Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №10 Прыгоды маскоўскіх нашыстаў. Расейскія СМІ паведамілі, што лідэр маладзёвай рэжымнай арганізацыі “Молодая гвардія Едіной Россіі” (гэткага пуцімола або медведемола) Руслан Гатараў зьбіраецца сысьці адстаўку з лідэрства. У кастрычніку адбудзецца зьезд гэтай новай рэдакцыі камсамола, на якім з яго палітбюро зьбіраюцца выдаліць усіх, хто старэйшы за 28 гадоў. Такіх “старычкоў” там 13 з 22. Цікава, што рашэньне пра адстаўку Гатарава прыняў намначальніка адміністрацыі прэзыдэнта РФ Уладзіслаў Суркоў. Падчас нядаўніх каласальных пажараў у Расеі “маладагвардзейцы” заявілі акцыю “Остановім огонь” (як мы разумеем, на гэтую акцыю кіраўніцтва маскоўскага бэрэсэма атрымала немалыя грошы). Кіраваць акцыяй узяўся асабіста тав. Гатараў. Дзеяньні “герояў” былі шырака разрэклямаваны ў сеціве і на тэлебачаньні. А потым аказалася, што “маладагвардзейцы” нічога не патушылі і тапталіся там, дзе ўсё было ўжо патушана або згарэла да іх. Часопіс “Форбс” анансаваў чарговую статыстыку пра Расею. За год колькасьць дзяцей-мільярдэраў павялічылася ў гэтай краіне ў паўтара разы (!). У рэйтынг патрапілі непаўнагадовыя спадчыньнікі, спадчына якіх ад багатых бацькоў складае больш за адін мільярд даляраў. Лідыруе ў сьпісе Юсуф Алекпераў, сын прэзыдэнта “Лукойла” Вагіта Алекперава – у яго ёсьць 10,65 мільярдаў даляраў. Летась у Алекперава-малодшага было “ўсяго” 7,6 мільярдаў. Ёсьць у сьпісе і малыя Абрамовічы, і малыя Дзярыпаскі. Часопіс “Форбс” не абяцае апублікаваць статыстыку эканамічнага і сацыяльнага правалу ў Расеі. Наколькі дзесяткаў тысячаў стала больш непаўнагадовых прастытутак і бамжоў, злачынцаў і збачэнцаў. Ды і немагчыма было б сабраць інфармацыю пра бясконцую, тытанічную катастрофу, у якую ўцягнуты мільёны дзяцей і падлеткаў Расеі. Чарговая ахвяра Масквы. 27 жніўня ў Маскве забілі чарговага беларуса. Расейскія СМІ паведамілі, што труп 50-гадовага жыхара Горадні знайшлі з мноствам нажавых раненьняў знайшлі каля дома, у якім ён пражываў у Маскве апошнія паўгады. Горадзенец працаваў і жыў там нелегальна. 29 жніўня расейскія тэлеканалы ў сваіх праграмах навінаў паказвалі аптымістычныя сюжэты. Рэпартажы аказаліся бясконцымі, шматслоўнымі, але падкрэсьлена бадзёрымі. Спачатку доўга-доўга апавядалася пра лялькавы фэстываль у Пецярбурзе. Потым доўга-доўга паказвалі “репортаж із Белоруссіі” пра спаборніцтвы пад назовам “Навальніца”. Пад Лагойскам сабралі нейкіх мясцовых статыстаў, якія “любовалісь” на запускі ракетак і фэервэркі. На міжнародных спаборніцтвах па фэервэркам лідыравала зборная Расеі. У чарговы раз расейскае тэлебачаньне малюе фальшывую лубачную карцінку пра “всё хорошо, прекрасная маркіза…” у нашай і сваёй краіне. Дачакаюцца хлусы, што на Беларусі грымне сапраўдная навальніца, якая абваліць усё іхнае фальшывае шалупіньне. Нялегкая гэта праца – быць васалам чужынскай імпэрыі. Уноч на 29 жніўня партызанскі атрад колькасьцю ня менш за 30 байцоў атакаваў паселішча Цэнтарой у Чачэніі. У Цэнтароі знаходзіцца база прамаскоўскага “прэзыдэнта” Чачэніі Кадырава-малодшага. Завязаўся бой з ахоўнікамі дома-замка Кадырава. Партызаны падпалілі шэраг аб’ектаў, забілі і паранілі некалькі ахоўнікаў, а потым вярнуліся на свае базы ў гарах. Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што Кадыраў асабіста кіраваў абаронай. Але чачэнскія партызаны заявілі, што яго не было ў Цэнтароі. На Спаскай вежы Крамля рэстаўратары знайшлі выяву Хрыста Пантакратара з сярэдзіны 17-га стагоддзя. Падчас бальшавіцкага бязбож’я 1930-х гадоў людзі выратавалі абраз, закрыўшы яго тынкоўкай. На адсланеньне абраза перад Спаскай вежай раніцай 29 жніўня сабраўся кампактны натоўп крамлёўскага начальства. Наперадзе натоўпа стаялі начальнік РПЦ Кірыл і прэзыдэнт РФ Медведев. Тэлекамэра зрабіла наезд на іх і паказала іхныя “одухотворённые” твары. Выступіў Медведев і сказаў, што цяпер у Расеі “ёсьць дадатковая абарона” у выглядзе абраза Спаса. Але телеапэратары дапусьцілі вельмі сур’ёзны кампазыцыйны “ляп”, прадэманстраваўшы вяльможны натоўп з флангу. Натоўп эфэктна зарысаваўся на фоне экзатычнай архітэктуры маўзалея Леніна. Сцэна адразу згубіла лоск псэўдаправаслаўнага “благолепія” і вярнулася ў праўдзівую форму паганскага капішча з блюзьнерскім згадваньнем імя Хрыста. Пасьляпажарныя скандалы ў Расеі пашлі адзін за адным. Жыхары некалькіх вёсак Мелянкоўскага раёну Уладзіміраўскай вобласьці зьвярнуліся да прэм’ера Пуціна з пратэстным лістом. Яны адмаўляюцца ад “лачуг”, якія ім зьбіраюцца прадаставіць мясцовыя ўлады ўзамен на спаленыя дамы і падвор’і. Гуманітарнае будаўніцтва адбываецца ў пагарэлых вобласьцях Расеі паводле сумнавядомай мадэлі антыбеларускага рэжыму ў РБ – маюцца на ўвазе “аграгарадкі”, у якіх вясковаму чалавеку немагчыма нармальна жыць. Абласное начальства ў Расеі прапануе пагарэльцам пабудаваць дамы-скрынкі без склепаў і гаспадарчых будынін. Вясковыя людзі ў шоку. А падчас пажараў многія зь іх вырашылі палепшыць свае жыльлёвыя ўмовы пад абяцанкі ўладаў даць кампэнсацыю пагарэльцам. Многія сем’і (часам цэлыя паселішчы) самы падпальвалі свае хаты і рабілі выгляд, што змагаюцца з полымем. І вось людзей у чарговы раз нахабна падманулі. Янка Базыль 30/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |