Агляд замежнага друку
Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
10 жніўня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, што кубінскія дысыдэнты, якія прыбылі з турмаў кастраўскага рэжыму ў Іспанію, пагражаюць падаць на ўрад Іспаніі ў суд. Іспанія ня хоча прызнаць іх палітычнымі уцекачамі, прапануючы статус звычайных імігрантаў. Некалькі кубінскіх сем’яў пагадзіліся з гэтай трактоўкай і выехалі на месца жыхарства ў розныя іспанскія правінцыі, куды іх накіраваў урад. Але некаторыя заўпарціліся і патрабуюць, каб іх пакінулі ў Мадрыдзе, дзе яны намерваюцца весьці палітычную дзейнасьць за вызваленьне Кубы. Кубінцы мяркуюць, што сацыялістычны ўрад Іспаніі ня хоча псаваць адносіны з кастраўскім рэжымам.
Наш камэнтар: Афіцыйны сацыялістычны Мадрыд зрабіў добрую справу – дамогся вызваленьня вязьняў на Кубе. А потым сам напалохаўся. І гэта ёсьць паводзіны “вялікай дэмакратыі”! Што ж зьдзіўляцца, што на Захадзе так баяцца Масквы, калі яны нават перад кастрыстамі танцуюць на пуантах.
Юрка Марозаў
***
Ангельская газэта “Independent”.
11 жніўня 2010 г. Ангельская газэта “Independent” пісала пра адпачынак заходнікаў сёлетнім летам. На знакамітай іспанскай курортнай выспе Ібіца ў шпіталь адвезьлі 20-гадовага юнака з брытанскага Портсмута. Ён забаўляўся, скачучы з аднаго балкона на другі, упаў і разьбіўся.
Наш камэнтар: Цяпер на Ібіцы модна так рызыкоўна забаўляцца. Гэта ня першая ахвяра забавы. Нагадаем, што на Ібіцы няма помнікаў культуры і гісторыі. Гэта – знакамітая фабрыка забаваў. Тут ёсьць толькі дыскатэкі, атракцыёны, рэстараны і г.д. Масы ў асноўным маладых людзей жывуць тут у геданічным ачмурэньні. Яны паспыталі ўжо ўсяго, ім гэтага мала. Пачалі з балконаў скакаць, калечыцца і разьбівацца на сьмерць. Дэмакратычныя свабоды і дабрабыт дасталіся ім ад бацькоў. Яны шалеюць і ня ведаюць, чым бы яшчэ запоўніць стомленую сытай руцінай душу. Многіх нармальных людзей даўно трывожыць гэты стан заходняй моладзі.
Алесь Хадасевіч
***
Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung”.
13 жніўня 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Пажарнік нацыі”. Разьмешчана нізка фота Пуціна з камэнтарамі. Пуцін за штуравалам самалёта, ён тушыць пажары. Пуцін танцуе з татарскімі дзяўчатамі народны танец у Казані. Пуцін, голы па пояс, палюе з вінтоўкай на дзічыну (бадзёры, поўны здароўя прэзыдэнт). Але газэта не забылася згадаць, што ў сувязі з пажарамі рэйтынг Пуціна і Медведева вельмі ўпаў.
Наш камэнтар: Трэба згадаць таксама, што ў любой іншай, сапраўды цывілізаванай краіне такога прэзыдэнта і прэм’ера даўно б ужо пагналі ў карак з пасады за правальныя справы кіраваньня краінай. Пасярод пажараў расейцы перасталі балматаць сваё міфалагічнае: “Мы очень любім Путіна і многого ждём от него!” (таленавітая лубянская фармулёўка “народнай любові” – кожны расеец, які паўтарае яе, упэўнены, што ён сам да гэтага дадумаўся). Дзе-нідзе на вогнішчах вышэйшых крамлёўскіх ізыцёраў сустракаюць праклёнамі і маханьнем кулакамі. Але большасьць іншых (напрыклад, у Сібіры) паўтарае: “А что, как горело в прошлом году, так і теперь горіт…” Дзікая міфалогія экзатычнай імпэрыі.
Алесь Хадасевіч
***
Нарвэжская газэта “Dagbladet”.
13 жніўня 2010 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” напісала пра выйсьце ў сьвет новай кнігі. Гэта нарвэжскі пераклад зборніка ўспамінаў каханак Мусаліні. Рэцэнзэнт піша пра абажаньне дучэ, антысемітызм, захапленьне сілай, якімі поўныя старонкі гэтых мэмуараў.
Наш камэнтар: Мабыць для нарвэжскай культуры гэтае выданьне сапраўды мае “непаўторную каштоўнасьць”… Для іх гэта значна больш важна, чым кнігі, напрыклад, пра Беларусь. Пра нас яны летась выпусьцілі (мяркуем, што за лубянскія грошы і з падачы маскоўскай канторы) кніжку аднаго нарвэжскага русіста. Кніжка поўная фальшывых назіраньняў над беларусамі – невыпраўляльнымі саўкамі, якія любяць Лукашэнку і Маскву, ня маюць нічога свайго і ёсьць народам, ня вартым эўрапейскасьці. І нарвэжскае грамадзтва праглынула гэты пасквіль, нават не паморшчылася. Так і будзе жыць нарвэжскі соцыюм – на ўзроўні інтэлектуальнага охласа, які ня ведае нават, хто жыве зусім недалёка ад яго. Затое сытна, камфортна і самазамілавана… Да наступнай эўрапейскай катастрофы, калі беларусы (як у 1940-м і 1945-м) павінны будуць ісьці ў Нарвэгію і ратаваць яе ад бяды.
Алесь Хадасевіч
***
Славацкая газэта “Novy Cas”.
13 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” апублікавала здымкі пра апошнюю масавую бойку на пляцы ў элітнай Канцеміраўскай дывізіі пад Масквой. Славакі не забыліся патлумачыць, што біліся між сабой расейцы і дагестанцы. Пра стан у расейскай арміі сьведчаць таксама архіўныя здымкі пра іншыя зьверствы ў гэтай інстытуцыі, якія ўразілі заходнія грамадзтвы.
Наш камэнтар: Усе забыліся паспачуваць крамлёўскаму начальству і мінабароны РФ. А перад імі стаіць задача невыканальная. Трэба захаваць сваю імпэрыю, арганізаваць яе жыхароў на справу абароны і новых тэрытарыяльных захопаў. Ды праблема ў тым, што жыхары розных нацыянальнасьцяў павальна ненавідзяць адзін аднаго. Натоўп дагестанцаў у расейскіх уніформах моцна зьбіў натоўп расейцаў у такіх жа ўніформах. Здавалася, прасьцей было б пакінуць горцаў служыць у Дагестане. Але тады (як разумеюць у Крамлі) у родных пенатах будзе стаяць паўнавартасная дагестанская народная армія з танкамі, артылерыяй і г.д. Сяліць іх са зброяй каля Масквы таксама аказалася малапрактычным. Яны відавочна не зьбіраюцца бараніць чужую імпэрскую сталіцу і не хаваюць, каго яны ненавідзяць і б’юць. Трэба прызнаць, што становішча ў імпэрцаў безвыходнае. Вядома з гістарычнага досьведу, што распад імпэрыяў пачынаецца з распаду імпэрскага войска.
Юрка Марозаў
***
Польская газэта “Zycie Warszawy”.
13 жніўня 2010 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” пісала пра юбілейныя ўрачыстасьці ў гонар 90-годдзя “Цуду над Віслай”. У жніўні 1920 года польская армія разграміла маскоўскіх агрэсараў на подступах да Варшавы і пагнала іх прэч. Эўропа была выратавана ад чырвонай чумы. Тысячы ўдзельнікаў польскіх ваенна-гістарычных клюбаў арганізоўваюць у гэтыя дні парады і рэканструкцыі баёў і паходаў Войска Польскага тае пары. Газэта публікуе фота студэнта Лукаша Дрыбляка ў тагачаснай уніформе з рэканструкцыяй палкавога сьцяга дабраахвотнікаў 1920-га года. Ягоны прадзед у тыя часы быў кіроўцам аўтамабіля Юзэфа Пілсудскага. Для сям’і студэнта вельмі важная памяць пра тыя падзеі.
Наш камэнтар: Антыбеларускі рэжым на свой капыл таксама разумее важнасьць такіх гістарычных рэканструкцый. Прыкметай лукашысцкіх пастановак ёсьць іхная бяздарная савецкасьць і прынцып “абы нічога беларускага”. Напрыклад, у Музэі-скансэне народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Менскам доўга забаўлялі наведвальнікаў тандэтнай пастаноўкай у строях на тэму “Свадьбы в Маліновке” з чырвонымі сьцягамі, кулакамі, беднякамі і псэўдаўкраінскім каларытам. На турнірах рыцарскіх клюбаў герольды скачуць на конях пад сьцягам РБ-БССР. Апафеозам рэжымнага маразма зьяўляецца “лінія Сталіна”. Поўны маразм.
Алесь Хадасевіч
***
Нямецкая газэта “Der Spiegel”.
14 жніўня 2010 г. Нямецкая газэта “Der Spiegel” напісала пра заяву міністра замежных справаў ФРГ, намесьніка канцлера краіны Гвіда Вэстэрвэле, які паабяцаў ня браць з сабой на афіцыяльныя візыты за мяжу свайго гомасэксуальнага партнёра. Прычым, толькі ў тыя краіны, дзе гомасэксуалізм забаронены або крымінальна перасьледуецца. Газэта цытуе міністра: “Мы хочам прапагандаваць прынцыпы талерантнасьці ва ўсім сьвеце…”
Наш камэнтар: У газэце апублікаваны і фотаздымак гэтых двух гамасекаў. Можа Берлін перайменаваць у Садому, а Бон у Гамору? І гэтыя хочуць разам з лубянскай Масквой дамінаваць над эўрапейскімі народамі?!
Алесь Хадасевіч
***
Румынская газэта “Adevarul”.
15 жніўня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” паведамляла з Францыі. Румынскія і расейскія крымінальныя кодлы актыўна абрабоўваюць багатых кліентаў, якія адпачываюць на французкай Рыўеры. Яны выбіраюць ахвяраў паводле кошту аўтамабіля і жыльля, якімі карыстаюцца багатыя брытанцы і іншыя. Потым пускаюць снатворны газ праз шчаліну для пошты, або проста пад дзьверы. Калі кліенты прымусова засынаюць, злодзеі ўваходзяць і выносяць усё каштоўнае.
Наш камэнтар: Румыны, як вядома, без праблем катаюцца па ўсёй Эўропе. Апошнім часам эўрапейскае начальства пачало гукаць, што рыхтуе бязвізавы рэжым у Эўразьвяз для расейцаў. Вельмі своечасова. Трэба будзе эўрапейцам спаць у сваіх маёнтках у газавых масках і са зброяй у руках. Арыгінальная палітыка…
Юрка Марозаў
***
Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
15 жніўня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала пра акцыю французкай паліцыі, якая за некалькі дзён ліквідавала сорак нелегальных паселішчаў цыганоў. Тое ж самае адбываецца ў Італіі, Нямеччыне, Даніі і Вялікай Брытаніі. Цыганы (у асноўным румынскія) жабруюць, выкарыстоўваючы дзяцей, крадуць, жывуць у жудасных умовах. Французкія ўлады запрапанавалі накіраваць іх бясплатна назад у Румынію. Але пагадзіліся толькі адзінкі. Астатнія блукаюць табарам па Эўропе.
Наш камэнтар: На працягу сэзону адпачынкаў тысячы беларусаў і беларусак атрымалі адмову ў атрыманьні шангенскай візы. Беларусь для заходнікаў не Эўропа, а румынскія цыганы без візаў, але з шангенскімі пашпартамі наводзяць свой крымінальны парадак у сталіцах і правінцыях заходніх краін. Сапраўды, арыгінальная палітыка…
Юрка Марозаў
16/8/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|