Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Ня ведаюць што кажуць, не разумеюць, што твораць” Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьцяінскай партыі Зянон Пазьняк адказвае на закіды лідэра грамадзянскай кампаніі “Гавары празду” Ўладзімера Някляева, якія той зрабіў на хвалях расейскай радыёстанцыі “Эхо Москвы” Нядаўна мне прыслалі тэкст інтэрв’ю Уладзімера Някляева, якое ён даў расейскай радыёстанцыі “Эхо Москвы” . З грамадзкай ініцыятывай, якую прадстаўляе Някляеў, ужо даўно ўсё зразумела, але зьмест інтэрв’ю вельмі вымоўны для характарыстыкі тых, хто ступае на дарожку маскоўскай палітыкі. Адзначу толькі два моманты. Найперш, такія людзі пачынаюць гучна і адкрыта казаць няпраўду. Да гэтага іх вымушаюць абставіны, у якія яны трапляюць. Вось і Някляеў кажа: “даже Зенон Позняк, главный критик Лукашенко во все времена, говорит о том, что лучше Лукашенко даже, чем пророссийский Некляев.” Але гэта ёсьць няпраўда. Я такога не казаў. Коратка і вобразна сваю пазыцыю я выказаў чацьвертага жніўня ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа, што гучэла наступным чынам: “Выбар паміж Лукашэнкам і расейскім кандыдатам прыкладна такі ж самы, як паміж куляй і пятлёй. А якая, насамрэч, розьніца? Мы павінны змагацца супраць абедзьвух небясьпек”. Тут сказана ўсё дакладна і зразумела. Але Уладзімер Някляеў не “гаворыць праўду”. Другі момант паводзінаў на маскоўскай дарозе – гэта шлях здрады. Страшнае тое, што ён наканаваны. Гэта шлях слабых. У гісторыі Беларусі (і Вялікага Княства) ніхто не пазьбегнуў ганьбы, хто на яго ступіў (нават зь лепшым наіўным спадзевам), бо маскоўская палітыка па сваёй імпэрскай прыродзе была, ёсьць і будзе накіраваная на падпарадкаваньне Беларусі і зьнішчэньне яе нацыянальнага існаваньня. На шчасьце Уладзімер Някляеў паэт. Як шмат якія паэты ён любіць хораша пагаварыць і сябе паслухаць, не зважаючы на нейкую там “палітыку”, якая выглядае ў вуснах такіх людзей амаль што забаўкай. Вось ён і мяркуе пра пазыцыю маскоўцаў: “Зачем сегодня рисковать, скажем, поддерживать, ну, не знаю там, Некляева, условно говоря, кого угодно. Это в определенной степени риск, какие бы ни были подписаны договоренности”. Тое што паміж Масквой і “Говори правду” “подписаны договоренности” зразумела ўсім (інакш не было б фінансаваньня), але ўпершыню пра гэта паэт Някляеў адкрыта прагаварыўся. І далей ён кажа наступнае: “Что я буду делать, так это добиваться, что Россия все-таки действительно уже не потерпит тот режим, который сегодня представляет в Белоруссии Лукашенко. Нужно невмешательство, то есть нейтралитет во время выборов… А здесь проходят выборы, включаются все эти трубы, краны или не включаются, подписывается или не подписывается соглашение. То есть рычагов давления полно. Я бы на месте Путина так поступал.” Вось гэта і ёсьць “другі момант” на дарожцы, Уладзімер Пракопавіч. Ад такой “палітыкі” эканамічнага душэньня церпіць не дыктатура, а народ, уся нацыя, церпіць жудасна і галотна, а дыктатура выжывае. Тое ўжо даказала практыка. Акрамя таго, крамлёўцы хочуць аслабіць лукашысцкі рэжым ў сваіх інтарэсах і шукаюць повад, каб апраўдаць эканамічны шантаж Беларусі, загнаць дыктатара ў кут і прымусіць яго аддаць нашу нацыянальную маёмасьць (і за ўладу — ён аддасьць). На гэтым накірунку маскоўцы і шукаюць дэмакратычных саюзьнікаў ў Беларусі. Якая цана такім саюзьнікам? Паэт дакладна зразумеў палітыку Пуціна, бо яна не складаная: каб зьнішчыць дзясятак тэрарыстаў, трэба пусьціць баявы газ ў тэатр і ліквідаваць іх разам з закладнікамі (умярцьвілі 131 асобу), альбо загадаць страляць з танкавых гармат па школе ў Беслане і забіць сотні дзяцей разам зь некалькімі тэрарыстамі, і пасьля гэтага стаць афіцыйным лідарам расейскай нацыі. Каму Вы даеце парады, спадар Някляеў, як скарыстаць закладнікам цэлы народ? Пуціну? Ён ведае як гэта рабіць і пасьля зрабленьня выплюне “дарадцаў”, як скарыстаную жуйку. А зь людзьмі як? З нашымі людзьмі? Вось што такое чужая палітыка, за чужыя грошы, з чужымі думкамі ў галаве і гаварэньнем на языку. Найбольшую небясьпеку для незаконных і фальшывых вабараў у Беларусі мае цяпер байкот. Тут уся палітыка рэжыму і дзеяньні падстаўных асобаў накіраваныя зараз на тое, каб любым спосабам недапусьціць байкоту і зацягнуць людзей на выбары, бо гэта дае магчымасьць рэжыму схаваць фальсіфікацыю за тайным галасаваньнем. Падстаўныя ў такіх абставінах заўсёды дэмагагічна клікалі людзей на выбары, каб прыйшлі і прагаласавалі, маўляў, за дэмакратыю ды супраць дыктатара (а “дыктатару” толькі тое і трэба, сам зганяе на галасаваньне). Уладзімер Някляеў ня стаў прыкідвацца і сказаў тут, нарэшце, праўду: “Наша задача состоит в том, — кажа паэт, — чтобы люди реально пришли и реально проголосовали за то, чего они хотят. Хотят они этой стабильности лукашенковской? Пусть голосуют за эту стабильность”. “Отэтада”, як сказалі б таварышы ў Маскве. Ўсё выклаў. Маўляў, ідзіце і галасуйце хоць як, абы застаўся Лукашэнка. А потым па пляну таварыш Пуцін пусьціць у наш тэатр баявы газ. 04.09.2010 4/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |