Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вывозяць беларускія прадукты

Па расейскіх тэлеканалах штодня ідуць бадзёрыя рэпартажы, Медведев з Пуціным кажуць пра “рост вытворчасьці і эканамічнае разьвіцьцё” і нават не чырванеюць. Ніхто, аднак, ужо ня верыць у гэтую фальшывую тэлетраскатню. Становішча ў імпэрыі настолькі сур’ёзнае, што час ад часу афіцыёз вымушаны дазваляць паказ сапраўдных тэлекарцінак. Аб тым як згарэлі паселішчы і ўраджаі ў шэрагу правінцый, як у іншых правінцыях камбайны езьдзяць па залітых вадой палях і робяць выгляд, што зьбіраюць згнілае збожжа. Першай зьнікла грэчка. У Расеі ўжо пачалася грэчнявая паніка. Наперадзе панікі хлебная, бульбяная і шэраг іншых. Наперадзе ў іх сур’ёзныя праблемы з харчаваньнем.

Такія высновы беларусы робяць ня толькі з аб’ектыўных тэлерэпартажоў і расказаў суайчыньнікаў, якія вярнуліся з паездак па Расеі. Гэта адчуваецца ўжо і ў нас. У беларускія гаспадаркі, да фэрмэраў паехалі сотні расейскіх фураў. Яны робяць гуртовыя закупкі нашага збожжа, бульбы і іншай прадукцыі. Яны якраз “без прікрас” распавядаюць пра катастрофу на палях Расеі і сьпяшаюцца рабіць свой бізнэс. Будзем спадзявацца, што фэрмэры прадаюць ім сваю прадукцыю па выгаднай цане. Хаця невядома, што будзе ў такой сітуацыі з атрыманымі ад расейцаў рублямі. Пачакі расфарбаванай паперы з лічбамі ў адну ноч могуць ператварыцца ў сьмецьце.

Пра гэта не хвалюецца прамаскоўскі рэжым. У крамах (асабліва ў рэгіёнах Беларусі) ужо канчаткова зьніклі прадукты харчаваньня, вырабленыя ў экалагічна чыстых раёнах Беларусі. Беларусам рэжым прапануе харчавацца выключна атручанымі радыяцыяй прадуктамі, вырабленымі ў Рагачове, Быхаве і іншых месцах, якія ўславіліся пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Вядома, што якасныя беларускія прадукты па вельмі нізкіх коштах рэжым накіроўвае эшалёнамі на Маскву. Масква ня хоча труціцца. Шэраг беларускіх прадпрыемстваў харчаваньня ўжо знаходзяцца ў руках расейскай дзяржмафіі. 100% іхнай прадукцыі ідзе на Расею.

У шэрагу рэгіёнаў Расеі (Маскоўская, Цьверская, Варонежская вобласьці і г.д.) кошты на прадукты харчаваньня на працягу апошняга месяца падскочылі больш чым у два разы. Днямі Крэмль вымушаны быў абвясьціць адмысловае рассьледваньне “выпадкаў неапраўданага завышэньня коштаў на харчаваньне”. У сувязі з гэтым трэба чакаць лавіны “дорогіх россіян”, якія кінуцца праз неіснуючую, некантралюемую расейска-беларускую мяжу і будуць выграбаць з нашых крамаў тое, што яшчэ засталося для спажываньня нашым грамадзтвам. Мусіць паўтарыцца сітуацыя 20-гадовай даўніны, калі, напрыклад, прыбалтыйскія рэспублікі адгарадзілі свой рынак ад савецкіх чужынцаў, а з БССР усе, хто хацеў, вывозілі нашу прадукцыю вагонамі. Тады ў Беларусі пакінулі стосы савецкіх рублёў, а праз некалькі месяцаў яны праз дэвальвацыю ператварыліся ў сьмецьце. Праца нашага народу была змарнавана намаганьнямі антынацыянацыянальнага ўраду БССР. Цяперашні рэжым вядзе нашу краіну да такой жа разьвязкі. Адзіным выйсьцем для ўраду РБ было б выйсьце з так званага Мытнага саюзу, утворанага зусім нядаўна. Але, зразумела, што рэжымны ўрад ня пойдзе на гэты крок.

У сусьветнай практыцы прынята, што гуманітарную дапамогу суседзям аказваюць толькі тады, калі свой народ сыты і забясьпечаны ўсім. Тым больш, што для выратаваньня Расеі неабходна не гуманітарная дапамога, а дэмантаж гэбоўскай імпэрыі. Беларусы павінны патрабаваць ад ураду ўсталяваньня сапраўднай мяжы з крызіснай і непрадказуемай Расеяй дзеля абароны нашага рынку і нашай эканомікі. Але ўжо зараз вядома, што прамаскоўскі рэжым ня будзе бараніць беларусаў ад Масквы. Адказам на злачынныя дзеяньні рэжыму павінен быць Народны Байкот выбарчага фарсу, які ў бліжэйшыя месяцы дыктатура зьбіраецца правесьці ў Беларусі.

Янка Базыль

28/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024