Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Злачынная палітыка русіфікацыі Пачатак новага навучальнага году прадэманстраваў чарговы этап зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам беларускай адукацыі ў нашай краіне. Афіцыёз хадзіў па школах і ВНУ, выступаў на акупанцкай мове і выказваў “высочайшее удовлетвореніе” станам “русскоязычного образованія”. На Радыё Свабода паведамілі пра ліквідацыю чарговых школ і клясаў, якія яшчэ функцыянавалі на дзяржаўнай мове тытульнай нацыі. У якасьці сэнсацыі Радыё Свабода падала паведамленьне пра адзіную школьніцу, якая зьбіраецца навучацца на беларускай мове на ўвесь Магілеў. Можна сказаць, што “зачыстка” беларушчыны ў Магілеве скончылася. У якасьці аргуманта такой хады падзеяў Радыё Свабода паведаміла, што “больш ніхто з бацькоў не напісаў заявы на беларускамоўнае навучаньне”. А вось аб сапраўдных прычынах гэтага зьнішчальнага працэсу ні “Свабода”, ні іншыя “незалежныя” СМІ не тэарэтызавалі. Не сказалі пра гэта аніслова. Зразумела, што не бацькі вінаватыя ў тым, што паўсюдна ліквідуецца адукацыя на беларускай мове. Прычынай ёсьць злачынная палітыка русіфікацыі нашага народу, якую на працягу апошніх 16 гадоў праводзіць антынародны прамаскоўскі рэжым, які незаконна трымае ўладу ў Беларусі. Сёлета на 1 верасьня рэжым дазволіў сабе тое, што не дазваляў сабе нават савецкі афіцыёз у БССР. Па БТ паказалі рэпартаж з Бельска Падляшскага, што на Беласточчыне ў Польскай Рэспубліцы. Распавялі (па-беларуску), што там дзейнічае Беларускі ліцэй і што 1 верасьня першаклясьнікі атрымалі там падручнікі на беларускай мове. Паказалі прыгожыя, сьветлыя, шчасьлівыя твары дзяцей-беларусаў Беласточчыны, якія трымаюць у руках кніжкі (надрукаваныя па-беларуску ў Польшчы). За кадрам дыктар давёў нам наступнае: “Усходнія палякі заўсёды цікавіліся гэтым”. Пад “гэтым” мелася на ўвазе беларуская мова і культура. Пры саветах афіцыёз БССР з большага маўчаў пра сотні тысячаў беларусаў, якія жылі і жывуць у Беласточчыне на тэрыторыі Польшчы. Цяперашні афіцыёз публічна кваліфікаваў іх як “усходніх палякаў”. Так аб частцы беларускага народа, аб беларускіх дзецях, якія ў іншай краіне вучацца па-беларуску, можа казаць толькі антыбеларускі рэжым, задачай якога зьяўляецца ліквідацыя ўсяго нацыянальнага на нашай зямлі, а потым і ліквідацыя нашага народу. Па ўсім адчуваецца, што варожыя Беларусі сілы расперазаліся, бо лічаць пераможна скончанай справу разгрому беларускай культуры, мовы і нацыянальнай адукацыі ў захопленай імі краіне. Трэба нагадаць гэтым цемрашалам, што ўся гісторыя Беларусі паказвае і сьведчыць: як толькі ворагі-зьнішчальнікі зьбіраюцца наладзіць пахаваньне беларусам і ўжо цягнуць іх у магілу, наш народ устае, выпрастоўваецца і гоніць прэч бандыцкую кодлу. Як напісаў Зянон Пазьняк, “засталося няшмат…” Янка Базыль 3/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |