Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беспакаранасьць маскоўскіх імпэрскіх шавіністаў

Маскоўскія палітычныя “гастралёры” ўсіх масьцяў рэгулярна наладжваюць зьняважлівыя выступы ва Украіне і Беларусі. Яны агучваюць такія тэзісы, за якія іх у іншых дзяржавах затрымлівалі б і ў кайданках везьлі да самай мяжы. Ім назаўжды быў бы забаронены ўезд у гэтыя краіны. Але яны куражуцца, бо ведаюць, што ў Кіеве і Менску атабарыліся прамаскоўскія рэжымы, кіруемыя васаламі Крамля-Лубянкі. І ня трэба падманвацца шумнай кампаніі, якую ў Маскве наладжваюць час ад часу якому-небудзь з васалаў. Масква не здае тых, хто служыць ёй. Ня трэба чакаць справядлівасьці ад тых, хто пасадзіў на галаву народам сваіх агентаў. Вызваліць сябе ад ганебных васалаў можа толькі сам народ.
Публікуем заяву партыі “Наша Украіна” з афіцыйнага сайту партыі.

***

Беспакаранасьць заахвочвае расейскіх гастралёраў на новыя антыўкраінскія выпады

Прамінула зусім няшмат часу з таго дня, як Юрый Лужкоў спалучыў дэманстрацыйнае адмаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны з “сяброўскай сустрэчай” з асобай, якая, прынамсі паводле пасады, павінна была б гэтую тэрытарыяльную цэласнасьць берагчы і гарантаваць, — з Віктарам Януковічам.
Відавочна, гэта засьведчыла ўсім шавіністычна апантаным расейскім палітыканам, што Украіна пры новай безхрабетнай уладзе ёсьць ідэальным месцам для задавальненьня ўласных вялікадзяржаўных комплексаў. Беспакаранасьць Лужкова прывяла на ўкраінскую зямлю чарговага расейскага гастарлёра – Генадзя Зюганава.
Калі Лужкоў ставіў пад сумнеў, прынамсі публічна, толькі тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, то Зюганаў пайшоў далей, і на тэрыторыі сувэрэннай эўрапейскай дзяржавы засумняваўся ў самым існаваньні ўкраінцаў як нацыі, паралельна ахрысьціўшы існаваньне незалежнай Украіны “трагедыяй”: “… наша супольная трагедыя, што ў 1991 годзе мы не зьбераглі адзіную краіну. Для мяне расейцы – гэта вялікаросы, маларосы і беларусы. Я мяркую, што галоўная трагедыя нашых народаў – падзел, які тады адбыўся. Ён супрацьпрыродны, анамальны, амаральны, а шмат у чым – злачынны”.

На заканчэньне грамадзянін іншаземнай дзяржавы, які мысьліць катэгорыямі чарнасоценцаў пачатку мінулага стагоддзя, дазволіў сабе публічна заклікаць украінскую ўладу адмовіцца ад “непатрэбнай” дзяржаўнай незалежнасьці і “узьяднаць” адзіную імпэрыю.
Палітычная партыя “Наша Украіна” зьвяртае ўвагу ўкраінскай грамадзкасьці, прэзыдэнта Януковіча, Міністэрства замежных справаў і праваахоўных ворганаў на пагрозьлівую тэндэнцыю апошніх месяцаў, якая палягае ў прагрэсуючай зьнявазе грамадзянамі іншаземнай дзяржавы ўкраінскай дзяржаўнасьці і яе тэрытарыяльнай цэланасьці.

Мы перакананы, што прычынай гэтай тэндэнцыі ёсьць адчуваньне поўнай беспакаранасьці, народжанае адсутнасьцю адэкватнай рэакцыі з боку новай украінскай улады на папярэднія выпады. Таму мы настойваем на аднаўленьні забароны на ўезд у нашую дзяржаву асобам, што дазваляюць сабе дэманстрацыйную зьнявагу ўкраінцаў і Украіны.

Кіеў, 18 жніўня 2010 г.

18/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024