Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беслан – злачынства крамлёўскай імпэрыі

Чарговая гадавіна Бесланскай трагедыі дае новыя дэталі для асэнсаваньня гэтай жудаснай крымінальнай справы. Расейская грамадзкая дзеячка Лідзія Графава паведамляе шмат новага ў сваім артыкуле для інтэрнэт-выданьня Грані.Ру. Яна завяршае свой тэкст апэляцыяй да сумленьня прэзыдэнта РФ Медведева. Мы апускаем у нашай публікацыі гэты фрагмэнт, бо лічым, што няма сэнсу апэляваць да крамлёўцаў, якія аддавалі загады страляць з танкавых гарматаў і агнямётаў па школе, перапоўненай дзецьмі. Няма да чаго апэляваць – у іх няма сумленьня.
Паўстае яшчэ адно пытаньне. Праз шэсьць гадоў пасьля Бесланскай трагедыі абсалютная бальшыня расейскага грамадзтва жыве пад уладай рэжыму дзетазабойцаў і робіць выгляд, што ўсё ў парадку. Сем’і аддаюць сваіх сыноў на крымінальную вайну супраць каўказкіх народаў. Грамадзяне радуюцца “перамозе” над маленькай Грузіяй. Ім ня страшна жыць у ценю Крамля-Лубянкі, якія штораз дэманструюць свае бесчалавечныя замашкі. Праз некаторы час да вярхоўнай улады зьбіраецца вярнуцца Пуцін, пра якога расейцы завучана паўтаралі яшчэ нядаўна: “Мы так его любим и ждём от него многого…” Страшна падумаць, але гэтая крывавая імпэрыя высільваецца, каб заглынуць і нашу Беларусь, карыстаючыся існаваньнем на нашай дзяржаўнай тэрыторыі прамаскоўскага марыянэткавага рэжыму. А многія беларусы легкадумна паўтараюць: “Ды мы не патрэбны Маскве з нашымі праблемамі…” Яны ня вераць у экспансію дзікага зьвера. Даўняя спадзяванка на тое, што калі ты ня робіш нікому крыўды, то й табе ня зробяць. Памяць пра Беслан, расстраляны спэцвойскамі ФСБ на загад галоўнакамандуючага ўзброеных сілаў тае пары Пуціна, павінен ацьверазіць нашых людзей.

***

Чаму Медведев прамаўчаў пра Беслан

У дні шостай гадавіны бесланскай трагендыі людзі зьбіраліся, каб ушанаваць памяць ахвяраў, ня толькі ў маленьнкім гарадку, але і ў іншых гарадах – жалобны мітынг быў нават у Парыжы. Прышла маса тэлеграм, лістоў з усіх канцоў сьвету. Але не было аніслова спачуваньня ад прэзыдэнта Расеі. А пацярпелыя чакалі. Прамінулі 1-е верасьня, 2-е, 3-е і нават 4-га яшчэ спадзяваліся. Учора, 5 верасьня, бесланцы – каля 40 чалавек – прыехалі ва Уладзікаўказ і некалькі гадзінаў прастаялі каля помніка Леніну. З такімі плякатамі: “Не дамо забыць трагедыю Беслана!”, “Прэзыдэнту РФ у дні трагедыі Белана не да Беслана”, “Патрабуем аб’ектыўнага рассьледваньня Бесланскага тэракта”.

Некаму можа падацца дзіўным: здаецца, не жорсткі сэрцам ён чалавек, Дзімітры Анатольевіч, ну чаму ён не паспачуваў?

Гэтае наіўнае пытаньне “чаму?” даволі цікавае. Адназначнага адказу даць нельга. Зразумела, забыцца пра гадавіну самага пачварнага ў Расеі тэракта Медведев ня мог. Меркаваць, што яму не дазволіў паспачуваць галоўны гаспадар краіны, было б надта проста. Мабыць, яны раіліся. Загад СМІ “не раздзьмуваць трагедыю” аднекуль зьверху быў дадзены. Да 3 верасьня амаль усе газэты пра Беслан не ўспаміналі, ня кажучы ўжо пра тэлебачаньне. Толькі 3-га па адному толькі 2-му каналу быў паказаны фільм, які моцна траўміраваў пацярпелых. Мне патэлефанавалі з Беслана некалькі чалавек: “Навошта патрэбная новая хлусьня – нібыта тэрарысты гвалцілі нашых дзяцей? Гэтага ж не было! Навошта ўзмацняць наш боль?!” Але што б ні раіў Пуцін Медведеву, а паслаць хаця б тэлеграму ў Беслан было зусім бясьпечна, гэта ж не “экстрэмістаў” з Трыюмфальнай зачышчаць.

Сярод шматлікіх спачувальнікаў была ў Беслане дэлегацыя дэпутатаў Эўрапарляманту. Высокія госьці прыехалі не на запрашэньне расейскіх уладаў, а таму, што да іх зьвярнуліся некалькі праваабарончых арганізацый Паўночнага Каўказа. Ініцыятарам была пазбаўленая судом юрыдычнай асобы, але самая актыўная ў працы грамадзкая арганізацыя “Голас Беслана”. Гэты “Голас” не маўчыць і яшчэ тры гады таму сабраў больш за дзьвесьце заяваў ад пацярпелых і паслаў іх у Стразбург. Разам з неабходнымі дакумантамі, сценаграмамі прайшоўшых у рэспубліцы зьдзеклівых судоў і паказаньнямі недапытаных сьведкаў скарга, калі яе прынесьлі на пошту, важыла 43 кіляграма. Не юрысты, яны здолелі ўсё аформіць у дакладнай адпаведнасьці са строгімі правіламі Эўрапейскага суда па правах чалавека. Скаргу прынялі да разгляду, але чарга расейскіх скаргаў, як вядома, там вельмі доўгая. Мабыць цяпер дэпутаты Эўрапарляманту дапамогуць прысьпешыць суд, і праўда, якую расейскія ўлады спрабуюць замураваць на працягу шасьці гадоў, стане ўрэшце вядомай краіне і сьвету.

У адкрытым лісьце “Голаса Беслана”, пад якім зараз зьбіраюцца подпісы, сутнасьць трагедыі выкладаецца коратка: “…3 верасьня 2004 года па будынку школы, дзе знаходзіліся 1127 закладнікаў, сілавыя структуры, абавязаныя выратаваць ахвяраў тэракта, прымянілі цяжкую тэхніку, агнемёты і гранатамёты. Загінулі 334 чалавекі, 783 атрымалі раненьні рознай цяжкасьці. Фактычна закладнікаў прыгаварылі да сьмерці разам з тэрарыстамі”.

Да штурма тэрарысты пасьпелі расстраляць 21 мужчыну, астатніх закладнікаў катавалі смагай, страхам, голадам. Але ні жанчын, ні дзяцей гэтыя пачвары ўсё ж не забівалі. Страшная праўда Беслана ў тым, што больш за трыста загінуўшых маглі б выйсьці жывымі, калі б не было штурма. І яго магло ня быць.

У першы год пасьля бесланскай трагедыі наша грамадзкая арганізацыя рэгулярна езьдзіла да пацярпелых з акцыяй “З рук у рукі”. Вазілі мы, як вельмі шмат хто ў той час, гуманітарку, але асірацелым мацеркам і бацькам больш патрэбнай была маральнаяч падтрымка, і мы як маглі імкнуліся яе аказаць. У прыватнасьці, дапамагалі станаўленьню грамадзкіх арганізацый – спачатку камітэту “Мацеркі Беслана”, пазьней – “Голасу Беслана”. Дык вось, некаторыя факты, якія ўлады імкнуліся схаваць, самы пацярпелыя раскрывалі літаральна ў нас на вачах.

Ніколі не забыцца вялізны кар’ер на ўскраіне Беслана, які па чыейсьці выпадковай наводцы знайшоў камітэт мацерак у лютым 2005-га. Калі мы пад’ехалі, кар’ер асьвятляўся сьвятлом захаду і стосы, амаль горы беспарадачна скінутага сьмецьця выглядалі зьверху амаль жывапісна. Як толькі спусьціліся ўніз, дыхнула трупным пахам. Разламаная школьная мэбля, дзіцячы абутак, адзеньне… Пранізьлівы крык танюсенькай жанчыны ў чорным: “Гэта ж сукенка маёй дачушкі!” Іншыя знаходзілі потым абгарэлыя партфэлі сваіх загінуўшых. Нехта знайшоў вялікі заплечнік, які відавочна належаў тэрарыстам.

Чаму каштоўныя для бацькоў рэчы дзяцей і рэчдокі, якія маглі б прыдасца сьледству, былі выкінуты на сьметнік? У хуткім часе мацеркі высьветлілі: у тую жудасную ноч з 3 на 4 верасьня, калі горад аслупянеў ад гора і аплаківаў загінуўшых, у ачэпленай войскамі школе ішла магутная зачыстка спартзалі. Сьпяшаліся схаваць сьляды злачынства. Раніцай у Беслан заляцеў Пуцін, хутка зайшоў у шпіталь, агледзеў мабыць і спартзалю… Больш ніколі яго ў гэтым горадзе ня бачылі, хаця на першую гадавіну запрашалі.

Страшная праўда адкрывалася паступова, і шэраговы расеец, у якога сваіх клопатаў і бедаў па горла, ня мог доўгі час трымаць у полі зроку Беслан. Так і застыла ў памяці насельніцтва: тэрарысты не ішлі ні на якія перамовы, яны самы падарвалі гранату, што вісела ў спартзале, пасьля чаго штурм стаў непазьбежным, а ўжо далей як выйшла – штурм справа жорсткая.

Але жыхары Беслана цяпер ведаюць, і прэзыдэнт Медведев, зразумела, у курсе, што першы выбух, які нібыта справакаваў штурм, адбыўся дзякуючы меткаму снайпэру, які страляў з даху суседняга дома. І ведаюць усе, што перамовы ішлі пасьпяхова і вось-вось павінен быў прыехаць Масхадаў (прэзыдэнт змагарнай Чачэніі, галоўнакамандуючы чачэнскай народнай арміі, якая вяла вызвольную вайну супраць расейскай акупацыі – заўвага рэдактара). А раптам бы ён здолеў прымусіць тэрарыстаў адступіць? Як выглядаў бы Пуцін зь ягонай устаноўкай “всех террористов мочить в сортире”?

Няма спадзяваньня, што нават міжнароднае сьледства, якога дамагаюцца адважныя жанчыны “Голаса Беслана”, магло б у бліжэйшае дзесяцігоддзе ўстанавіць, хто менавіта аддаў загад на штурм. Але калі нават прыпусьціць, што ўсё адбылося спантанна, з прычыны дзікай панікі і неразьбярыхі, то імпэт штурма, калі дзеля зьнішчэньня трох дзесяткаў тэрарыстаў усёй магутнасьцю сучаснага сьмерцезабойства “выратавальнікі” стралялі па перапоўненай змардаванымі закладнікамі спартзалі, гэты апакаліпсіс выклікае шок. Зьверху падалі на закладнікаў кавалкі пылаючага даху, скрозь сьцены ляцелі кулі і гранаты. Каля школы стаялі пажарныя машыны, але, як казалі мне многія бесланцы, пажарнікі агонь не тушылі – у іх чамусьці не было вады. (…)

Лідзія Графава

Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/181410.html

Пераклад з расейскай.

8/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024