Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung”.
1 верасьня 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” публікуе артыкул і нізку фотаздымкаў, прысьвечаныя 30-м угодкам утварэньня незалежнага прафсаюза “Салідарнасьць” (31 жніўня 1980 г.). Пасьля магутных страйкаў на судавэрфі ў Гданьску камуністычныя ўлады Польшчы вымушаны былі пайсьці на падпісаньне Гданьскіх пагадненьняў, у выніку якіх пачаў легальна дзейнічаць прафсаюз (а на самай справе нацыянальны рух за вызваленьне Польшчы ад прамаскоўскай камуны) “Салідарнасьць”.
Наш камэнтар: Лех Валенса і многія ўдзельнікі тых падзеяў шчыра прызнаюцца, што не ўяўлялі сабе тады далейшую хаду падзеяў – наколькі хутка абрынецца камуністычная сістэма і саўдэпія. Але калі польскія рабочыя разам з патрыятычнай польскай інтэлігенцыяй распачыналі змаганьне ў 1980 годзе, ніхто не спадзяваўся на гэты цуд. Усе проста працавалі, дзейнічалі, ахвяраваліся дзеля таго, каб зьдзейсьніць гэты цуд. І народ перамог рэжым, ягоныя спэцслужбы, чужую магутную імпэрыю.

Алесь Хадасевіч

***

Нарвэжская газэта “Aftenposten”.
1 верасьня 2010 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” паведаміла пра баі паміж армянскімі і азэрбайджанскімі войскамі ў раёне Тэртэра ў Нагорным Карабаху. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 3 армянскія і 2 азэрбайджанскія жаўнеры, шмат паранены.
Наш камэнтар: Вось і пачалося. Расея паставіла ў Азэрбайджан свае сучасьнейшыя ракетныя комплексы, а ў Арменію ўвяла дадатковыя войскі на сваю ваенную базу. Аналітыкі папярэджвалі, што гэта значыць. І пачалося “міратворства” па-маскоўску.

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “SME”.
1 верасьня 2010 г. Славацкая газэта “SME” напісала пра заробкі маскоўскага начальства. Паводле афіцыйных справаздачаў, начальнік расейскай замежнай выведкі М. Фрадкоў зарабіў летась 5,5 мільёна рублёў, а начальнік ФСБ А. Бортнікаў – 4,7 мільёны. Яны атрымалі на 20% грошай больш, чым прэзыдэнт і прэм’ер Расеі. Кампанія фінансавых справаздачаў праводзіцца ў сьвятле “празрыстасьці”, якую абвясьціў нядаўна Медведев. Газэта спаcылаецца на расейскіх праваабаронцаў, якія кажуць пра схаваныя даходы маскоўскага начальства. Звычайнай практыкай ёсьць, што грамадзтву не паведамляюць сапраўдных гаспадароў фірмаў.
Наш камэнтар: Менавіта праз свае і падстаўныя фірмы крамлёўскае начальства круціць свае гэшэфты. Каго хочуць падмануць сваімі справаздачамі крамлёўскія мільярдэры?

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
1 верасьня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра адзначэньне 71-й гадавіны пачатку ІІ Сусьветнай вайны. На Вэстэрплятэ каля Гданьска, дзе пачаліся першыя баі вайны, было арганізавана тэатралізаваная рэканструкцыя боя на пазыцыі “Пром”. Прысутнічалі прэзыдэнт Польшчы Камароўскі і іншыя кіраўнікі краіны.
Наш камэнтар: Паказалі рэканструкцыю і расейскія тэлеканалы. Толькі яны неяк “забыліся” паведаміць пра падпісаньне Пакту Гітлера-Сталіна (Молатава-Рыбэнтропа) за тыдзень да гэтых падзеяў. Менавіта злачынны пакт паміж фашыстоўскай Нямеччынай і камунафашыстоўскім СССР адкрыў дарогу гітлерцам для экспансіі. Вельмі пацешна прагучала канцоўка расейскага камэнтара на прыканцы рэпартажу з Вэстэрплятэ: “Через некоторое время Советский Союз тоже был втянут в войну…” Гэта яны так пра напад СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 года. Іх, аказваецца, “уцягнулі” у вайну. Але прахвосты…

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
2 верасьня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Беларуская апазыцыя: рэжым Лукашэнкі набліжаецца да падзеньня”. Цытуем артыкул: “Інфармацыйны партал “Белорусскій Партізан” апублікаваў артыкул, у якім ацэньвае цяперашнюю палітычную сітуацыю Аляксандра Лукашэнкі. Паводле партала, эра цяперашняга прэзыдэнта Беларусі набліжаецца да канца. “Белорусскій Партізан” лічыць, што ізаляцыя на міжнароднай арэне, цяжкая ўнутраная сітуацыя і запазычанасьць беларускай гаспадаркі дасягнулі зэніту. На думку партала, Аляксандр Лукашэнка згубіць уладу альбо ў выніку прэзыдэнцкіх выбараў, што набліжаюцца, альбо адразу пасьля іх, калі павінен будзе разлічвацца з замежнымі крэдытамі”.
Наш камэнтар: Што ж, матывы гэтага “партызанскага партала” знаёмыя. Вельмі празрыста гэты партал (як і ўся падстаўная псэўдаапазыцыя) даводзіць, што Лукашэнка цалкам верагодна згубіць уладу ў выніку выбараў. Гэта ж якія дэмакратычныя выбары павінны быць пры антыбеларускай дыктатуры! Галоўнае для ўсіх гэтых партальшчыкаў так затлуміць галовы людзям, каб яны пабеглі на выбарчыя ўчасткі і сваім галасаваньнем правалілі б дыктатара на электаральным шоў. Яны толькі “забываюцца” нагадаць, што выбарчыя шоў дыктатар арганізоўвае сам і выключна пад сябе. У адказ гэтым блытальшчыкам, якія спрабуюць надурыць людзей, павінен быць Народны Байкот.

Алесь Хадасевіч

***

Ангельская газэта “Telegraph”.
3 верасьня 2010 г. Ангельская газэта “Telegraph” пісала пра выставу “Стагоддзе алімпійскага пляката”, якая адкрыта ў Галерэі “Эўропа” Цэнтральнай бібліятэкі Лёндана. На зьмешчаных у газэце плякатах можна прасачыць стылёвыя і вобразныя рашэньні, адпаведныя эпохам: крохкі сэцэсійны стыль плякатаў Алімпіяды 1912 года ў Стакгольме, брутальныя вобразы гітлерскай Алімпіяды 1936 года ў Берліне і г.д. Бясконцы шэраг надзвычай цікавых і разнастайных творчых работ.
Наш камэнтар: І раптам прыходзіць думка, што беларускія спартоўцы ўдзельнічаюць у Алімпіядах і перамагаюць на іх з 1952 года, а беларускіх плякатаў на алімпійскую тэматыку практычна няма. Нашых атлетаў растварылі ў масе савецкага спорта і нават пазьней, пасьля 1991 года антыбеларускі рэжым усімі спосабамі прыніжаў нацыянальную славу беларускага спорту.

Алесь Хадасевіч

***

Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
3 верасьня 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” У Нямеччыне злавілі агента расейскай выведкі. 54-гадовы грамадзянін Аўстрыі наладжваў расейскай агентуры сустрэчы з нямецкімі інжынэрамі, якія потым перадавалі ў Маскву дадзеныя на вайсковую тэматыку.
Наш камэнтар: Што ж, Захад супраціўляецца Лубянцы і Акварыюму.

Юрка Марозаў

***

Румынская газэта “Adevarul”.
3 верасьня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” паведаміла з італьянскага горада Ліворна. Тамака румынскія падлеткі напалі на італьянскага падлетка. Калі бацька паспрабаваў заступіцца за сына, пабілі і яго. Праз кароткі час перад домам, дзе жыве румынская сям’я, сабраліся 200 італьянцаў, якія мелі намер разабрацца з чужынцамі. Апошніх выратавала паліцыя.
Наш камэнтар: Зразумела, што чужынскай сямейцы прыйдзецца ўцякаць з Італіі. Там, дзе няма ўжо сілаў цярпець гнюснасьці крымінальных прыбышаў, эўрапейцы пачынаюць абараняць сябе і свае сем’і, не чакаючы рэакцыі ўладаў (уладам жа трэба атрымаць санкцыі з Брусэля і Стразбурга). Народы ўжо ня хочуць бюракратычных “санкцыяў” для навядзеньня цывілізаванага парадку на сваёй зямлі.

Алесь Хадасевіч
***

Дацкая газэта “Berlingske Tidende”.
3 верасьня 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” пісала пра выступ імама Фэйза Мухамада (народжанага ў Аўстраліі). Ісламскі імам публічна заклікаў зарэзаць Гээрта Вілдэрса, лідэра нідэрляндскіх нацыяналістаў, які выступае супраць ісламізацыі Эўропы.
Наш камэнтар: Вось такія правілы палітыкі і рэлігійных спрэчак у экзотаў, якія атабарыліся на Захадзе.

Юрка Марозаў

3/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024