў схаваных формах, дэманструючы па тэлеканалах паездкі і выступы Лукашэнкі і ягоных падначаленых. Псэўдаапазыцыя пайшла ў “выбарчы наступ” у адкрытую. З вялікай помпай “незалежныя і дэмакратычныя” СМІ перадаюць паведамленьні пра іхныя нарады і выбары “адзінага” кандыдата. І пры гэтым не саромеюцца дэманстраваць на фота, што ў разрэклямаваных “нарадах дэмсілаў” удзельнічала па 5-8 асобаў, часам тры асобы.
Цікава, што рэжым яшчэ не абвясьціў даты сваіх псэўдавыбараў і не агучыў пачатак перадвыбарчай кампаніі. Даўно знаёмыя “кандыдаты ад апазыцыі” усімі сіламі намагаюцца завабіць выбаршчыкаў на ўчасткі. А. Лебедько нават так і заявіў у інтэрв’ю газэце “Народная Воля”: “Мы рабілі ўсё для таго, каб гэтыя выбары былі сапраўднымі…” Легітымізацыя антызаконнага рэжыму унутранай расейскай акупацыі і гэтым разам зьяўляецца галоўнай задачай гэтых псэўдаапазыцыйных структураў. Яны ў чарговы раз спрабуюць зрабіць мільёны беларусаў саўдзельнікамі сваёй афёры. Але з усяе краіны паступаюць зьвесткі аб тым, што многія людзі ўжо даўно ня вераць падстаўным зазывалам і не зьбіраюцца ісьці на выбарчы фарс.
Ведае гэта і Масква. Таму разгорнута шумная кампанія нібыта супраць Лукашэнкі і ягоных мэтадаў кіраваньня. Але нельга давяраць кампаніям з Масквы. Канчатковая мэта гэтых кампаніяў тая ж самая – прымусіць беларусаў ісьці на выбарчыя ўчасткі дыктатуры і ствараць масоўку для нелегітымнай, крымінальнай авантуры рэжыму. Адзінай альтэрнатывай гэтаму падману ёсьць Народны Байкот выбарчага фарсу. На гэта павінны быць накіраваны ўсе намаганьні патрыётаў Бацькаўшчыны.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Людзі ў рэгіёнах ужо ня радуюцца абвешчанаму рэжымам падвышэньню пэнсіяў. Усе ўжо разабраліся, што рост цэнаў даўно “зьеў” гэтыя падвышэньні. Для простых людзей штодзённае жыцьцё становіцца ўсё больш цяжкім, грошай не хапае на элемэнтарнае. Людзям абрыдла хлусьлівая прапаганда па БТ. Ідэя Народнага Байкоту выбарчага фарсу знаходзіць паўсюль жывы водгук і разуменьне грамадзянаў.
Спэцыялісты паведамляюць, што сапраўды назіраецца рост вытворчасьці ў будаўніцтве. Але за надзьмутымі лічбамі статыстыкі ёсьць сумная рэчаіснасьць. Па ўсёй краіне будуюцца блочныя жылыя дамы, паводле тэхналогіі мінулых дзесяцігоддзяў, ад якой даўно ўжо адмовіліся ва ўсім сьвеце. Якасьць такіх дамоў вельмі нізкая і ў многіх выпадках пражываньне ў іх уяўляе сабой небясьпеку для здароўя і жыцьця людзей. Стала вядома, што рэжым накіроўвае эшалёнамі якасную прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў харчаваньня ў Маскву. Апошнім часам былі вывезены нават тыя прадукты, якія знаходзіліся на складах. Прычым у Маскву прадукцыя прадаецца па цане у два разы меншай за цану, па якой яна прадавалася ў Беларусі. Па ўсёй нашай краіне распаўсюджваюцца прадукты харчаваньня, зробленыя ў атручаных чарнобыльскай радыяцый раёнах. Актывізуецца злачынны экспэрымэнт над нашым народам.
Беларусы пытаюцца: “Што ж будзе далей?” Людзі хвалююцца за будучыню сваіх дзяцей і шукаюць шляхі выйсьця з тупіка, у які антыбеларускі рэжым завёў нашу краіну. Неабходна зрабіць усё для кансалідацыі нашага грамадзтва ў змаганьні за вызваленьне і адраджэньне Беларусі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (В. Буйвал).
8 жніўня 2010 г.

9/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024