Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №11

Увечары 31 жніўня на ўсходзе Масквы адбылася бойка паміж рабочымі лакаматыўнага дэпо. Пралетарыі біліся жорстка, з ужываньнем траўматычнай і пнэўматычнай зброі. У выніку чатырох параненых давялося адвозіць у шпіталь. Матыў гвалту быў некалькі нетыповы для Масквы і Расеі. Гэтым разам прычынай быў не недахоп гарэлкі або “ты меня уважаешь?”, а працоўныя адносіны. Адна група рабочых пагадзілася працаваць на працоўных месцах другой групы, якая дагэтуль адмовілася ад працы, патрабуючы падвышэньня заробкаў. Што ж, цікавы матыў – расейцы рвуцца да працы.

“Тут русскій дух, тут Русью пахнет…” 1 верасьня ўкраінскае дзяржкраўніцтва мела неасьцярожнасьць зьявіцца ў школах Кіева. Журналісты падляцелі да прэм’ера краіны М. Азарава і пачалі распытваць яго, як ён засвойвае ўкраінскую мову. Пыталіся і пра міністра ўнутраных справаў А. Магілева, які да апошняга часу рабіў даклады з трыбуны на мове былых акупантаў Украіны. На пытаньні прэм’ер бадзёра адказаў: “Будем изучать вместе з Могилевым украинский язык”. Януковіцкае кіраўніцтва на працягу 19 гадоў незалежнасьці Украіны нават не пачухалася засвоіць дзяржаўную мову вызваленай ад імпэрыі краіны. Гэта сьведчаньне таго, што ёсьць у душах гэтых асобаў, якія раптам атрымалі ўладу над Украінай. Маскоўская кліентура не саромеецца. Падобна, што Масква адмыслова падабрала (як і ў Беларусі) менавіта такую публіку для зьдзяйсьненьня сваіх антынацыянальных імпэрскіх праграмаў.

31 жніўня маскоўская паліцэйшчына зьдзейсьніла чарговае злачынства супраць беларусаў. 30-гадовая беларуска ішла па ходніку ў цэнтры Масквы (яе прозьвішча не паведамляецца). Каля яе спынілася міліцэйская машына, адтуль выскачылі афіцэры, схапілі жанчыну, заштурхалі яе ў машыну і зьехалі. Яны завезьлі беларуску на нейкую кватэру і на працягу сутак гвалцілі яе. Зразумела, што садысты пагражалі ёй. Але вырваўшыся ад іх, жанчына зрабіла заяву ў міліцыю. На наступны дзень чатырох з пяці гвалтаўнікоў арыштавалі. Цікава, што пра гэта паведаміла нам БТ. Можна ўявіць сабе, колькі жанчын становяцца ахвярамі паліцэйскага гвалту і баяцца або саромеюцца паведаміць пра гэта. Жудасны горад.

На прыканцы жніўня расейскія тэлеканалы паведамілі пра справы пагарэльцаў у Разанскай вобласьці. Стала вядома, што абласная адміністрацыя загадала выкінуць у сьметнік некалькі тонаў гуманітарнай дапамогі, якую прыслалі пагарэльцам людзі з іншых гарадоў Расеі. Нехта зрабіў відэаздымкі сьметніка, заваленага кучамі адзеньня і пакункаў і выставіў іх у сеціве. Тэлежурналістам з Масквы разанскае начальства не пачырванеўшы патлумачыла, што “гэтыя кантэйнэры з адзеньнем былі пашкоджаны ў дарозе, таму іх і выкінулі”. Але журналісты распыталі мясцовых жыхароў, якія ішлі са сьметніка. Яны распавялі, як “атаварыліся” там вельмі якаснымі рэчамі. Сярод пасылак былі таксама выкінутыя на сьметнік лісты спачуваньня і чалавечай салідарнасьці. Начальства патлумачыла, што ўсё натварыла “жанчына, якую ўжо звольнілі з працы”. Зразумела, што адбылася сітуацыя са “стрэлачнікам”. Разанскаму (як і ўсяму расейскаму) начальству пляваць на няшчасных людзей. Ім самым гэтая вопратка не патрэбная, значыць трэба яе выкінуць, каб не марнаваць час разьмеркаваньнем. Маўляў, прасталюдзіны і самы яе падбяруць на сьметніку. Так яно і атрымалася. Напрыклад, у Саранску, адкуль таксама паступілі зьвесткі пра кучы якаснай гуманітарнай дапамогі на гарадзкім сьметніку.

На працягу апошніх дзён жніўня і ўсяго верасьня штогод адбываюцца сьвяткаваньні набыцьця незалежнасьці ў постсавецкіх краінах. Людзі сьпяваюць родныя песьні, танцуюць нацыянальныя танцы. Адбываюцца маніфэстацыі і вайсковыя парады нацыянальных армій. Паступова гэта становіцца звычайным для народаў і ўсяго сьвету, які яшчэ 19 гадоў таму ня ведаў імёнаў і месцазнаходжаньня новых дзяржаваў, што ўтварыліся на месцы СССР. Хто мог уявіць сабе, што замест леніных паўстануць помнікі нацыянальным героям, што ў армян і эстонцаў будзе свая валюта? Што на парадах будуць маршыраваць узбэкская гвардыя, таджыцкія танкі, грузінскія дэсантнікі, украінскія маракі. І тут, аднак, не абыходзіцца без абсурда. На парад сабраліся і ў акупаванай правінцыі Малдовы – Трансністрыі. На трыбуне стаяла мясцовая, прызначаная Масквой русскоязычная хунта. Перад трыбунай праходзіла русскоязычная “армія Прыднястроўя”. Паўсюль расейскія плякаты, трыкалёры РФ, мора камуністычнай сымволікі. Адразу зразумела, адкуль вушы растуць у гэтай марыянэткавай “дзяржаўкі”. Калі б не 14-я расейская армія, якая стаіць у Трансністрыі, то малдаване разабраліся б з асадніцкім расейскім энклавам на працягу некалькіх гадзін. Другім абсурдам ёсьць існаваньне прамаскоўскага рэжыму ў нашай Беларусі, які ўвесь час імкнецца ператварыць нашу Дзяржаву ў марыянэткавую дзяржаўку. І адна прамаскоўская хунта і другая ня маюць ніякай будучыні.

“Ахова палявога лягеру пад Буйнакскам не была гатова да атакі.” – такая заява паступіла расейскім журналістам ад мініабароны РФ пасьля партызанскай баявой акцыі, што адбылася 3 верасьня ў Дагестане. Легкавы аўтамабіль прабіў шлагбаўм на ўезьдзе ў вялікі вайсковы лягер і падарваўся. Генэралы прызнаюць 3 забітых вайскоўцаў і 30 параненых. (Пазьней расейскія тэлеканалы паказалі, як у Буйнакск прылятаюць мэдспэцыялісты нават з Пецярбурга. Значыць, большасьць – гэта цяжкапараненыя, скалечаныя вайскоўцы). Нават немцы не былі “гатовымі” да народнай партызанскай вайны. Тым больш ня можа быць гатовай да яе расейская моладзь, якая вымушана калечыцца і паміраць за злачынную крамлёўскую хунту і яе імпэрыю. Якое шчасьце, што ў гэтым крывавым катле няма беларускіх юнакоў і мужчын!

6 верасьня расейскі тэлеканал НТВ паказаў сюжэт пра жульніцтва ў Расеі. Калі мужа пасадзілі ў турму, жонка прадала сямейную кватэру іншым людзям. Аднак, калі чалавек вярнуўся з турмы, аказалася, што трансакцыя на куплю-продаж была “ліпавая”, а прадстаўнік “ліпавай” фірмы па куплі-продажу кватэраў ужо сядзіць у турме за незаконную дзейнасьць. Пасьля прызнаньня дакумантаў па куплі-продажу незаконнымі суд пастанавіў выселіць новых уладальнікаў кватэры на вуліцу. Імі аказаліся вельмі пажылое сужонства Калітаў. Іван Каліта – вэтэран вайны. У прынцыпе гэтыя людзі таксама аказаліся ахвярамі злачынцаў, ужо асуджаных судом. Але нікога гэта не цікавіла. Гісторыя для Расеі вельмі тыповая. У цывілізаваных краінах такое немагчыма, асабліва з вэтэранамі вайны. Крымінальная краіна.

Янка Базыль

6/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024