Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прамаскоўскі рэжым адмаўляе Галадамор Дзеяньні кожнага антынароднага рэжыму, які служыць інтарэсам чужой імпэрыі, аднолькавыя па тактыцы, стратэгіі і стылю. Адна з галоўных задачаў такога рэжыму – гэта адмаўленьне факту генацыду карэннага народу дзяржавы расейскімі акупантамі. Антыўкраінскія сілы, што прышлі да ўлады ва Украіне, “з месца ў кар’ер” кінуліся абслугоўваць лубянскую гістарыяграфію і крамлёўскую прапаганду. На службу да іх адразу ж запісаліся псэўданавукоўцы і хлусы ад навукі, якіх актыўна падтрымліваюць спэцслужбы рэжыму і яго начальнік. За гістарычную памяць, за праўду трэба змагацца, гэта не даецца ў падарунак. Украінскае грамадзтва кансалідуецца ў супраціве імпэрскаму злу. Кілер нацыянальнай памяці Заява новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці Валерыя Салдаценкі пра, фактычна, адсутнасьць Галадамору як генацыду ўкраінскага народу расплюшчыла ўкраінскаму грамадзтву вочы на сапраўднае прызначэньне гэтага так званага навукоўца. Ягоная падрыўная “місія” палягае ў пляжаньні нацыянальнай гісторыі і ператварэньні ўкраінцаў зноў у людзей без памяці, у галовах якіх не павінна быць нічога, акрамя “адзіна вернага вучэньня” адзінай партыі. Ёсьць падставы меркаваць, што Салдаценка, працуючы ў пары з сваім аднадумцам, старшынём Дзяржкамархіву Вольгай Гінзбург, з падтрымкай прафэсійнага ўкраінафоба, міністра асьветы Дмытра Табачніка, кіраўніка СБУ (спэцслужбы Украіны – заўвага рэдактара) Валерыя Харашкоўскага ды іншых шматлікіх дапаможнікаў з шэрагаў “пятай калёны” правядуць татальную зачыстку сьведчаньняў пра злачынствы расейскай і савецкай імпэрыяў супраць украінскага народу. Немагчыма ўявіць, каб падобныя заявы мог зрабіць чыноўнік, напрыклад, у Ізраіле, Польшчы, Арменіі альбо іншых краінах, народы якіх пацярпелі ў выніку этнацыдаў. Нават у сёньняшняй Украіне, улада якой цынічна перапісвае гісторыю, немагчымыя заявы высокапастаўленай асобы такога ўзроўню, у якіх запярэчваўся б Галакост ці выказвалася б падтрымка фашыстоўскай ідэалогіі. Бо запярэчваньне Галакосту роўназначнае адмаўленьню факту злачынстваў нацыстаў супраць габрэйскага народу. Аднак адмаўленьне Галадамору як сьвядомага генацыду ўкраінскага народу таксама ёсьць апраўданьнем злачынстваў таталітарнага сталінскага рэжыму. Злачынстваў, па якіх ужо вынесена рашэньне ўкраінскім судом высокага ўзроўню. Нацыі, якая забудзецца пра гэтыя злачынствы, наканавана зноў і зноў быць закладніцай непамерных імпэрскіх амбіцый, — альбо зусім знікнуць у нябыце. Ці пра такі лёс для сваіх нашчадкаў марылі мільёны нашых прадзедаў, якія аддалі жыцьцё за свабоду Украіны? У выпадку невыкананьня дзейснай уладай законных патрабаваньняў украінскага грамадзтва палітычная партыя “Наша Украіна” пакідае за сабой права распачаць усеўкраінскую акцыю пратэсту супраць спробаў новай улады рукамі такіх салдаценкаў сьцерці нацыянальную памяць украінскага народу. Кіеў Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/9053 Пераклад з украінскай 12/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |