Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Швайцарская газэта “La Liberte”.
29 жніўня 2010 г. Швайцарская газэта “La Liberte” напісала пра міліцэйскае злачынства ў Маскве. 4 асобы ў міліцэйскіх мундзірах схапілі чалавека насупраць ягонага дома, заштурхалі ў аўтамабіль і зьехалі. Жонка пацярпелага пасьпела запомніць нумар і зьвярнулася ў міліцыю. Праз кароткі час міліцэйскі патруль знайшоў машыну, затрымаў выкрадальнікаў (яны – мясцовыя афіцэры міліцыі), а ў багажніку аўтамабіля знайшоў выкрадзенага чалавека.
Наш камэнтар: Прыкметна, што міліцэйскія злачынцы ўжо асабліва ня крыюцца ў Маскве. Яны выкрадалі чалавека на вачах ягонай сям’і, непасрэдна каля дома, займаліся руціннай справай. Хаця нумар іхнай машыны быў падроблены, але яны не пасьпяшаліся пазбавіцца ад аўтамабіля або ад нумара. Спакойна ехалі на месца “разборкі” з выкрадзеным чалавекам. Маскоўскі крымінал дзейнічае па канвэеру.

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “SME”.
29 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” пісала пра Пуціна, які падарожнічае па Далёкім Усходзе РФ. Там ён заявіў, што ў 2018 годзе ў гэтым рэгіёне будзе пабудаваны свой расейскі касьмічны ракетадром. Пакуль што Расея карыстаецца Байканурам у Казахстане.
Наш камэнтар: Цікава, а хто будзе будаваць ракетадром у гэтым бязьлюдным расейскім закутку? Можа кітайцы, якія на працягу апошніх 10-15 гадоў актыўна засялілі і засвоілі гэтыя землі? А можа беларусаў зьбіраюцца пагнаць па этапу? Але мяркуем, што ў бліжэйшыя гады ў ашалелай Расеі будзе не да ракетадромаў.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
29 жніўня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляла з Англіі. У горадзе Брэдфардзе адбылася вялікая дэманстрацыя правай арганізацыі пад назовам Ліга Абароны Англіі. У асноўным маладыя людзі несьлі плякаты “Прэч буркі з Вялікай Брытаніі”, “Досыць мячэцяў у Вялікай Брытаніі”. Насустрач ім выйшла вялікая дэманстрацыя інтэрнацыяналістаў, якую нацыяналісты атакавалі і закідалі каменьнем і пэтардамі. Паліцыя арыштавала некалькіх дэманстрантаў. У Брэдфардзе жыве самая вялікая ў Брытаніі пакістанская абшчына.
Наш камэнтар: Як разумеем, горад Брэдфард даўно пара пераймяноўваць у Брэдфардстан або ў Брэдфардбад. Гэта ў прынцыпе ўжо і не ангельскі, не хрысьціянскі горад. У такім становішчы знаходзяцца дзесяткі малых і вялікіх гарадоў Вялікай Брытаніі. Гэта трывожыць брытанскую моладзь, якая высунула генэральны лёзунг свайго змаганьня – “Вярніце нам краіну!” Змаганьне за выратаваньне Эўропы ад чужынцаў і чужой цывілізацыі працягваецца.

Алесь Хадасевіч

***

Швэдская газэта “Dagens Nyheter”.
30 жніўня 2010 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” пісала пра афіцыйны візыт Муамара Кадафі ў Рым. Як заўсёды лівійскі дыктатар паставіў у адным з рымскіх садоў свой бэдуінскі намёт. Гэтым разам ён прачытаў у намёце лекцыю пра Іслам. На лекцыю ён запрасіў некалькі сотняў маладых жанчын. Крытэрыям быў рост ня менш за 170 см і ўзрост ад 18 да 35 гадоў. Падчас лекцыі некалькі “студэнтак” прынялі ісламскую веру.
Наш камэнтар: Да чаго апусьціўся заходні істэблішмэнт! Мала таго, што яны з помпай прымаюць дзікага тырана, які прыгнятае свой народ і зьяўляецца арганізатарам тэрактаў на Захадзе, дык яны яшчэ дазволілі яму арганізаваць пацешны балаган на сур’ёзную тэму. Уявім сабе, што італьянскі прэм’ер Бэрлусконі (таксама аматар жанчын) у лівійскай сталіцы арганізаваў бы такую лекцыю для мясцовых дам і некалькі зь іх перайшлі б у хрысьціянства. Ня трэба ўяўляць: такое на мусульманскім Усходзе, дзе вельмі строга і нават сурова сочаць за насьледваньнем традыцый, было б немагчыма.

Алесь Хадасевіч

***
Славацкая газэта “SME”.
30 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” напісала пра драматычныя падзеі ў расейскім горадзе Міасе на Урале. Падчас музычнага фэстываля “Тарнада” на некалькі тысячаў гледачоў і на музыкантаў напала вялікая (больш за сто асобаў) крымінальная банда, узброеная бэйсбольнымі бітамі, арматурай і траўматычнай зброяй. Крымінальнікі, голыя па пояс, без разбору зьбівалі людзей, уключна з дзецьмі і жанчынамі. Былі цяжка паранены некалькі дзесяткаў чалавек. Ахова фэстывалю і прысутная міліцыя ня ўмешваліся ў падзеі. Газэта напісала са зьдзіўленьнем, што мясцовыя ўлады кваліфікуюць злачынства як “хуліганства”.
Наш камэнтар: Вось і падрасло, скансалідавалася ў агрэсіўныя кодлы пуцінскае пакаленьне пад лёзунгам “Мочіть в сортіре!” Расея захлынаецца ў нянавісьці. Улады і міліцыя ўжо хаваюцца ў кусты, баючыся бандытаў і адказнасьці. У наяўнасьці паралюш дзяржаўнай улады ў Расеі. Жудасная краіна.

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
30 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” цытавала публічнае выказваньне прэм’ера Пуціна: “Апазыцыя ў Расеі – гэта правакатары. Калі яны выйдуць на вуліцу, ня маючы на гэта права, то атрымаюць палкай па галаве”. Газэта робіць выснову (як і безьліч СМІ розных краін), што Пуцін рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў і новага прэзыдэнцтва.
Наш камэнтар: І самае страшнае, што мільёнам “дорогіх россіян” вельмі падабаецца лексіка лубянскага опэра. Усім ім патрэбнае псіхіатрычнае ўмяшальніцтва. Але ў сьвеце ня хопіць столькі псіхіатраў.

Юрка Марозаў

***
Французкая газэта “Le Figaro”.
31 жніўня 2010 г. Французкая газэта “Le Figaro” надрукавала артыкул пад тытулам “Абурэньне ў Італіі пасьля чарговага шоў Кадафі”. Жанчыны, якія праслухалі лекцыю Кадафі ў ягоным намёце, распавялі, як ён заявіў: “Іслам павінен стацца рэлігіяй усёй Эўропы”. Кожная з удзельніц атрымала за ўдзел па 80 эўра. Газэта “La Stampa” напісала, што гандлёвыя адносіны не апраўдваюць “надзвычай гратэскныя клоўнскія нумары” Кадафі. Другі сакратар рады міністраў Італіі Карла Джаванардзі паспрабаваў прыгасіць грамадзкі пратэст, сказаўшы, што “заявы былі зроблены ў вузкім коле”. Эўрадэпутат Марыа Баргэзіа, сябра Паўночнай Лігі і сябра Бэрлусконі выказаў трывогу наконт “небясьпечнага праекта ісламізацыі Эўропы”. Прэса піша пра ўдзел лівійцаў у многіх сэктарах эканомікі Італіі. Кадафі магчыма будзе закупаць зброю ў Італіі. Апазыцыйная партыя “Італія каштоўнасьцяў” паставіла насупраць амбасады Лівіі ў Рыме “намёт свабоды”, патэстуючы супраць гвалту ў гэтай краіне. Фундацыя “Farefuturo” заявіла, што “Італія зрабілася Дыснэйлэндам для Кадафі.
Наш камэнтар: Прымітыўны і нахабны экзатычны тыран куражыцца ў хрысьціянскай краіне. Добра, што яшчэ гучаць галасы пратэсту і нязгоды з палітыкай капітуляцыі перад гэтым злом.

Алесь Хадасевіч

***

Партугальская газэта “Jornal de Noticias”.
31 жніўня 2010 г. Партугальская газэта “Jornal de Noticias” пісала пра трагедыю ў горадзе Вышнім Валачку Цьверскай вобласьці Расеі. Уначы там загарэўся дом для пажылых людзей. Загінула 9 асобаў. Ахвяраў было б больш, але гэтым разам апэратыўна дзейнічалі пажарнікі.
Наш камэнтар: Дзіўным зьбегам абставінаў телесюжэт пра трагедыю ў гэтым правінцыйным горадзе зьявіўся на расейскім тэлебачаньні ў адзін дзень з іншым рэпартажом пра той жа Вышні Валачок. Пасьля сюжэту аб пажары тэлевядучая запрашала ўсіх у Вэнэцыю. Там адбываецца традыцыйнае Біенале сучаснага мастацтва. Павільён Расеі якраз быў прысьвечаны Вышняму Валачку. Сьцены размаляваны прыгожымі краявідамі, дзе ёсьць старая архітэктура і каналы, утвораныя пры Пятры І на ўзор Вэнэцыі. Аўтар праекта малады сталічны архітэктар прапанаваў праз сваю інсталяцыю праект пераўвасабленьня закінутых будынкаў мясцовых фабрык. Ён сказаў: “За апошнія 10 гадоў насельніцтва Валачка зьменшылася на траціну, і гэта дынаміка апошніх дзесяцігоддзяў”. У пазьнейшых выпусках навінаў расейскае тэлебачаньне выдаліла гэты выступ.
Жах расейскага правінцыйнага жыцьця не параўнальны ні з чым. У Вышні Валачок на працягу вельмі доўгага часу выдалялі “на соты кілёмэтар” усіх крымінальнікаў і “неблаганадзёжных” з Масквы і Ленінграда. Гэтая практыка дзейнічае і цяпер. Крымінальнае асяроддзе тут існуе ў шэрагу пакаленьняў. Абвастрыў сітуацыю эканамічны правал, у выніку якога закрыліся амаль усе прадпрыемствы. Улады недалёка пайшлі ад крыміналу. У 1997 годзе гэты гарадок уславіўся актам лакальнай пугачоўшчыны. Новая зьмена міліцыі заступіла на службу ў аддзяленьні ў цэнтры горада. Як прынята, начальнік зьмены адразу пачаў абтэлефаноўваць мясцовых бізнэсоўцаў і называць ім намэнклятуру і колькасьць тавараў, якія тыя павінны былі даставіць у аддзяленьне. Група раззлаваных прадпрымальнікаў прыехала на джыпах і расстраляла амаль усю міліцэйскую зьмену з аўтаматаў…
Пры гэтым у горадзе з павагай ставяцца да беларусаў. На цэнтральнай вуліцы стаіць крама “Беларускі абутак”, і ўсе хваляць нашу прадукцыю. На рынку гандлююць беларускія жанчыны, якія прывозяць якасныя харчы ў гэты забыты ўсімі горад.
А моладзь і ўсе, хто яшчэ ня сьпіўся і не скалоўся наркотыкамі, імкнуцца як мага далей уцякаць з гэтага гіблага месца. Але ж яшчэ пры саветах, пры сьпелым Гарбачове было шмат рэклямнай шуміхі аб “праграме адраджэньня малых гарадоў Расеі”. Пад гэта выдзелілі грошы, грошы чынавенства скрала і змарнавала. Затое ёсьць пра што выстаўляцца на Біенале.

Валеры Буйвал

***

Іспанская газэта “El Mundo”.
31 жніўня 2010 г. Іспанская газэта “El Mundo” напісала пра каштоўную знаходку ў Таледа. Тамака знайшлі тры аўтографы вялікага мастака 16-га стагоддзя Эль Грэка. Гэта ягоны фінансавыя распіскі.
Наш камэнтар: На жаль, ніхто не задумваецца ў Беларусі аб неабходнасьці захоўваць ня толькі творы сучасных беларускіх мастакоў, але і іхныя дзеньнікі, рукапісы артыкулаў, лісты і г.д. Прамінуць дзесяцігоддзі і стагоддзі, і адкрыецца вялікая каштоўнасьць гэтых матар’ялаў.

Валеры Буйвал

1/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024