Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №8 Афіцыйная Масква ня ў стане схаваць сапраўдныя маштабы вогненнай катастрофы ў імпэрыі. Ды й схаваць было б цяжка, бо катастрофу вельмі выразна бачна нават з космасу. Сама Масква стала горадам-прывідам, ахутаным угарнымі газамі. З вялікіх вайсковых складаў каля Масквы ледзь пасьпяваюць вывозіць баепрыпасы, да якіх падбіраецца полымя. Але вось склад ВМФ ужо згарэў. Была пагроза зьнішчэньня агнём імпэрскага атамнага цэнтру ў Сарове. Падзеі дэманструюць поўную непадрыхтаванасьць (тэхнічную і сацыяльную) да маштабных стыхійных бедстваў. Крымінальны і скарумпаваны рэжым ня здольны вырашаць гэтыя праблемы. Дэмаралізаванае грамадзтва ня здольнае ды й ня хоча вырашаць іх. Дэпутат Дзярждумы ад алтайскага краю Аляксей Багаракаў так ахарактарызаваў катастрофу: “У Маскве сапраўдны Армагэдон. Ужо анлічане прыязджаюць сюды, каб паглядзець, які смог некалі ахутваў “туманны Альбіён”. Нават нумароў машын, што едуць спераду, ня бачна. З-за гэтага сур’ёзна павялічылася аварыйнасьць. Але самае страшнае – сьмяротнасьць па словах мэдыкаў павысілася ў разы! І ня ў два-тры разы, а ў 6-8”. Па словах дэпутата, маскоўскія моргі забітыя трупамі, у крэматорыях чэргі. Афіцыйнай інфармацыі няма. Маскоўскім лекарам забаронена ставіць дягназ “цеплавы ўдар, перагрэў”, каб схаваць рэальныя маштабы катастрофы. Калі ў 1950-60-я гады “покорітелі пріроды” асушалі маштабныя тарфяныя балоты вакол Масквы (адначасова з такой жа злачыннай апэрацыяй саветаў у Беларусі), сапраўдныя навукоўцы папярэджвалі ўлады і грамадзтва, да якой катастрофы можа прывесьці гвалт над прыродай. Іх не паслухалі і вось жудасны вынік. *** Дагуляліся армянскія палітыкі з Расеяй у “гаранта” сваёй дзяржаўнай незалежнасьці. Вось вынік рабленьня выгадніцкіх (прагматычных) ставак на ворага народаў. Медведев усьміхаўся падчас леташняга візыту ў Арменію, прымаў ад гаспадароў бочку каньяку ў падарунак. А тым часам Расея накіроўвала свае ракеты ў суседні Азэрбайджан. Вось і загучалі ў Арменіі галасы ў падтрымку ідэі народнага супраціву Маскве, калі з гэтай задачай не дае сабе рады ўлада. *** Заява Міністэрства замежных справаў Грузіі ў сувязі з візытам Прэзыдэнта Расеі Д. Медведева ў акупаваны Сухумі ў парушэньне дзяржаўнай мяжы Грузіі 8 жніўня 2010 г. Прэзыдэнт Расеі Д. Медведев у парушэньне дзяржаўнай мяжы Грузіі наведаў акупаваны Сухумі ў другую гадавіну адкрытай і паўнамаштабнай агрэсіі, распачатай Расеяй супраць Грузіі 7 жніўня 2008 года. Такое супадзеньне было заранёў заплянаванай і мэтанакіраванай акцыяй, што пацьвярджаецца тым фактам, што летась 12 жніўня В. Пуцін, галоўны ініцыятар і ідэолаг вайны, разьвязанай супраць Грузіі, таксама наведаў акупаваную Абхазію ў дзень гадавіны падпісаньня Пагадненьня з 6 пунктаў аб спыненьні агню. Гэты так званы “візыт” на акупаваную тэрыторыю сувэрэннай дзяржавы, праведзены ў манеры савецкіх палітычных лідэраў, прадстаўляе сабой яшчэ адзін цынічны акт, якім Расея яшчэ раз пацьвярджае, што яна не задумваецца над сваімі міжнароднымі абавязацельствамі, і што яна не выконвае і не зьбіраецца выконваць ніводзін з пунктаў Пагадненьня аб спыненьні агню ад 12 жніўня 2008 года. У той жа час Крэмль ставіць сваёй мэтай стварэньне ілюзіі легітымнасьці марыянэткавага рэжыму, які нягледзячы на імпэтныя спробы і шчодрую фінансавую дапамогу Расеі пацярпеў крах у сваіх спробах дасягнуць прызнаньня міжнароднай супольнасьці. Міністэрства замежных справаў Грузіі выказвае свой рашучы пратэст супраць чарговай спробы дэстабілізацыі сітуацыі і эскалацыі напружанасьці ў каўказкім рэгіёне і заклікае міжнародную супольнасьць прымусіць Расею паважаць сусьветна прызнаныя нормы і прынцыпы міжнароднага права і неадкладна выканаць патрабаваньні Пагадненьня з 6 пунктаў аб спыненьні агню ад 12 жніўня 2008 года, і перш за ўсё правесьці неадкладную і поўную дэзакупацыю тэрыторыі Грузіі. Тбілісі, 8 жніўня 2010 г. *** У Арле міліцыя затрымала выкладчыка фі У горадзе Капейску Чалябінскай вобласьці раскрылі групоўку забойцаў-сатаністаў, якая налічвала 12-13 асобаў. У 2000-2001 гадах (калі большасьці з бандытаў было па 12-14 гадоў) яны зьбіраліся разам, чыталі “акультную” (сатанінскую) літаратуру і слухалі музыку ў стылі “Блэк мэтал”. Потым яны выходзілі на вуліцу і білі насьмерць першага мінака, якога сустракалі. Адна з дзяўчын гэтый групы з тае пары пасьпела выйсьці замуж і нарадзіла двух дзяцей. Калі яна была зьмешчана пад хатні арышт, то скончыла жыцьцё самагубствам. Банда забіла да 9 асобаў. Міліцыя рассьледвала ўсе справы па забойствах як асобныя справы. Толькі выпадак дазволіў гора-сьледчым зьвязаць усё ў адну справу і знайсьці забойцаў. Янка Базыль 10/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |