Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фронтаўцы адсьвяткавалі ўгодкі Незалежнасьці на радзіме Васіля Быкава

100_2697.jpg
22 жніўня група сяброў і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася на аўтобусе на Віцебшчыну, каб наведаць Музэй-сядзібу Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Уладзімеравіча Быкава ў ягонай роднай вёсцы Бычкі. Фронтаўцы прайшлі шэсьцем па вуліцы вёскі да музэйнага комплекса.

100_2674.jpg

Луналі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, гучалі беларускія гімны. Людзі з хваляваньнем наведалі той куточак беларускай зямлі, дзе пачыналася жыцьцё нацыянальнага генія. На двары ўздымаецца магутны стогадовы дуб, вакол – прыўкрасныя краявіды Радзімы. У Музэі патрыётаў сустрэла сваячаніца Васіля Быкава спадарыня Антаніна. Яна прывітала гасьцей, распавяла пра экспанаты музэя і эпізоды біяграфіі пісьменьніка, паказала фотаздымкі і малюнкі.

На двары сядзібы людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны казалі, што цалкам заканамерна 19-я ўгодкі аднаўленьня незалежнасьці Беларускай Дзяржавы (25 жніўня 1991 года) патрыёты адзначаюць на радзіме Васіля Быкава. Кнігі Быкава, ягоная праўда вызначалі пачатак таго шляху, якім многія з нас прышлі да асэнсаваньня сябе беларусамі, да любові да Бацькаўшчыны, да беларускай Рэвалюцыі. З самага пачатку фронтаўскага рушаньня ў 1988 годзе Васіль Быкаў быў з намі. Ён актыўна ўдзельнічаў у кіраўніцтве Беларускага Народнага Фронту. Партыйны білет №1 на імя Васіля Быкава быў падпісаны Зянонам Пазьняком. І цяпер творы вялікага пісьменьніка натхняюць на дабро і праўду, на змаганьне за свабоду Бацькаўшчыны новыя пакаленьні беларусаў. У вызваленай ад акупантаў Айчыне па-сапраўднаму, усенародна будзе ўшанавана памяць аб Васілi Уладзімеравічы.

100_2688.jpg

Удзельнікі гістарычных падзеяў жніўня 1991 года падзяліліся сваімі ўспамінамі пра перажытае ў тыя дні. Галоўнай тады была вера ў перамогу над Імпэрыяй Зла, якая многім здавалася непахіснай і амаль вечнай. Авангард беларускага грамадзтва ўступіў у барацьбу з імпэрскімі сіламі і дамогся перамогі у якую яшчэ напярэдадні падзеяў не хацелі верыць скептыкі. Пасьля 200-гадовай разбуральнай расейскай акупацыі наша Беларусь заняла сваё месца сярод незалежных краінаў Эўропы і сьвету.

Цяпер, праз 20 гадоў антыбеларуская рэакцыя, кіруемая з Масквы, спрабуе растаптаць усё жывое і нацыянальнае на нашай зямлі. Рэжымная гэбельсаўшчына і акупанцкія прыхадні “куражацца” і зьневажаюць нацыянальную і чалавечую годнасьць беларусаў. Такі зьдзек цемрашалаў і ворагаў мы ўжо бачылі – у 1990-м і ў 1991-м гадах, да самага правальнага маскоўскага путча. Бачна, што на новым вітку гісторыя паўтараецца ў новым кантэксьце. І чакае ненавісьнікаў Беларусі тое ж, што напаткала іх ў жніўні 1991-га – правал і параза, гэтым разам канчатковая і беспаваротная. Мы вызвалім нашу краіну для нармальнага, паўнавартаснага жыцьця нашых дзяцей.

Гучэў покліч “Жыве Беларусь!” У цэнтры грамады быў транспарант са словамі Зянона Пазьняка: “Не правы чалавека – галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае “правоў чалавека” пад акупацыяй”.

valiantsinabykava_3.jpg

Патрыёты наведалі таксама вёску Ваўчо і сустрэліся з сястрой Васіля Быкава спадарыняй Валянцінай. Людзі ўручылі ёй падарунак, паразмаўлялі з ветлівай і культурнай жанчынай. Спадарыня Валянціна цікавіцца палітычным жыцьцём краіны. Яна ўпэўнена выказала сваю думку: “Няма чаго хадзіць на падманныя “выбары”. Няхай усе пабачаць пустыя выбарчыя ўчасткі. Тады ніхто не прызнае выбарчы падман”.

Апошнім пунктам сьвяточнага падарожжа была вёска Селішча, дзе людзі агледзелі велічны комплекс кляштара бэрнардзінцаў, пабудаваны на пачатку 18-га стагоддзя. Касьцёл строгіх формаў раньняга барока ўражвае магутнасьцю сваіх памераў і прыгажосьцю архітэктурнай кампазыцыі і пластыкі. Выдатны помнік знаходзіцца ў вельмі пашкоджаным стане, патрабуе рэстаўрацыі. Пасьля падзеньня рэжыму будзе спынена злачынная практыка пабудовы нікому не патрэбных “лядовых палацаў” і забаўлялак дыктатуры. Будзе аднаўляцца гістарычная і культурная спадчына Бацькаўшчыны.
Фронтаўцы вярталіся ў сталіцу, натхнёныя сустрэчай з цудоўнымі людзьмі, славутымі мясьцінамі нашай дарагой Беларусі.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (В. Буйвал)
22 жніўня 2010 г.

24/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024