Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусы старэйшага пакаленьня памятаюць, што такое расейская (савецкая тады) армія і расейскі флёт. Без ніякай вайны тысячы і тысячы нашых юнакоў і мужчын прывезьлі адтуль у трунах, многія сталі інвалідамі. Крымінальныя “законы”, антычалавечая ідэалогія, зьнішчэньне душы і прыніжэньне нацыянальнай і чалавечай годнасьці, жудаснае харчаваньне і мэдабслуга – гэтыя рысы расейскага вайсковага жыцьця назаўжды засталіся ў нашай памяці. У савецкіх казармах сабралі былі разам хлопцаў з розных калоній імпэрыі, гэта было сапраўднае імпэрскае войска. І тады ўспыхвалі міжнацыянальныя канфлікты, адбываліся бойкі, забойствы і гвалт. Але беларусы назіралі і станоўчае пасярод гнюснасьці расейскага вайсковага жыцьця. Мы ўпершыню за жыцьцё пабачылі, як людзі аднаго народа і адной мовы трымаюцца разам, як падтрымліваюць і бароняць адзін аднаго. Гэтак было ў эстонцаў – прадстаўнікоў эўрапейскай культуры. Гэтак было ў прадстаўнікоў маленькіх каўказкіх этнасаў. Ва ўсіх, акрамя, на жаль, расейцаў і беларусаў. З расейцамі ўсё зразумела, у іх ніколі не было паняцьця народнай салідарнасьці, гэта факт. А за беларусаў было вельмі крыўдна. Галоўнай прычынай было парушэньне асноўнай камунікатыўнай функцыі паміж сынамі аднаго народа – беларусы, як правіла, не размаўлялі на роднай мове. І гэта было прычынай многіх няшчасьцяў, безабароненасьці ў крытычных сітуацыях, закамплексаванасьці ад пачуцьця непаўнавартасьці, тлумачэньня якому самы хлопцы не маглі даць. Усе сьпявалі свае песьні, чыталі кнігі і газэты на родных мовах (прысылалі сябры і сем’і). У беларускім асяроддзі гэта была рэдкая зьява. Адным словам зьнішчальная русіфікацыя давалася нам у знакі. Не выпадкова, што ў наш час антыбеларускі рэжым так настойліва і брутальна “зачышчае” ўсё беларускае ў нашым нацыянальным войску. Беларуская, дзяржаўная мова не гучыць у беларускай арміі. Бліскучыя кар’еры тут робяць адкрытыя ненавісьнікі нашай дзяржавы, культуры і ўсяго беларускага. Варожая імпэрская сіла прыкладае ўсе намаганьні, каб фармальна беларуская армія заставалася ў перманентным стане правінцыйна-расейскага артэфакта. Як сказаў быў Лукашэнка, “беларусы павінны быць гатовымі паміраць за Расею…” Што ж адбываецца ў Расеі, за якую дыктатура прапануе нам паміраць? Што зь іхным войскам, якога, аказваецца, не стае на абарону Расеі? Адказ на гэтыя пытаньні можна ўбачыць ў інтэрнэце. Гэта відэзапіс масавай бойкі на пляцы на тэрыторыі вайсковай часткі недзе пад Масквой. Днямі там пабіліся жаўнеры-дагестанцы і жаўнеры-расейцы. Біліся па-зьверску, з нянавісьцю. Каўказцы крычалі “Алаху акбар!”, расейцы лаяліся. На пляцы засталіся ляжаць параненыя. Афіцэры паўцякалі. Пазьней зьявіўся адзін афіцэр і пачаў страляць з аўтамата ў паветра, чым і спыніў бойку. Маскоўскі публіцыст Уладзімір Ярмолін камэнтуе драму ў інтэрнэт-выданьні Грані.Ру: “Мяркуючы па ўсяму, масавае бойка здарылася ў адной з брыгад, якія некалі былі Канцеміраўскай дывізіяй (горад Нара-Фамінск). Пры ўсёй пачварнасьці падзеі – вайскоўцы б’юць адзін аднаго, як ворага на поле бою – выключным яго не назавеш. Расейская армія ўжо даўно стала пляцоўкай для баёў без правілаў. Ну, можа, ня так часта жарсьці вырываюцца на пляц, усё ж звычайна кроў імкнуцца праліваць далей ад начальства. Больш, на нашу думку, тэарэтызаваць ня трэба. Усё сказана дастаткова выразна. Галоўная выснова з усяго – беларусам трэба падалей трымацца ад Расеі і яе арміі. Юрка Марозаў 14/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |