Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расея – гэта вайна

Чарговае расейскае саманазіраньне і чарговы самааналіз прадстаўляюць нам эсхаталагічную карціну іхнай Імпэрыі, якая ідзе да выбуха. Аўтар-самааналітык Аркадзі Бабчанка на старонцы інтэрнэт-выданьня Грані.Ру зьвяртае ўвагу на сёлетнія падзеі ў некаторых рэгіёнах Расеі (напрыклад, у Прымор’і), дзе мужчыны ўтварылі сапраўдныя партызанскія атрады і пачалі са зброяй у руках нападаць на міліцэйскія ўчасткі і патрулі. Тое, што маскоўскі афіцыёз паспрабаваў трактаваць як лакальныя зьявы, для здольных думаць у Расеі ёсьць знакам усеагульнай грамадзкай нянавісьці да вярхоў улады. Атакуючы міліцыю, “народныя мсьціўцы” атакуюць тых, хто абараняе перш за ўсё ненавісныя народу вярхі. Але на гэтым ня спынецца працэс разьвіцьця нянавісьці ў каставым расейскім грамадзтве. Аўтар артыкула бачыць наперадзе ўзмацненьне чарнасоценства – нацыянальна-праваслаўнага руху. Іншыя народы больш адназначна расшыфроўваюць формулу гэтага “руху”: гэта ёсьць расейскі дзяржаўны бандытызм на аснове псэўдаправаслаўных лёзунгаў. Зьява гэтая да рэлігійных пачуцьцяў і да грэцкай традыцыі Хрысьціянства ня мае, на наш погляд, ніякіх адносінаў. Кіруецца яна з Лубянкі і зьяўляецца адной з формаў імпэрскага цемрашальства. Толькі яшчэ ня ўсе расейцы да канца ўсьвядомілі гэта, хаця многія гэта ўжо адчуваюць. Аўтар дае ім для гэтага вельмі мала часу: два-тры гады, пасьля чаго пачнецца грамадзянская вайна ў Расеі. Бабчанка забываецца, што для падпарадкаваных Маскве народаў такія падзеі будуць вызвольнай вайной супраць Імпэрыі. Але такая “забыўлівасьць” не зьніжае якасьці аналізу аўтара.
Самае галоўнае, каб самы расейцы разьбіраліся з сваім крызісам, сваёй Імпэрыяй і сваёй вайной. Каб наш народ, беларуская міліцыя, нацыянальная армія не былі ўцягнуты ў гэты дзікі крывавы перадзел.

***

Нас чакае грамадзянская вайна

Шпіёнскія скандалы, лясныя пажары і іншыя катаклізмы засьцілі галоўную, на мой погляд, падзею гэтага года. А менавіта “прыморскіх партызан”…

У гісторыі “прыморскіх партызан” ёсьць тры важных моманты. Першы. Сьледства сьцьвярджае, што напады насілі выключна разбойны характар, зьдзяйсьняліся з мэтай завалодаць зброяй і дакумантамі міліцыянтаў. Цалкам верагодна. Але самагубства Сладкіх і Сухарады, ідэйнасьць апошняга, ягоны ўдзел у акцыях Нацыянал-бальшавіцкай партыі грамадзтвам успрыняты адназначна – сьмерць за ідэю. І што яшчэ важней – гатоўнасьць забіваць за яе. Чаканьне падобнага лунала ў паветры ўжо даўно. Дастаткова ўспомніць рэакцыю на междурэчанскія бунты. Але Междурэчанск зьвёўся да грошаў, нарадзіўшы расчараваньне. Тут жа сьмерць чыстая, матар’яльнымі меркаваньнямі не заплямленая. За “праўду”.

Другое. Расея расколаная настолькі, што ў яе няма ня толькі агульнага лідэра, але і агульнага ворага. Адны ненавідзяць Пуціна, другія Каспарава, трэція таджыкаў, чацьвертыя каўказцаў, пятыя амэрыканцаў, шостыя дэмакратаў, сёмыя камуністаў. Але міліцыя – гэта ўнівэрсальны вораг, якога ненавідзяць усе. І цяпер вэктар нянавісьці вызначаны. Партызаны тыцнулі ў сілавікоў пальцам і сказалі: “яны”.

Трэцяе. Напрамак гэтага вэктара ўсьвядомілі і самы сілавікі. Калі ў Расеі забіваюць чалавека, ніякіх вайсковых апэрацый, каб злавіць забойцаў, не праводзіцца. Калі ж забіваюць міліцыянтаў, пачынаецца самая сапраўдная вайсковая апэрацыя – больш за тысячу сілавікоў, бранетэхніка, верталёты, прачэсваньне зялёнкі, блакіроўка баевікоў, штрум.

Самае небясьпечнае, што сілавікі, усвядоміўшы гэтае сваё суспрацьпастаўленьне грамадзтву, адчулі сабе асобнай кастай. Што добра бачна па адкрытаму лісту лейтэнанта міліцыі, якое разышлося па сеціву: “Не надо с нами воевать. Мы сильнее… Сейчас шансов у вас нет… Попробуйте представить на мгновение, что не только вы воюете с милицией, но и милиция воюет с гражданским населением. То есть вот пошёл «партизан» Пупкин в лес готовить свою вот эту «партизанскую войну»,а его престарелые мама с папой – вот они, тут остались. Дальше фантазируйте самостоятельно, дабы мне избежать обвинений в экстремизме… Добьётесь только того, что милиция окончательно перестанет заниматься тем, чем ей положено, а будет по лесу «партизан» гонять. И догонит”.

Хто такія “пратызаны”, чаго хацелі і якімі матывамі кіраваліся, на самой справе ўжо зусім няважна. Важна, як гэтую гісторыю ўспрыняло грамадзтва. Прыморскія партызаны абналічылі адну простую ідэю – “мочі ментов, спасай Россію”. І краіна гэтую ідэю прыняла. Навошта, дзеля чаго, што далей – ніхто такімі пытаньнямі не задаецца. Таму што міліцыя – тая ніжэйшая прыступка ўлады, да якой можна дацягнуцца рукамі. І цягнуцца цяпер будуць. Менавіта таму, што могуць. І гэты сьнежны камяк забойстваў будзе нарастаць. Прыклад ёсьць. Прэзумпцыя вінаватасьці сілавікоў стала амаль аксіёмай.

А далей у Расеі будзе тое, што адбываецца цяпер на Каўказе. Так, як мы жывем сёньня, ня хочуць жыць ужо паасобныя групы экстрэмістаў, сэпаратыстаў і іншых незадаволеных. Так ня хоча жыць ужо ўсё насельніцтва. У выніку ваяваць ня будзе з кім – страляць у патыліцу пачнуць з кожнай падваротні.

Тры галоўных прытокі гэтага Рубікона, які называецца “грамадзянскай вайной”, пераадолены, і мы стаім цяпер на беразе асноўнага рэчышча. А плыты для пераадольваньня гэтага апошняга рэчышча ўжо будуюцца.

Аля бяда ў тым, што гэта будзе не лібэральна-дэмакратычны вызвольны рух за права чалавека жыць у сваёй краіне дастойна, як многім, мабыць, хацелася б. Гэта будзе нацыяналістычна-рэлігійны рух. Таму што туды, дзе няма выразнай ідэалогіі, абавязкава прыходзіць цемрашальства. У адрозьненьні ад дэмакратычна арыентаванай часткі грамадзтва, якая дзейнічаць не гатовая і няздольная, нацыянальна-арыентаваныя сілы ня толькі боездольныя, але і хочуць дзейнічаць.

І такіх людзей дастаткова. Ячэйкі, здольныя арганізаваць, падняць і павесьці людзей, я сустракаю ў кожным горадзе. Партызанскім сіндромам хварэе ўжо ледзь не палова Расеі.

Аснова любой вайны – галеча. А яна ўжо на парозе. Каставасьць у грамадзтве горш, чым у 19-м стагоддзі. Сацыяльныя ліфты адсутнічаюць зусім. Калі ты нарадзіўся сынам селяніна, тваё жыцьцё вызначана. Армія, Чачэнія, калгас, гарэлка, турма. Мэнэджэрам у “Газпроме” ты ня станеш ніколі. Калі ж ты нарадзіўся сынам мэнэджэра “Газпрома”, ты ніколі не патрапіш у Чачэнію. Галеча нараджае ксэнафобію і нянавісьць. Улада гэтую нянавісьць загасіць ня можа, таму падтрымлівае ксэнафобію. Ёй выгадна, каб людзі рэзалі таджыкаў, а не палілі браніраваныя “Мэрсэдэсы”. Каб фашысты і антыфашысты ваявалі між сабой, а ня зь імі. Каб масы як мага менш задумваліся, чаму яны так жывуць на самой справе.

Але кантраляваць гэты працэс вечна яшчэ не ўдавалася нікому. Франкэнштэйн заўсёды выходзіць з-пад кантролю гаспадара і пачынае паляваць на яго. Адбылося роўна тое, што і заўжды адбываецца ў такіх выпадках: стварэньне пераўзышло свайго стваральніка. Улада сама вырасьліла тых, хто гатовы – і хоча – вешаць яе на слупах. Мянтоў, суддзяў, чыноўнікаў ужо пачалі забіваць.

Цяпер сітуацыя яшчэ не настолькі вострая, але праз пару-тройку гадоў, калі бюджэт у нас канчаткова стане дэфіцытным, транспартны падатак будзе павялічаны, у чарговы раз узлятуць цэны на бэнзін, мыта на іншамаркі, а ФСБ атрымае яшчэ больш пашыраныя паўнамоцтвы, усё гэта выбухне. Таму што нельга закручваць гайкі бясконца. Засталося дачакацца, які ж менавіта чарговы мянтоўскі беспредел узарве гэтую бочку пораху.

А калі на Каўказе мы маем нацыянальна-ісламісцкі рух, то ў Расеі, калі нішто ня зьменіцца, атрымаем нацыянальна-праваслаўны.

А ў тое, што нешта зьменіцца, я ўжо ня веру. На бліжэйшыя 14 гадоў наша жыцьцё вызначана.

Як бы нам у ня надта далёкай будучыне не давялося лічыць дзень атакі на “прыморскіх партызан” днём пачатку грамадзянскай вайны ў Расеі. На самой справе ў нас усіх засталося ня так ужо шмат часу.

Аркадзі Бабчанка

Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/181341.html

Пераклад з расейскай.

6/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024