Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Валерыя Навадворская ў чарговы раз сказала расейцам праўду. І ў чарговы раз яны яе ня хочуць слухаць. Яна ўбачыла тое, чаго ня ўбачылі мільёны “дорогіх россіян” – Знак Божы, вышэйшае папярэджаньне для народу Імпэрыі. Ад гэтага не ізалюесься марлевай масачкай і кандыцыянэрам. Але маскоўцы, вядома, матэрыялісты, і ў іх “всё схвачено”. Яны ніколі ня ўбачаць сувязі паміж полымем у падмаскоўных лясах і тарфяніках і пакаяньнем за свае імпэрскія злачынствы (ня толькі за зьдзейсьненыя ў гісторыі, але і за тыя, што яны твораць сёньня). *** Расея ў час выпрабаваньняў Я ўвесь час чую пра нейкія пуцінскія міласьці да народу і дзесяць гадоў ніяк не магу зразумець, пра што йдзецца. Зарплаты ў правінцыі жабрацкія, пэнсіі капеечныя, дзіцячыя выплаты ілюзорныя. Краіна бедная, адсталая, дагістарычная, нафта і газ па вусах цякуць, а ў рот не трапляюць. Разьвіцьця няма, можа быць расьце ВВП (у СССР таксама нешта расло, але відавочна непатрэбнае і незьядобнае), але ніяк не ўзровень жыцьця. Ён расьце толькі ў чэкістаў і іхных “прыдуркаў” з сілавікоў і едінороссов, а таксама ў КВЧ: культурна-выхаваўчай часткі з прыкормленай “образованшчіны” і прадажнай папсы. За што дзякуй казаць? За дамы, абяцаныя пагарэльцам? А самалётаў колькі на ўсю краіну для тушэньня пажараў? Чатыры? А ў ЗША – 150. Вось мы і вырулілі плаўна на стыхійнае бедства. Чаму ніхто не пытаецца, за што? Сказаў жа Салжаніцын у “Адным дне Івана Дзянісавіча”, што Госпад доўга церпіць, але балюча б’е. З прычыны таго, што такой сьпекі не было на Русі тысячу гадоў, то не замінала б нашым трусам пацікавіцца, за што яны апынуліся ў такім тумане, што ні Крамля, ні Лубянкі, ні Астанкінскай тэлевежы ня бачна. Не дай Божа і Пуціна ня будзе бачна, а нашы трусы ў свайго Вялікага Пітона станоўча закаханыя. Аднак давайце адразу разбярэмся з рындамі і апалагетамі савецкага пажаратушэньня. Размовы аб тым, што пры савецкай уладзе справа была лепш, — гэта чысты паклёп на гісторыю і здаровы сэнс. Якія пажарныя сажалкі, якія рынды? Вёскі мёртвыя, пакінутыя, няма каму сажалкі капаць, няма каму ў звон званіць. Усе з вёскі паўцякалі, а фэрмэраў загналі за Мажай. Хто вінаваты ў тым, што калгасы не распусьцілі, хто Гайдара і Чубайса лаяў? Ці не вы, шаноўныя трусы? Вам жа прапанавалася стаць Эўропай, а вы палезьлі назад у СССР. Гэта галоўны ваш туман, а ўсе астатнія смогі зь яго выцякаюць. Вам млосна ад гары, якая ахапіла Маскву, гэты апошні, бязбожны, подлы, зласьлівы, мілітарысцкі Рым? А некаторым было горш чым вам. Закладнікі “Норд-Оста” не маглі зьехаць у Турцыю, іх атруцілі родныя “альфісты” проста ў глядзельнай зале. І кандыцыянэр яны сабе паставіць не маглі – іхнае жыцьцё скончылася па волі ўлады, пасьля злачыннага штурма, калі забілі ўсіх, і чужых, і сваіх. Маракі “Курска” таксама не маглі выкараскацца з сваёй жалезнай труны, і іх не чакалі ў аэрапорце ніякія чартэры. Яны грукалі некалькі дзён ў раўнадушныя сьцены, і раўнадушная Радзіма вырашыла лепш іх патапіць, каб не прымаць дапамогу замежных выратавальнікаў. Масквічы могуць уцячы на фінскае ўзмор’е, выпіць халоднай вады, купіць рэспіратар, адляцець у Эўропу. А школьнікі Беслана, якіх жыўцом спалілі родныя танкі не без дазволу роднага прэзыдэнта, не маглі атрымаць нават глытка вады, і бегчы ім не было куды. А куды павінны былі схавацца чачэнскія дзеці і старыя, калі на іх пачалі падаць вакуумныя бомбы? Але замест пакаяньня Расея ў асобе свайго сапрэзыдэнта Медведева хваліцца сваімі двухгадовай даўніны злачынствамі на грузінскай зямлі. Расея, аказваецца, ніколі не пагодзіцца мець справу з Грузіяй, пакуль там ва ўладзе законна абраны і пераабраны народам прэзыдэнт. Расея прызвычаялася мець справу з халопамі і сатэлітамі, а вольныя краіны і нязломныя лідэры тыпу Віктара Юшчанкі і Міхаіла Саакашвілі яе не задавальняюць. А трэба ж плакаць і каяцца за бомбы, скінутыя на Горы, за забітых (толькі ў Горы 13 чалавек) і параненых, за акупацыю Поці і анэксію Абхазіі і Самачабло (Паўднёвай Асэціі) пад гітлерскім прэтэкстам “абароны сваіх грамадзян”, якім папярэдне раздалі расейскія пашпарты. Гітлер таксама ўсё немцаў абараняў – да самых Парыжа і Сталінграда. Зразумела, краіна, няздольная адхіліць ад улады такіх лідэраў, як чэкісцкая зграя і яе дублёры (на 4 гадкі), зусім проста можа зварыцца ці падсмажыцца. Хто з расейцаў гатовы ўкленчыць перад Грузіяй, перад Чачэніяй, перад Латвіяй, Эстоніяй, Летувой, Украінай, Чэхіяй, Польшчай, Угоршчынай, хто гатовы пакаяцца ў імпэрскім граху (восьмы сьмяротны грэх)? Калі СССР дбаў аб сваіх грамадзянах, падстаўляючы іх на першамайскай дэманстрацыі разам з дзецьмі пад чарнобыльскую радыяцыю, або выпрабоўваючы на іх сібірскую язву і ядзерныя выпраменьваньні ў закінутых лясах Сібіры ў сярэдзіне 50-х, то сувэрэнны пуцінскі рэжым вас атруціць і спаліць, калі вы патрапіце ў закладнікі. А калі патрапіце пад стыхійнае бедства, то вам спакойна дадуць патануць, згарэць ці задыхнуцца. Вы самы абралі сабе такую ўладу, нашы затуманеныя трусы, і калі ўрэшце дойдзе простая залежнасьць паміж вашымі выбарчымі бюлетэнямі і колькасьцю кісларода ў вашай сталіцы? Вам натапілі лазьню па-беламу, а вы ўсё ніяк не зразумееце і чадзееце без якога-кольвечы празрэньня, і ніякая думка ня стукае вам у галаву. Вы і краіны Балтыі зжылі б са сьвету, калі б іх не ўзялі ў НАТО і Эўразьвяз. Вось ужо і апакаліпсіс на двары, але ідзе суд над Хадаркоўскім, і стаяць расейскія войскі ў Грузіі і Прыднястроўі, і пуцінскія прапагандысцкія ведамствы ванітуюць ядавітым туманам, які мацней за маскоўскі смог. Ці павінна Грузія сказаць, як Хрыстос на крыжы: “Выбачайце ім, бо ня ведаюць, што твораць”? Ці павінны гэта сказаць Малдова, краіны Балтыі і іншыя нашы ахвяры? Ня думаю. Трусы ўсё яшчэ ня ведаюць, што твораць? Няхай чытаюць Салжаніцына, Орвэла і Ганну Паліткоўскую, там усё сказана. Мы загінем разам з трусамі ў гэтым тумане, бо ў ХХІ стагоддзі для праведнікаў каўчэгі не прадугледжаны. І мы ў Анталью не ўцякаем, мы, ворагі народа, антысаветчыкі, American spy. Паводле Ганны Ахматавай: “Я была тады з маім народам там, дзе мой народ, на жаль, быў”. Перад Вышэйшымі аўтарытэтамі я ня стала б заступацца за расейцаў. Няма прычынаў: ні няведаньня, ні раскаяньня. “На Поўначы і на Поўдні над іржавай зямлёю дым, а мы ўмываем рукі, ратуючы наш мізэрны Рым. І ня трэба прыкідвацца: мы ведаем, што творым” (А. Галіч). Валерыя Навадворская Крыніца: http://grani.ru/opinion/novodvorskaya/m.180775.html Пераклад з расейскай. 16/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |