Агляд замежнага друку
Іспанская газэта “La Razon”.
26 жніўня 2010 г. Іспанская газэта “La Razon” апублікавала артыкул пад тытулам “Супэр Пуцін пачаў адваёўваць Крэмль”. Пуцін-пажарнік, Пуцін-паляўнічы, Пуцін на іншыя лады. У розных строях і амплуа прэм’ер Расеі выступае ў СМІ. Газэта лічыць, што ён рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў 2012 года. Тым больш, што паводле зьменаў у Канстытуцыі цяпер прэзыдэнцкі тэрмін мае 6 гадоў.
Наш камэнтар: Адным словам, вечны Пуцін. Усюдыпрысутны, як Фігара. І цалкам магчыма, што “самый чітаюшчій народ в міре” масава прагаласуе за гэбэшніка і сваё гэбэ. Няшчасная краіна ня мае ніякай пэрспэктывы.
Алесь Хадасевіч
***
Французкая газэта “Liberation”.
26 жніўня 2010 г. Французкая газэта “Liberation” напісала пра апублікаваньне ў Брытаніі дакумантаў, зь якіх зьнялі грыф сакрэтнасьці. Дасьледчыкі знайшлі паперы, паводле якіх ваенную апэрацыю заходніх саюзьнікаў у Нарвэгіі сарвала расейская шпіёнка. У красавіку 1940 года войскі антыгітлерскай кааліцыі распачалі бітву за нарвэжскі горад Нарвік. Але ўсе іхныя стратэгічныя пляны былі вядомыя немцам. Іх перадала немцам расейская актрыса Марына Лі, якая была блізкай да брытанскага генэрала Ачэнлінка, адказнага за нарвікскую апэрацыю. Выкрадзеныя дакуманты Марына перадала гітлерцам.
Наш камэнтар: Шмат сур’ёзных, здавалася б, людзей пагарэлі на блізкасьці да “таямнічай рускай душы”. Гэта ёсьць яшчэ адно сьведчаньне абсалютнай наіўнасьці Захаду ў адносінах з гэтай публікай. Маскве вельмі важна было, каб Гітлер разграміў заходнікаў і, у прыватнасьці, захапіў Нарвэгію.
Алесь Хадасевіч
***
Італьянская газэта “La Stampa”.
26 жніўня 2010 г. Італьянская газэта “La Stampa” пісала пра запуск расейскага танкера па Паўночным палярным шляху. Шмат напісана пра гісторыю мараплаваньня ў гэтым рэгіёне.
Наш камэнтар: Многія СМІ сьвету паддаліся на рэклямны рэйс аднаго танкера пра ільды паўночных мораў у Кітай. Расейскія СМІ пачынаюць з гэтага паведамленьня свае навіны, гучаць фанфары. А што ўласна адбываецца? Прабіўся праз лёд адзін танкер, які даплыў пакуль што да Находкі. З гэтага робіцца нейкае касьмічнае адкрыцьцё. Імпэрыя лічыла сябе магутнай і не магла нават пакарыстацца сваімі паўночнымі марамі. Ды аказалася, што нават паміж Піцерам і Масквой няма сучаснай шашы. Ня кажучы ўжо пра адсутнасьць нармальных дарог нават у дастаткова заселеных рэгіёнах Расеі.
Юрка Марозаў
***
Нямецкая газэта “Die Welt”.
26 жніўня 2010 г. Нямецкая газэта “Die Welt” апублікавала артыкул пад тытулам “Мара аб працы – служачая, а не прастытутка”. Апытаньне расейскіх школьнікаў у 90-я гады ўразіла апытальшчыкаў. Большасьць з хлопцаў хацелі стаць абвешанымі залатымі ланцугамі мафіёзамі. А дзяўчыны павальна хацелі быць валютнымі прастытуткамі. Цяпер прыярытэты зьмяніліся. Большасьць з апытаных школьнікаў і школьніц хацелі б рабіць кар’еру ў цёплым і камфортным крэсьле дзяржслужачых. Толькі там можна спакойна зарабляць вялікія грошы і не надрывацца на працы. Такую думку дыктуе маладым эканоміка, якая трымаецца на нафце і газе.
Наш камэнтар: Сапраўдны прагрэс. З прытонаў і малін расейскі прыярытэт перамясьціўся ў дзяржкабінэты. Ні стваральная праца, ні творчасьць, на думку маладых, не даюць сапраўднай кампэнсацыі за працу. У бюракратызаванай краіне галоўным аб’ектам юнацкай мары ёсьць чынавенства. Яны мяркуюць цёпла і камфортна пражыць пры гэбізьме. Былі такія і ў 1920-я гады. Меркавалі камфортна пражыць з НКВД і НЭПам. А потым насталі 1930-я гады.
Юрка Марозаў
***
Польская газэта “Rzeczpospolita”.
26 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе анонсы мастацкіх выставаў і імпрэзаў у Варшаве. У польскай сталіцы адбываюцца цікавыя гастрольныя выступы, канцэрты. Напрыклад, у галерэі Варшаўскай Акадэміі мастацтваў выстаўляюцца творы чатырох маладых нарвэжскіх мастакоў.
Наш камэнтар: А ў нашым Менску – у асноўным расейская папса і нуда. Напрыклад, у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ўсё лета правісела выстава групоўкі “Союз русскіх художніков”. Слабыя карцінкі слабых эпігонаў даўніх зьяваў імпэрскай культуры. Затое выкананы плян мінкультуры антыбеларускага рэжыму па русіфікацыі. Але ніхто на тую эпігонскую выставу не хадзіў.
Алесь Хадасевіч
***
Дацкая газэта “Politiken”.
27 жніўня 2010 г. Дацкая газэта “Politiken” цытавала галоўнакамандуючага марской пяхоты ЗША генэрала Джэймса Санвэя. Ён расказаў журналістам, што жаўнеры адмаўляюцца знаходзіцца і тым больш начаваць у адным пакоі з гомасэксуалістамі. Генэрал выказаў меркаваньне, што ў бліжэйшы час будзе адменены дазвол гомасэксуалістам служыць у войску.
Наш камэнтар: Лібэральна-вычварэнскія штучкі не прыжыліся ў такой сапраўды мужчынскай інстытуцыі як войска.
Алесь Хадасевіч
***
Славацкая газэта “SME”.
27 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул аб Славацкім народным паўстаньні. Выказваюцца новыя думкі наконт гэтага паўстаньня, якое пачалося 29 жніўня 1944 г. і працягвалася два месяцы. Урэшце паўстанцы былі разьбіты нямецкімі войскамі. Прыкметна, што паўстаньне пачалося, калі немцы пачалі акупаваць тэрыторыю Славакіі.
Наш камэнтар: Славакія была адным з узорных хаўрусьнікаў гітлерскай Нямеччыны. Гітлер называў сябе гарантам незалежнасьці Славакіі. Славацкая армія насіла нямецкую ўніформу і ўдзельнічала нават у нападзе на Польшчу ў верасьні 1939 года. Але ўсе вялікадзяржаўнікі павінны памятаць: штучныя хаўрусы абвальваюцца і народ паўстае супраць “гарантаў”, калі варожае войска пачынае акупацыю роднай зямлі.
Юрка Марозаў
***
Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
27 жніўня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала пра канцэрт папулярнага ірляндскага рок-гурта “U2” у Маскве. Гэтыя музыкі заўсёды ініцыююць грамадзкія акцыі, зборы подпісаў і выступаюць за вырашэньне сацыяльных і палітычных праблем. Пасьля канцэрта ў Маскве яны расказалі, што ніколі ня бачылі “такой ваеннай абстаноўкі” на канцэрце. Стадыён, дзе яны выступалі, быў ачэплены шчыльнымі шыхтамі паліцыі і спэцназа. Але яны не абаранялі гледачоў. Любая спроба выразіць свае эмоцыі на канцэрце спынялася грубымі затрыманьнямі. Паліцыя хапала прадстаўнікоў праваабарончых і экалагічных арганізацый, якія спрабавалі дэманстраваць свае думкі.
Наш камэнтар: Заходнікам, якія начыталіся пра “а я іду, шагаю по Москве”, карысна пабачыць фэномэн сталіцы гэбізма. Адразу ў галаве ясьней становіцца.
Юрка Марозаў
***
Аўстрыйская газэта “Der Standard”.
27 жніўня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла пра арышт у Польшчы агента расейскай вайсковай выведкі ГРУ. Цікава, што сэнсацыйны арышт адбыўся за тыдзень да афіцыйнага візыту міністра замежных сувязяў РФ Лаўрова ў Польшчу. Расеец быў камэрсантам, пражыў у Польшчы некалькі гадоў, навучыўся добра размаўляць па-польску.
Наш камэнтар: Як кажуць у Крамлі, “лучшіх людей теряем…”
Юрка Марозаў
28/8/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|