Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Спэцслужбы рэжыму Януковіча “перапісваюць гісторыю” З Украіны паступаюць трывожныя зьвесткі пра станаўленьне ў краіне атмасфэры “гэбоўскай сакрэтнасьці”. Пад “каўпак” спэцслужбаў рэжыму Януковіча патрапіў вядомы львоўскі навуковец-гісторык Руслан Забілый. Ён кіруе музэйным комплексам, які знаходзіцца ў будынку былой турмы на вул. Лонцькага ў Львове. Гэта адпаведнік менскай Валадаркі – месца ўвязьненьня, пакутаў і сьмерці тысячаў і тысячаў украінскіх патрыётаў у часы маскоўскай і гітлерскай акупацыі. Старыя львавяне распавядалі беларусам, як НКВД расстрэльвала ў сутарэньнях і ў двары гэтай турмы ўкраінцаў. Каб было не чуваць стрэлаў і крыкаў ахвяраў, каты з чырвонымі зоркамі ўключалі аўтамабільныя маторы. Па вуліцы Лонцькага немагчыма было хадзіць, настолькі моцным быў трупны пах (забітых было так шмат, што іх не пасьпявалі вывозіць). Напярэдадні захопу Львова немцамі 22 чэрвеня 1941 года НКВД расстраляла ўсіх палітычных вязьняў турмы… Але за свой народ помсьцілі, білі акупантаў змагары Украінскай Паўстанцкай Арміі, якія ваявалі з саветамі да пачатку 1960-х гадоў. Пра гэтае пакутніцтва і пра гэтае змаганьне піша ў сваіх працах гісторык Руслан Забілый. Пасьля прыходу да ўлады прамаскоўскай групоўкі Януковіча такая навуковая праца стала непажаданай. Можна не сумнявацца, што найбольш яе не жадае Масква, якая і кіруе працэсамі здушэньня ўсяго ўкраінскага ва Украіне. Досьведу зьнішчэньня нацыянальнай навуковай думкі і гістарычнай праўды Масква набралася ў нашай Беларусі. Антыбеларускі рэжым утварыў сваю вэрсію нашай найноўшай гісторыі. На гэтай фальшывай ніве “в поте ліца трудятся” такія фальшывыя асобы, як мадам Н. Севярын і іншыя. Пра Слуцкі Збройны Чын, змагароў “Зялёнага гаю”, сёньняшні Народны Фронт і іншыя эпізоды нашага нацыянальнага змаганьня яны “вяшчаюць” з пазыцыі акупанцкага рэжыму, з антынавуковай пазыцыі. Працэс люстрацыі пакажа, наколькі ў сваіх “дасьледваньнях” гэтыя псэўдагісторыкі кіраваліся ўказаньнямі спэцоў з КГБ. Барацьба за гістарычную праўду працягваецца. Мы публікуем артыкул журналіста Івана Фаріона з львоўскай газэты “Високий Замок” за 9 верасьня 2010 г. *** СБУ “наехала” на дасьледчыка УПА У палітычную паліцыю ператвараецца Служба бясьпекі Украіны. Такая выснова напрошваецца пасьля чарговага інцыдэнту з ідэалагічнай афарбоўкай, які адбыўся з удзелам гэтай дзяржаўнай спэцарганізацыі. А 7.30 у сераду на пэроне кіеўскага вакзала шасьцёра супрацоўнікаў СБУ затрымалі пасажыра львоўскага цягніка, 35-гадовага дырэктара Нацыянальнага музэя-мэмарыяла ахвяраў акупацыйных рэжымаў “Турма на Лонцькага”, супрацоўніка Інстытута ўкраіназнаўства Руслана Забілага. Ён прыехаў у Кіеў, каб сустрэцца з калегамі ў Інстытуце нацыянальнай памяці. Не прадстаўляючыся, без якой-кольвечы санкцыі “хлопцы ў цывільным” абшукалі гісторыка, пасадзілі ў аўтамабіль і завезьлі ў офіс на вул. Валадзімірскай, 33. Там яго дапытвалі да дзесятай вечара, гэта значыць, чатырнаццаць з паловай гадзін! Забралі ноўтбук. Патэлефанаваць жонцы дазволілі толькі з дазволу нейкага вялікага начальніка, і тое баяліся, каб гісторык не прагаварыўся, дзе знаходзіцца. Добра, што хаця ў абед запрапанавалі бутэрброды. Як потым паведаміла прэс-служба СБУ, Забілый “з мэтай перадачы трэцім асобам несанкцыянавана сабраў зьвесткі, якія прадстаўляюць сабой дзяржаўную таямніцу”. Супраць навукоўца распачалі крымінальную справу “па факце падрыхтоўкі да разглашэньня” гэтай таямніцы. Руслан Забілый пярэчыць, што ў ягоных дзеяньнях ёсьць які-небудзь крымінал, і кажа, што меў на сваім кампутары копіі рассакрэчаных СБУ архіўных дакумантаў, якія мелі дачыненьне да нацыянальна-вызвольнага руху ва Украіне, асабліва УПА. Гэтую тэму ён дасьледуе на працягу дзесяці гадоў. Зьвесткі даўно перасталі быць таемнымі, яны разьмешчаны ў адкрытым электронным архіве, знаходзяцца ў інфармацыйна-даведкавых залях СБУ, імі карыстаюцца навукоўцы, журналісты. На кампутары таксама былі навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя да друку матар’ялы ўнікальных дасьледваньняў, якія праз два тыдні павінны вярстацца. Калі іх ня вернуць, гэта стане непапраўнай стратай для гісторыка… “Было адчуваньне, што я мусіў адчуваць сябе нейкім шпіёнам, якога перахапілі, які кудысьці нешта вёз, — сказаў у размове з карэспандэнтам “ВЗ” Руслан Забілый. – Гэтае “нешта” вельмі доўга высьвятлялі…” На пытаньне карэспандэнта “ВЗ”, ці ня зьвязвае ён факт увагі да сябе з боку спэцслужбаў з новай унутранай палітыкай новай улады Украіны, Руслан Забілый сказаў: “Гэтыя дзеяньні СБУ на такую думку падштрухоўваюць. Іншых падставаў для затрыманьня я ня бачу…” За паўгады, пакуль у кіраўніцтве СБУ стаіць Хорошковській, СБУ апынілася ў цэнтры шмат якіх палітычных скандалаў. “Тайнякі” праводзілі “прафілактычныя” размовы з рэктарам Каталіцкага ўнівэрсітэта, не пускалі ва Украіну кіраўніка фонда Конрада Адэнаўэра, які адмоўна ацэньваў дзейнасьць улады, запрашалі “на гарбату” журналістаў, цікавіліся фондам “Відроджэння”. Начальнік СБУ замешаны ў інтрыгі, зьвязаныя з пазбаўленьнем ліцэнзіяў двух апазыцыйных тэлеканалаў. А цяпер вось “пад каўпаком” апынуўся гісторык, які сьцьвярджае праўду пра УПА… Іван Фаріон Крыніца: http://www.wz.lviv.ua/pages.php?atd=85973 Пераклад з украінскай 14/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |