Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Фінальная стадыя крамлёўскага гніеньня Расейскія інтэлектуалы Андрэй Піянткоўскі і Аляксей Давыдаў выказваюць свае думкі пасьля прагляду нядаўняй скандальнай стужкі пра заўчора яшчэ ўсемагутнага маскоўскага мэра Лужкова. Зразумела, што гэты фільм – падзея зусім не ў кінематографе. За раскрыцьцём усім вядомага крамлёўскага мафіёзы-мэра стаяць ягоныя сябрукі па мафійных справах – значна большыя мафійным калібрам крамлёўскія начальнікі. Таму інтэлектуалы ня могуць стрымаць зьдзіўленьня: як такое магчыма?! Так ня дзейнічае ніводная мафія ў сьвеце. Хаця вядома, што класічная італьянская мафія за галаву схапілася, калі ў 1990-я гады ў Італію ўварваліся расейскія крымінальныя структуры (тады заплакала ўся Эўропа). Доны Карлеёнэ разгублена забалматалі: “Дык гэтыя russi не шануюць ніякіх правілаў!..” Але справа тут сапраўды ня ў міжмафійных адносінах. А ў тым, што ў Расеі ў адрозьненьні ад усяго сьвету ў руках мафіі апынулася каласальная імпэрыя, ядзерная зброя, шматлікая армія, сто падуладных этнасаў і г.д. І вось гэтыя паханы “без правілаў” пачалі аднаўляць абкарнаную ў 1991 г. маскоўскую імпэрыю. (“Наладжваць рэінтэграцыю”, як любяць казаць іхныя берлінскія калегі). Але дзяржаўнае кіраваньне па-мафійнаму ды яшчэ “без правілаў” на вачах ва ўсяго сьвету вядзе расейскую імпэрыю да канчатковага распаду і зьнікненьня. На думку расейцаў здаровага сэнсу мы назіраем “фінальную стадыю гніеньня”. Беларусам ад усяго гэтага трывожна на сэрцы. Праз адкрытую мяжу і праз марыянэткавы прамаскоўскі рэжым працэс гніеньня пагражае нашай краіне. Беларусам трэба ратавацца ад гэтага мафійнага распаду, каб не ўваліцца ў гнілую маскоўскую яму. Крамлёўскія паханы паказалі “фільмы” і пра сваю крэатуру – Лукашэнку (пра гэта згадвае А. Піянткоўскі). Яны не пашкадавалі і свайго менскага калегу, парушылі сваё “мафійнае маўчаньне”. Крый Божа, каб нашыя ўнутраныя справы заўсёды былі тэмай маскоўскай імпэрскай палітыкі і іхных мафійных разборак. Публікуем артыкулы А. Піянткоўскага і А. Давыдава з расейскага інтэрнэт-выданьня Грані.ру. *** Лужкоў і крамлёўская мафія Тое, што крамлёўскія пачвары пачалі здымаць адзін пра аднаго парнаграфічныя фільмы, — дакладны знак фінальнай стадыі гніеньня рэжыму. Любая мафія, якая шануе сябе, трымаецца на “омэрце” (l’omerta – закон маўчаньня ў мафійных структурах Сіцыліі, які дзейнічае ў мафіях па ўсім сьвеце – заўвага рэдактара), на інстынкце карпаратыўнай згуртаванасьці. Зь якім-небудзь, умоўна кажучы, Цэпавым або нават Сабчаком можа здарыцца няшчасны выпадак, калі яны раптам пачнуць казаць лішняе. Але ім будзе арганізавана ганаровае пахаваньне, памяць пра іх будзе ўвечненая ў сэрцах і розумах нашчадкаў, і ні ў якім выпадку мафія ня будзе займацца іх публічным зьняважваньнем. Тое, што адбываецца сёньня на ўсерасейскім экране з братэла Юрыем, — гэта адмаўленьне ад усіх базавых прынцыпаў злодзейскай маралі, гэта вайна “сук” з адным з аўтарытэтнейшых нацыянальных паханоў, гэта ўжо генэральная рэпэтыцыя паказаньняў ад шчырага сэрца крамлёўскіх падзельнікаў адзін на аднаго на адкрытых маскоўскіх працэсах 2011-га. “Расстрелять бешеных псов” (распаўсюджаны дэвіз масавых рэпрэсіяў 1936-39 гадоў – заўвага рэдактара) – будзе патрабаваць кожны зь іх, шырокім жэстам паказваючы на калегаў па ўраду і прэзыдэнцкай адміністрацыі, што сядзяць побач на лаве. Прэцэдэнт наезду на “чалавека ў кепцы” аўтаматычна разбурае любыя гарантыі недатыкальнасьці ўсіх хросных бацькоў крамлёўскай мафіі. Лужка замачылі, і цяпер усё дазволена. А ў чым, уласна, заключаюцца ягоныя злачынствы супраць чалавечнасьці? Ягоная жонка, бачыце, яшчэ крыху ш’е, або лепіць гаршчочкі, або нешта там пілуе. Ды ў Пуціна такіх жонак-мільйярдэршаў цэлы гарэм, і ва ўсіх бізнэсы квітнеюць дзякуючы прэм’ерскаму даху: абрамовічы і цімчанкі, мілеры і сечыны, браты і сёстры кавальчукі і ротэнбэргі, пуціны і шаломавы, грэфы і хрысьценкі-голікавы… Фільмы пра Лукашэнку і Лужкова, якія ідуць у прайм-тайме па дзяржаўных каналах і якія замоўлены Пуціным і Медведевым, — гэта фільмы пра Пуціна і Медведева і іх рэжыме, які памірае. Падобная банальная думка проста ня можа не прысьці ў галаву шматмільённай глядацкай аўдыторыі. Маргінальныя аўтары русафобскіх артыкулаў у сеціве адпачываюць. Ёсьць тысяча прычынаў, па якіх антынацыянальны, наскрозь скарумпаваны, нікчэмны і гнюсны, зьняважлівы для годнасьці Расеі рэжым Пу-Ме павінен сысьці. Але дастаткова толькі першай. Гэты рэжым – ліквідацыйная камісія Расеі. У нашай выпаленай палітычнай пустыні ніхто сёньня ня ведае, як менавіта ён сыйдзе і хто прыйдзе яму на зьмену. Але ён абавязкова сыйдзе. Выбіраючы паміж ім і Расеяй, Наканаваньне, здаецца, намацвае поўны высокага сымвалізму шлях. Андрэй Піянткоўскі Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.181606.html *** НТВ пра Лужкова: злодзей крычыць “трымай злодзея!” Паглядзеў праграму пра Лужкова па НТВ. Адчуваньне гнюснае: фільм зроблены так, нібыта ў ім распавядалася пра Лужкова, і гэта была таямніца за сям’ю пячаткамі, якую адкрылі сьвету, махнуўшы цудоўнай палачкай г-на Медведева. Хаця перадача – усяго толькі экранізацыя даклада Барыса Нямцова “Лужкоў. Вынікі”. Дык і Медведев, і тым больш Пуцін усё ведалі і нічога не прадпрымалі з нагоды беззаконьняў, якія тварыў Лужкоў. Яны тым самым станавіліся падзельнікамі і саўдзельнікамі. Зразумела, што кепка абрыдла плюшаваму Мішку, але нам нельга аддаць гэтую тэму на адкупленьне ўладам. Людзей, якія нягледзячы ні на што, з рызыкай для жыцьця ўжо даўно выступалі супраць карупцыі і злодзейства Лужкова, перасьледвалі, калечылі. І ўсё гэта пры халоднай, маўклівай згодзе фэдэральнай улады. Цяпер гэтая ўлада вырашыла выступіць у ролі Хрыста Збаўцы для масвічоў і прымусіць забыцца аб тых людзях, хто рэальна раскрываў “дзейнасьць” сужонства Батурыных (прозьвішча жонкі Ю. Лужкова – Батурына – заўвага рэдактара) па зьнішчэньню Масквы, яе раскраданьню і здушэньню. Задача кожнага шчырага і бесстароннага грамадзяніна – нагадваць, што Лужкоў не апошні сябра партыі “Едіная Россія”, якая нясе адказнасьць за ўсё тое, што рабілася гаспадзінам Лужковым зь яе маўклівага дазволу, а часта і зь яе непасрэдным удзелам. Аляксей Давыдаў Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/181587. html Пераклад з расейскай. 15/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |