Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Байкот альтэрнатыва выбарчаму фарсу

(Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

12 верасьня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Аб маніпуляцыі зь перапісам насельніцтва” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
У бліжэйшы час рэжым абвесьціць дату сваіх псэўдавыбараў. Не чакаючы на гэты сігнал, падстаўныя “патэнцыйныя кандыдаты” ужо на працягу некалькіх месяцаў заклікаюць беларускае грамадзтва ісьці на чарговы выбарчы фарс. Яны нават адкрыта заявілі, што галоўным для іх ёсьць “не дапусьціць байкоту выбараў, каб людзі засталіся ў сваіх дамах у дзень выбараў”. Шчырае прызнаньне гэтых дзеячаў яшчэ раз засьведчыла, чаго на самой справе баіцца Масква і яе марыянэткавы рэжым у Беларусі. Яны баяцца не таго, што нехта будзе галасаваць “супраць”. Яны баяцца, што беларусы ня пойдуць на выбарчы фарс, праігнаруюць рэжым і прамаскоўскую “апазыцыю”. Маніпуляваць галасамі прыдзецца на пустых выбарчых ўчастках. Правал стане відавочны ўсім.

На наступны год настане час, калі рэжым павінен будзе абавязаны расплочвацца па працэнтах за атрыманыя на Захадзе крэдыты. Крэдыты даваліся на разьвіцьцё і мадэрнізацыю эканомікі. Замест мадэрнізацыі рэжым карыстаецца гэтымі грашыма для выдачы працоўным “пасобіяў” пад назовам “зарплата”. Але і гэтых мізэрных “пасобіяў” хапае ўжо далёка не на ўсіх у нашай краіне. Сотні тысячаў сем’яў з трывогай глядзяць у блізкую будучыню, да якой вядзе іх хлусьлівы і нікчэмны рэжым.

А што будзе, калі гэтых “заробкаў” ня будзе для мільёнаў людзей на працягу, скажам, месяца? Як тады жыць нашым людзям, як яны будуць карміць свае сем’і? І на гэта ёсьць адказ у фальшывай “апазыцыі”. Яны кажуць, што пасьля выбараў трэба “ісьці на плошчу” і “патрабаваць справядлівасьці”. Ісьці яны прапануюць за сабой – за дзеячамі, якія засьведчылі сваю адданасьць Маскве і зьняважлівыя адносіны да нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі.

Цалкам магчыма, што пры такой “публіцы” можа ўзьнікнуць правакацыя супраць дэманстрантаў (справакаваў жа Казулін у 2006 годзе бяссэнсавы крывавы паход “на Акрэсьціна”), якая дасьць магчымасьць узмацніць рэжымны прыгнёт. За такой публікай нельга хадзіць, тым больш, каб “патрабаваць справядлівасьці” ад незаконнага антыбеларускага рэжыму.

Трэба адзначыць таксама, што марнымі ёсьць спадзяваньні дзеячаў гэтай “апазыцыі” на тое, што нехта зь яе “кандыдатаў” можа замяніць сабой Лукашэнку паводле жаданьня і з падтрымкай Масквы. Масква ніколі ня пойдзе на такую замену. Лукашэнку яна можа замяніць толькі на постаць з рэжымнай намэнклятуры, ёй не патрэбныя выпадковыя асобы. Цалкам верагодна, што запасным варыянтам Масквы мог бы стаць які-небудзь намэнклятуршчык са стажам, кшталту цяперашняга прэм’ер-міністара РБ Сідорскага.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра развал эканомікі і варварскі продаж беларускіх прадпрыемстваў расейскай дзяржмафіі. Заклікі падстаўных з мясцовых структурак псэўдаапазыцыі не знаходзяць водгуку ў грамадзянаў. Калі гадоў дзесяць таму людзі яшчэ хадзілі на мерапрыемствы гэтых дзеячаў, то цяпер тыя вымушаны зьбірацца “у вузкім коле” і мітынгаваць між сабой. Трэба даводзіць праўдзівую інфармацыю пра становішча ў краіне і неабходнасьць байкоту выбарчага фарсу, каб людзі ў рэгіёнах мелі альтэрнатыву дзеяньняў.

Інфармацыйная камісія Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
12 верасьня 2010 г.

16/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024