Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Аб’явіўся “рэвалюцыянер” Клімаў Беларускія патрыёты ўжо заўважылі: як толькі намячаецца нейкая антынародная авантура рэжыму, на арэне зьяўляецца вядомы “палітык” А. Клімаў і пачынае муціць ваду. Людзі слухаюць ягоныя кур’ёзныя маналогі, паціскаюць плячыма і часам сьмяюцца. Але потым усё сканчаецца сур’ёзна. Калі на разрэклямаваную ім “акцыю пратэсту” за Клімавым ідуць падманутыя людзі, іх зьбівае і арыштоўвае паліцэйшчына. Цікавым чынам Клімаў выходзіць з любых падобных тарапатаў сухім з вады і працягвае гукаць свае “прароцтвы”. Вось і сёньня ў газэце “Народная Воля” за 11 жніўня зьмешчаны партрэт і даволі вялікае інтэрвію з “прарокам”. Клімаў доўга распавядае пра свой “рэвалюцыйны шлях”. Але самае цікавае на прыканцы тэксту. Цытуем (на мове “барца” Клімава) ягоныя адказы на пытаньні журналіста пра выбары і пра зьмену ўлады ў Беларусі: “Я удивлён той полемике, которая проходит в обществе вокруг выборов. С 1996 года в стране выборы превратились в соцопросы. Выборов нет, и общество смирилось с этим. Почему бы не признать, что у нас недемократическое государство, мы не европейская страна, мы вообще вне европейской цивилизации. Надо это всё признать, и тогда одним легче будет управлять этой страной, а другим бороться за свои права… Я не верю никаким фильмам по НТВ. Если бы Москва всерьёз хотела поменять кого-то тут, она бы это давно сделала. Более того, Лукашенко – это полностью продукт Кремля… Практически же я уверен, что у нас будет цивилизованная трансформация власти. Я думаю, ситуация будет способствовать тому, чтобы власть сама менялась. Я склонен к польскому варианту, когда Ярузельский договорился с оппозицией о каких-то своих гарантиях, дал возможность провести демократические выборы и пошёл в отставку”. Што ж, цікавае чціва. Замутненьне палітычнай вады амаль поўнае. Нібыта ёсьць і сапраўдныя канстатацыі (напрыклад, што Лукашэнка – прадукт Крамля). А потым шызафрэнічная логіка тых, якія падрыхтавалі такое прароцтва для Клімава, зьбіваецца на глумленьне і цынізм у адрас беларускага народу і ягонай цывілізацыі. І ўсё гэта беларусам прапануецца прызнаць і праглынуць. Найбольш прыкметны тэзіс – аб тым, што “сітуацыя будзе спрыяць таму, каб улада мянялася сама”. 16 гадоў лукашызма паказалі ўсім, у які бок мяняецца гэтая ўлада – да ўсё больш адкрытай і абсалютнай дзікасьці і беспакаранага гвалту над народам. Трэба нагадаць таксама, што прымусіла Ярузэльскага пайсьці на адмену ваеннага становішча ў Польшчы і на паступовае адмаўленьня ад камуністычнай дыктатуры. Найперш, Ярузэльскі ў 1988 годзе дазволіў не дэмакратычныя выбары, а выбарчы фарс, зь якога сьмяяўся польскі народ і ўвесь сьвет. Польская моладзь, арганізаваная палітычнымі структурамі “Змагарнай Салідарнасьці”, выступіла супраць рашэньняў “круглага стала”, за якім прафсаюз “Салідарнасьць” Валенсы і камуністы дамовіліся пра новы сацыяльна-палітычны курс краіны. Патрыёты патрабавалі пакараньня камуністычных спэслужбаў і верных Маскве элітаў за злачынствы і здраду Польшчы на карысьць Маскве. Паліцыя разбягалася, калі дзесяткі тысяч дэманстрантаў маршыравалі ў гарадах і валілі помнікі Леніну і Дзяржынскаму. Але пагадненьне з камунай адбылося. Гэта каштавала Польшчы вялікіх стратаў на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Польскі досьвед паказаў, што рэжым здраднікаў і паслугачоў чужой імпэрыі павінен выкараняцца дашчэнту. Інакш ня будзе паўнавартаснага вызваленьня ад акупацыі. Мяркуем, што Клімава выпусьцілі з “загашніка” не выпадкова. Трэба чакаць працягу ягонага кур’ёзнага тэарэтызаваньня. І ня толькі ягонага. Цяпер тлуміць галовы нашым людзям і блытаць іх будзе цэлая цемра розных “рэвалюцыянэраў”. За шалупіньнем іхных разважаньняў і тэзісаў трэба разглядзець і ідэнтыфікаваць галоўнае – усе яны імкнуцца пераканаць беларусаў ісьці на “выбары” антынароднай дыктатуры. Нашаму народу хопіць розуму разабрацца ва ўсім, убачыць сапраўдную сутнасьць гэтай публікі. І адказам ім будзе Народны Байкот выбарчага фарсу. Янка Базыль 11/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |