Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская армія – катоўня для моладзі
Калі чытаеш такія жудасныя паведамленьні з Расеі, то кроў стыне ў жылах. Афіцэрства забівае маладых жаўнераў і прадае іхныя ворганы хутчэй ўсяго за мяжу (бо часьцей за ўсё такія злачынствы адбываюцца ў памежных гарнізонах). Жывадзёрства пастаўлена ў “непобедімой і легендарной” на канвэер. Каты ў мундзірах асабліва нават ня крыюцца і не замятаюць сьляды. Яны аднолькавым чынам забілі сямёх юнакоў з аднаго горада Омска. Чаму так расперазаліся пасьлядоўнікі асьвенцымскага “доктара” Мэнгеле? Таму што яны не сустракаюць супраціву з боку расейскіх бацькоў і сем’яў забітых, тым больш з боку агаломшанага дзікім жыцьцём і бяспраўем расейскага грамадзтва. У каторы ўжо раз пратэст арганізоўваюць маці (з рызыкай для свайго жыцьця), якія належаць да любога іншага, але толькі не да ўласна расейскага этнасу. Татаркі, калмычкі, башкіркі, мардвінкі, якуткі не маўчаць, калі пуцінская хунта забівае і калечыць іхных сыноў. У гэтых народаў, якія пакутуюць пад ігам Масквы, захавалася чалавечая мараль і жаданьне справядлівасьці. Абсалютная бальшыня расейскіх сем’яў ужо не супраціўляецца дзеяньням дзяржаўных забойцаў. Жудасная краіна, няшчасны народ. Маці закатаванага жаўнера абвінавацілі ў экстрэмізме Омскі цэнтральны раённы суд (Омск – абласны горад у Сібіры – заўвага рэдактара) пачаў слуханьні справы па іску мясцовага губэрнатара Леаніда Палежаева да Алмы Бухарбаевай – маці пяцёх дзяцей. Ейны сын загінуў падчас службы ў Бікінскім гарнізоне Хабараўскага краю і быў дастаўлены дадому без унутраных ворганаў, паведамляе “Новая газета”. У чэрвені пасьля таго, як яшчэ некалькі прызыўнікоў з Омска загінулі пры дзіўных абставінах падчас службы, жаўнерскія маці наладзілі пікет каля будынку аблваенкамата. На плакаце Бухарбаевай было напісана “Пуцін і Палежаеў – забойцы нашых дзяцей. Забейце нас, мацерак”. Палежаеў падаў у суд, бо палічыў, што гэты сказ абражае ягоны я гонар і годнасьць. Абласная пракуратура завяла крымінальную справу паводле артыкула “Экстрэмізм”. Мясцовыя праваабаронцы паказваюць на тое, што заява Бухарбаевай не галаслоўная. Губэрнатар Палежаеў таксама зьяўляецца старшынём абласной прызыўной камісіі, гэта значыць, у пэўнай ступені адказвае за жыцьцё прызыўнікоў. Сын Алмы Бухарбаевай Марат трагічна загінуў у 2003 годзе ў вайсковай частцы 2049 горада Бікін. Цела маладога чалавека вярнулі бацькам у цынкавай труне з патрабаваньнем “Не ўскрываць”. Аднак маці загад праігнаравала і труну ўсё-ткі ўскрылі. Тады высьветліліся дзіўныя абставіны. Афіцыйна паведамлялася, што юнак павесіўся, аднак прыкметаў здушэньня ў яго на шыі не было. Затое было мноства сьлядоў ад зьбіцьця, а таксама ў яго забралі ўнутраныя ворганы. Па факце гібелі вайскоўца была ўзбуджана крымінальная справа. Пачаў яго весьці маёр Варапаеў. Прычым, ён, паводле словаў Алмы Бухарбаевай, прапанаваў ёй паўмільёна рублёў, каб замяць справу. Аднак маці адмовілася ад грошай. Праз некаторы час Варапаеў загінуў у ДТЗ. Потым пачалося разбіральніцтва ў гарнізонным судзе. Адзіным абвінавачаным быў яфрэйтар Руслан Беланогаў, якому было прад’яўлена абвінавачваньне ў “давядзеньні да самагубства”. Прызнаўшы яго віноўным, суд прызначыў яму два гады калёніі, якія той ужо даўно адседзеў. На думку Бухарбаевай, ён ня быў ні ў чым вінаваты: справу супраць яго сфальсіфікавалі, а сапраўдныя вінаватыя пазьбеглі пакараньня. Маці падазрае, што яе сына забілі дзеля ворганаў, якія потым прадалі, атрымаўшы за іх салідныя сумы. Аднак дагэтуль ёй не ўдалося даказаць гэта ў судзе. Аднак, праз сем гадоў Бухарбаева не здаецца. Скандал, зьвязаны з мяркуемым продажам ворганаў прызыўнікоў, разгарэўся з новай сілай сёлета пасьля таямнічай гібелі жаўнера тэрміновай службы з Омска Рамана Суслава. Ён, як і шасьцёра іншых маладых людзей з Омска, у розны час былі прызваныя ў памежны далёкаўсходні горад Бікін і загінулі пры загадкавых абставінах, а іхныя целы даставілі родзічам у зачыненых цынкавых трунах. Бухарбаева асабіста прысутнічала пры аглядзе цела Суслава. Яна знайшла мноства дэталяў, якія паказваюць на сходнасьць гібелі гэтага прызыўніка і яе сына. Маладога чалавека таксама прывезьлі дадому ў цынкавай труне і патрабавалі яго не ўскрываць. На целе было мноства пашкоджаньняў, а ад падбародка да паха ідзе суцэльны шоў, як у Марата Бухарбаева. Акрамя таго, у частцы афіцыйна высунулі вэрсію аб суіцыдзе, сказаўшы, што Суслаў павесіўся, аднак ніякіх сьлядоў здушэньня на целе юнака не было. У сваю чаргу, сьледчы па асабліва важных справах ваеннага Сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту пры пракуратуры Уладзімір Лымар паведаміў, што ў вытворчасьці ваеннага сьледчага аддзела па Бірабіджанскаму гарнізону знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 110 КК (“Давядзеньне да самагубства”). Родзічы загінуўшага маладога чалавека зьбіраюцца праз суд дамагацца ўстанаўленьня прычынаў яго гібелі. Крыніца: http://grani.ru/Politics/Russia/m.180974.html Пераклад з расейскай. 26/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |