Агляд замежнага друку
Партугальская газэта “Diario de Noticias”.
19 жніўня 2010 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” пісала пра выдаленьне румынскіх цыганоў з Францыі (яны там жабравалі і кралі). МЗС Румыніі заявіў у сувязі з гэтым: “Ёсьць небясьпека ксенафобіі ў кантэксьце эканамічнага крызісу”. Эўракамісія таксама выказала свой пратэст супраць “парушэньня правоў грамадзянаў Эўразьвязу”.
Наш камэнтар: Досьвед паказвае, што такія “гуманныя” заявы робяць тыя панове, якія жывуць з сваімі сем’ямі ня тое што ў дамах, але нават у кварталах, якія ахоўвае ад іншых людзей паліцыя і спэцахова. Ім ніякія банды і табары не пагражаюць. Можна ўдаваць “гуманных”. А мільёны іншых грамадзянаў стаміліся ад бясконцага крымінальнага балагану.
Алесь Хадасевіч
***
Іспанская газэта “El Pais”.
21 жніўня 2010 г. Іспанская газэта “El Pais” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея ўзмацняе сваю ваенную прысутнасьць на Каўказе”. Медведев і прэзыдэнт Арменіі Саргсян падпісалі ў Ерэване дамову аб працягу знаходжаньня расейскай ваеннай базы ў Гюмры да 2044 года. У 2009 г. Масква падпісала дамову з Азэрбайджанам на ўстаноўку ў гэтай краіне зэнітна-ракетнага комплексу С-300. Такі ж комплекс сёлета Расея паставіла ў Абхазіі.
Наш камэнтар: Імпэрыя гарыць і правальваецца, але лезе са сваёй зброяй у каўказкія краіны і рэгіёны, разьдзьмухвае вайну.
Алесь Хадасевіч
***
Французкая газэта “Figaro”.
21 жніўня 2010 г. Французкая газэта “Figaro” піша пра пратэсты ўкраінскіх журналістаў супраць уціску свабоды прэсы ўладамі Януковіча. Журналісты называюць гэтую свабоду галоўным дасягненьнем “аранжавай рэвалюцыі”.
Наш камэнтар: Няхай яны прыедуць у Беларусь і праслухаюць курс лекцый у мясцовых прыстасаванцаў ад журналістыкі: як выжываць, больш таго – выжываць камфортна пад антынароднай дыктатурай. Мясцовыя навучаць як прыстасовывацца і прыслугоўваць, можна не сумнявацца.
Алесь Хадасевіч
***
Італьянская газэта “Repubblica”.
21 жніўня 2010 г. Італьянская газэта “Repubblica” апублікавала артыкул пад тытулам “Вяртаньне расейцаў праз 20 гадоў. Эканамічны выклік, каб заняць месца амэрыканцаў”. Газэта напісала пра візыт прэзыдэнта Аўганістана Карзая ў Маскву і як ён падпісаў з Медведевым дамову аб супрацоўніцтве. Ёсьць шэраг эканамічных праектаў: пабудова плаціны, фабрык, капіталаўкладаньні і г.д. Прадугледжваецца супрацоўніцтва з арміяй, 60% якой прайшлі савецкую вывучку і індактрынацыю. Газэта нагадвае, што на значнай частцы тэрыторыі Аўганістана “прысутнасьць расейцаў можа быць хутчэй праблематычнай”. Людзі памятаюць, што тварылі тут савецкія.
Наш камэнтар: Цікавая думка: жабрацкая Расея зьбіраецца выцясьняць з Аўганістана Амэрыку… Што да аўганскай арміі (нібыта вывучанай саветамі), то трэба нагадаць італьянцам, як у 1989 годзе нібыта прамаскоўскія армія і паліцыя Аўганістана пачалі разам з партызанамі актыўна страляць у плечы адступаючай савецкай арміі. Навучылі на сваю галаву…
Юрка Марозаў
***
Ангельская газэта “Telegraph”.
21 жніўня 2010 г. Ангельская газэта “Telegraph” пісала пра брытанскіх абітурыентаў. Тых, якія не набралі дастатковую суму балаў у брытанскія ВНУ, запрашаюць на вучобу ВНУ іншых эўрапейскіх краін. Прычым, забясьпечваюць навучаньне на ангельскай мове (напрыклад, унівэрсітэты Мілана, Маастрыхта, Парыжа). Кошт навучаньня ў гэтых ВНУ таньней за брытанскія.
