Агляд замежнага друку
Аўстрыйская газэта “Der Standard”.
16 жніўня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” апублікавала артыкул пра маскоўскі фільм “Хросны бацька-3”. Цытуем артыкул: “Па расейскаму тэлебачаньню быў паказаны дакумэнтальны фільм, у якім беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка прадстаўлены псіхапатам. У паказаным у нядзелю па каналу НТВ паўгадзінным рэпартажы гаворыцца, што Лукашэнка быў звольнены з вайсковай службы ў 1982 годзе, таму што ў яго былі знойдзены псіхапатычныя рысы. Яны сярод іншага выяўляліся ў “садыстычнай тэндэнцыі”. Фільм да таго ж праводзіць паралелі паміж Лукашэнкам і дыктатарамі Адольфам Гітлерам і Ёсіфам Сталіным… На першую сэрыю, паказаную Масквой, Менск адрэагаваў брутальна. Адносіны паміж Расеяй і Беларусьсю ў мінулыя месяцы прыкметна пагоршыліся”.
Наш камэнтар: Сапраўды, адносіны настолькі “пагоршыліся”, што антыбеларуская дыктатура толькі за мінулыя месяцы здолела аддаць маскоўскай дзяржмафіі шэраг лепшых прадпрыемстваў Беларусі і некалькі банкаў. Гэта толькі за некалькі апошніх месяцаў.
Маскоўская гэбельсаўшчына можа колькі заўгодна тлуміць галаву аўстрыйцам і іншым заходнікам сваімі “крёстнымі отцамі”. А вось затлуміць беларускіх патрыётаў ня ўдасца. Беларусы разабраліся, што ўвесь гэты “дэскрыдытацыйны вэрхал” з Масквы робіцца з галоўнай мэтай – каб беларусы пайшлі на псэўдавыбары дыктатуры і “казалі сваё НЕ” дыктатару. Маўляў, давайце, рабяты, валіць яго, бо яго ўжо і Масква не падтрымлівае… Такога шматхадовага і маштабнага жульніцтва мы даўно ня бачылі ў сваёй краіне. Сродак на жулікаў – Народны Байкот псэўдавыбараў!
Юрка Марозаў
***
Дацкая газэта “Politiken”.
16 жніўня 2010 г. Дацкая газэта “Politiken” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея хавае лічбу памерлых ад сьпекі”. Расейскія грамадзяне кажуць замежным журналістам пра правал сістэмы аховы здароўя ў Расеі. Адзін маскоўскі лекар ананімна паведаміў, што яму і ягоным калегам афіцыйна забаранілі ставіць дыягназ сьмерці “ад цеплавога ўдару”. Мэдыкаў абавязалі ставіць “менш страшныя дыягназы”.
Наш камэнтар: Вогненная катастрофа паказала ўсім, на што здольны маскоўскі гэбізм.
Алесь Хадасевіч
***
Славацкая газэта “SME”.
16 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Медведев плянуе ігнараваць беларускага прэзыдэнта, бо той не выконвае свайго абяцаньня”. Медведев, кажуць, нават не сустрэнецца з Лукашэнкам на жнівеньскім саміце СНД. Усё за тое, што Лукашэнка абяцаў, але дагэтуль не прызнаў незалежнасьць Абхазіі і П. Асэціі.
Наш камэнтар: Якая інтрыга! Ёсьць пра што пісаць з рэгіёна. І ў многіх СМІ сьвету паўтараецца гэты сфабрыкаваны на Лубянцы анэкдот пра “незалежніка” Лукашэнку і Маскву, зь якой ён “на нажах”. Вось такі ўзровень заходняй аналітыкі, якая ловіцца на любую яркую блясну Крамля-Лубянкі.
Юрка Марозаў
***
Польская газэта “Rzeczpospolita”.
16 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра ўрачыстасьці ў Лёндане з нагоды 65-й гадавіны VJ Day (перамогі над Японіяй у 1945 годзе). Адбыліся вайсковыя цырымоніі і парад у цэнтры Лёндану. Кіраваў мерапрыемствамі сын маршала Вільяма Сліма, які падчас вайны камандваў брытанска-індыйскай арміяй, што 4 гады змагалася супраць японцаў у Бірме. У вайне на Далёкім Усходзе загінула 30 тысячаў брытанскіх вайскоўцаў. 12,5 тысячаў зь іх загінулі ў японскіх лягярох ваеннапалонных. Вэтэраны і гісторыкі штогод нагадваюць пра “забытую армію” (як самы назвалі сваю армію жаўнеры), якая пасьля перамогі над Нямеччынай яшчэ некалькі месяцаў ваявала супраць ворага.
Наш камэнтар: Многія тысячы беларускіх жаўнераў і афіцэраў ваявалі супраць японцаў у 1938-39 і ў 1945 гадах у складзе Чырвонай арміі і ваеннага флёту. Абавязкам нашай гістарычнай навукі ёсьць высьвятленьне лёсаў нашых людзей у той сапраўды забытай вайне. Але гэта магчыма толькі пасьля падзеньня антынароднага рэжыму.
Алесь Хадасевіч
***
Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
17 жніўня 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла пра сьмерць у афінскім шпіталі 87-гадовага Дзімітрыяса Іаанідзіса. У часы панаваньня ў Грэцыі рэжыму правай дыктатуры “чорных палкоўнікаў” (1967-74) Іаанідзіс быў начальнікам крывавай спэцслужбы рэжыму ESA. У 1973 годзе ён зьдзейсьніў путч і захапіў пэрсанальную ўладу ў краіне. Але праз некалькі месяцаў рэжым хунты праваліўся ў сувязі з правалам інвазіі на Кіпр. Іаанідзіса прыгаварылі да пажыцьцёвага турэмнага зьняволеньня. Ён там і сядзеў да апошніх дзён.
Наш камэнтар: У Грэцыі, як толькі дарвалася да ўлады спэцслужба рэжыму, то настаў канец хунце. У сёньняшняй Расеі КГБ-ФСБ трымае абсалютную ўладу ў імпэрыі ў адкрытую ўжо больш за 10 гадоў. Вынікі гэтага панаваньня катастрафічныя для расейскага народу і навакольнага сьвету. Логіка гісторыі паказавае, што такі рэжым усяроўна абваліцца і гэтым разам разам зь ім абваліцца імпэрыя.
Юрка Марозаў
***
Польская газэта “Rzeczpospolita”.
17 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла пра невялікую акцыю ў Менску, прысьвечаную “зьніклым”. На фота стаяць асобы з патрэтамі Ганчара, Захаранкі. Стаіць з партрэтам і Саннікаў.
Наш камэнтар: Польскія журналісты як заўсёды не заўважылі важную дэталь. На гэтай і на іншых акцыях псэўдаапазыцыі няма і не было аніводнага нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу. Ён ім не патрэбны. Яны “пратэстуюць” без яго. Польскія змагары супраць камуны і расейскай акупацыі заўсёды дэманстравалі пад нацыянальнымі сьцягамі.
Алесь Хадасевіч
***
Румынская газэта “Adevarul”.
18 жніўня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” пісала пра арышт і выдаленьне з Масквы румынскага дыпламата Грэку. Масква абвінавачвае яго ў шпіёнскай дзейнасьці. У адказ Румынія высылае з такой жа фармулёўкай аднаго расейскага дыпламата. Урад краіны сьцьвярджае, што акцыя Масквы мае на мэце пагаршэньне дачыненьняў з Румыніяй і Малдовай, каб не дапусьціць стабілізацыі нацыянальнага ўраду Малдовы, які падтрымлівае Румынія. У расейскіх СМІ разгорнута антырумынская кампанія.
Наш камэнтар: Пасьля правалу ў 2009 годзе прамаскоўскай камуністычнай хунты Вароніна Масква імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў гэтым рэгіёне і не дапусьціць узмацненьня румынскай салідарнасьці.
Алесь Хадасевіч
***
Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
18 жніўня 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла пра ўвядзеньне ў Маскве антыалкагольнага правіла. Цяпер тут ня будць прадаваць моцны алкаголь з 22.00 да 10.00. Паводле газэты, 500 тысячаў расейцаў штогод паміраюць ад алкагалізма. Працягласьць жыцьця мужчын у Расеі меншая, чым у Бангладэш.
Наш камэнтар: Пра гэта пішуць усе СМІ сьвету. Постсавецкія людзі, аднак, ведаюць, што ў Маскве нічога ня зьменіцца, а стане горш. “Дорогіе москвічі” будуць актыўней піць мыйныя сродкі, шампуні і іншыя зьнішчальныя напоі. Расквітнее падпольны гандль гарэлкай. Але заява маскоўскага начальства прагучала прыгожа і ваяўніча…
Алесь Хадасевіч
***
Бэльгійская газэта “Le Soir”.
18 жніўня 2010 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” паведаміла пра выбух у расейскім Пяцігорску. Паводле расейскіх уладаў, паранены 22 чалавекі.
Наш камэнтар: Масква ўжо заявіла, што выбух зрабілі “каўказкія экстрэмісты”. Гатовая чарговая зачэпка для нянавісьці і апраўданьне для імпэрскай атакі на каўказкія народы. Але нават расейскія тэлеканалы паказваюць сьведкаў і пацярпелых, якія ў сваіх прамовах анісловам ня згадваюць каўказцаў. Людзі даўно ўжо здагадаліся аб лубянскім паходжаньні гэтага тэрарызма.
Юрка Марозаў
18/8/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|