Наш камэнтар: Вынікі такзванага “цэнтралізаванага тэставаньня” беларускіх выпускнікоў “русскоязычных школ” РБ штогод дэманструюць падзеньне інтэлектуальных паказчыкаў нашай зрусіфікаванай моладзі (сёлетнія вынікі нават паводле афіцыйнай статыстыкі можна назваць катастрафічнымі). Рэжым ізаляцыі нашай краіны, наладжаны з падачы Масквы, забясьпечвае нашу студэнцкую моладзь выключна адной замежнай адукацыйнай пэрспэктывай – “чахотка і Сібір”, як пісаў іхны паэт-класік. Ды і што было б рабіць большасьці нашых выпускнікоў “русскоязычных школ” РБ у прыстойных эўрапейскіх унівэрсітэтах? Хадзіць па чужых гарадах глуха-нямым ды раз-пораз пытацца: “Вы говоріте по-русскі?..”
Алесь Хадасевіч
***
Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung”.
21 жніўня 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” напісала пра сьледства ў Тайландзе ў справе расейскага гандляра зброяй Віктара Бута. Яго называюць “Гандляром сьмерці” і “Лордам вайны”. Тайцы прынялі рашэньне выдаць Бута ў ЗША. Гэта вельмі раззлавала Расею.
Наш камэнтар: ЗША хочуць разабрацца з гэтым “лордам”, бо ён гандляваў зброяй, зь якой потым забівалі амэрыканскіх жаўнераў. А Расея злуецца, бо “он слішком много знает” пра дзяржаўныя злачынствы Крамля.
Юрка Марозаў
***
Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
21 жніўня 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала, што з плошчы Катэдры ў Вільні пачаўся традыцыйны марафон праз тэрыторыю балтыйскіх дзяржаваў, прысьвечаны “Балтыйскаму шляху”.
Наш камэнтар: 23 жніўня 1989 года, у дзень 50-годдзя падпісаньня ганебнага Пакту Гітлера-Сталіна (Молатава-Рыбэнтропа, 1939 год) латышы і эстонцы сталі ў шматтысячны ланцуг, які расцягнуўся праз усе тры дзяржавы, што імкнуліся да незалежнасьці ад саўдэпіі. Штогод патрыёты і дзяржаўныя ўлады ўспамінаюць тую яркую падзею – праяву салідарнасьці людзей у змаганьні супраць маскоўскай акупацыі. Пра ўсё гэта маўчыць або хлусіць прамаскоўскі рэжым унутранай акупацыі ў Беларусі.
Юрка Марозаў
***
Славацкая газэта “SME”.
21 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” напісала, што паводле расейскіх паведамленьняў у Дагестане ў баі быў забіты арганізатар сёлетніх выбухаў у маскоўскім мэтро Магамэдалі Вагабаў і 4 іншыя партызаны.
Наш камэнтар: Многія СМІ розных краін паўтарылі гэтую расейскую “качку”. Незалежныя агенствы змагарных каўказкіх народаў рэгулярна паведамляюць пра расейскія правакацыі. Акупанты выкрадаюць і забіваюць юнакоў і мужчын, потым кідаюць іх у лесе і паведамляюць, што “ліквідаваны такія і гэтакія баевікі”… А сем’і забітых пазнаюць сваіх родных.
Але, як вядома, заходнікам трэба сэнсацыя. Гэтым разам на расейскую “сэнсацыю” купіліся многія.
Юрка Марозаў
***
Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
21 жніўня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра паніку ў Расеі. У крамах зьнікла грэчнявая крупа. Чакаецца зьнікненьне і іншых прадуктаў у сувязі з леташняй сушшу і пажарамі на вялікіх абшарах Расеі.
Наш камэнтар: У сёньняшняй Расеі ўсё гэта можа прывесьці да сапраўднага голаду. А тым часам Масква ставіць у шэрагу краін свае зэнітна-ракетныя комплексы ды ваенныя базы. Як казалі ў савецкі час, “главное, чтобы нас все боялісь…”
Алесь Хадасевіч
21/8/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|