Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях

(частка VIII)

Выпрабаваньне агнём

Да ўдзелу ў вайне ніхто нікога ў Чачэніі не змушаў. Дудаеў адмовіўся ад правядзеньня мабілізацыі. “Што гэта за жаўнер, якога трэба прымушаць абараняць айчыну. – заявіў ён устрывожаным штабістам. – Газават – справа вясёлая” Калі пачаліся баі, Гелаеў сабраў сваіх падначаленых і сказаў: “У каго дома засталіся старыя, хворыя бацькі альбо хто ёсьць адзіным сынам – той не абавязаны ісьці на вайну. Я сабе ніколі ня выбачу, калі хто з такіх загіне”.

На пачатку Гелаеў не хацеў прымаць у свой полк дабраахвотнікаў. “Я не хацеў, каб дабраахвотнікі падрывалі дысцыпліну і баяздольнасьць аддзела. У мяне былі лепшыя спэцыялісты. Але калі я паглядзеў на гэтых хлопцаў, то зьмяніў думку. Яны прыходзілі да нас з розных канцоў, ведалі, што тут ваюе спэцназ і казалі – дай нам чалавека, камандзёра, які кіраваў бы намі. Яны былі гатовыя памерці ў баі. Тады я пачаў пасылаць сваіх спэцназаўцаў у розныя бакі, часьцей за ўсё ў іхныя родныя мясцовасьці, каб яны бралі пад апеку мясцовыя аддзелы паспалітага рушэньня. Спэцназ павінен быў ствараць стрыжань новых груп, якія станавіліся ўжо не паспалітым рушэньнем, а кадравымі аддзеламі. Гэта быў важны псіхалагічны момант. Каб нашы ўводзілі ў іх дысцыпліну і паступова ператваралі іх ва ўзброеныя сілы рэспублікі. З таго моманту жаўнеры спэцназу адыходзілі і станавіліся камандзёрамі новых аддзелаў. Са спэцназа выйшлі пазьнейшыя камандзёры пяці сэктараў фронту, такія, як Хункар-паша Ісрапілаў, Нурдзі Бажыеў, Муса Бакаеў”.

“Сабралося нас дванаццаць хлопцаў, якія жылі ў Алдах. – успамінае першыя дні вайны Руслан Дукаеў. – Мы разважалі, што нам рабіць, сядзець ці ваяваць, як іншыя. Мы мелі тры аўтамата, дубальтоўку і абрэз. Вырашілі, што будзем ваяваць. Скінуліся, каб купіць нашаму камандзёру бранябойны гранатамёт…”

Так пачынаўся аддзел, які з часам стаўся Алдынскім батальёнам. Гэта быў адзін з многіх аддзелаў паспалітага рушэньня, якія разам з рэгулярнымі часткамі сталі на супраціў наступаючай расейскай арміі. Групы дабраахвотнікаў, называных апалчэнцамі, паўсталі ва ўсіх гарадах і вёсках Чачэніі. Яны налічвалі па некалькі, радзей па некалькі дзесяткаў чалавек. Апалчэнцы ўзялі ўдзел у бітве за Грозны, а потым ва ўсіх сутычках з аддзеламі фэдэральнай арміі. Часам абсалютныя аматары рабілі ўчынкі, якія выклікалі захапленьне спэцыялістаў. Руслан Дукаеў з Алдынскага батальёну правёў свой першы бой у пасёлку Кірава. “Нехта нам сказаў, шо на мясцовы рынак ўвесь час прыязджае БТР. Мы пайшлі, каб зьнішчыць яго. Аказалася, што на плошчы стаіць не адзін БТР, а шэсьць танкаў. Маторы выключаныя, жаўнеры разышліся хто куды. Камандзёр кажа – ня маем сілаў на іх, адыходзім. А я хацеў страляць, бо столькі ішоў туды. Там былі яшчэ тры хлапца з Ярмолаўкі, яны мелі гранатамёт, таксама чулі пра гэтую калёну. Мы вырашылі ўдарыць разам з тэрыторыі садка каля плошчы. Гранатамётчык меў досьвед, служыў у Аўганістане. Ён паказаў мне, як заганяць снарад. Аказалася, што я не ўкруціў ззаду парахавы набой. Я ніколі да гэтага не страляў. Мы пачалі страляць па ўсіх шасьці танках. Жаўнеры паўцякалі. Мы дайшлі былі ўжо да Чарнарэчча, а з пасёлка Кірава ўсё яшчэ даносіліўся грукат выбухаў”.

У аддзелах паспалітага рушэньня ваявалі цэлыя сем’і. Трое братоў Садулаевых – Імам-Мірза, Андзі і Арбі стварылі сваю баявую групу, якая ваявала пад камандай Басаева. Усе трое братоў сталі шахідамі (загінулі на сьвяшчэннай вайне).

Ваявалі таксама й дзеці. 13-гадовыя хлопцы дэманстравалі цуды адвагі і мелі фантастычныя дасягненьні. 14-гадовы Супен Мінеяў зьнішчыў супрацьтанкавымі гранатамі бранетранспарцёр і некалькі грузавікоў. Адзін з аддзелаў спаткаў быў 12-гадовага хлопчыка ў вялікім камуфляжы. Надта доўгія порткі былі абрэзаны. Хлопец плакаў.
– Што здарылася?
– Тая брыгада мяне падманула.
– Як?
– Яны абяцалі, што калі я спалю танк, які ім замінаў, то яны дадуць мне аўтамат. Я яго спаліў, а яны аўтамата не далі.

Ваяры пайшлі высьветліць справу. Аказалася, што хлопец, якога не заўважылі расейцы, проста ўскараскаўся на браню танка, уліў у матор бутэльку газы і падпаліў запалкай. Малы герой атрымаў мініаўтамат АКСУ.

Важнейшую ролю ў кансалідацыі аддзелаў паспалітага рушэньня адыграў чачэнскі генштаб. Увесь цяжар гэтай наватарскай, беспрэцэндэнтнай працы нёс на сваіх плячах Аслан Масхадаў і начальнік цэнтральнага каманднага пункта Валід Таймасханаў.

Самотныя ваўкі

Акрамя структур аддзелаў паспалітага рушэньня была яшчэ адна катэгорыя чачэнскіх ваяроў – самотнікі, якія дзейнічалі індывідуальна. Іх з пэўнай іроніяй называлі “індзейцамі”. З іроніяй, бо “індзеец”, што праўда, добра ваяваў, але ішоў дахаты, калі хацеў. “Забіў дзесяць ворагаў, на сёньня досыць!” Ён ня думаў аб тым, што побач нехта застаецца і разьлічвае на яго. Узброеныя прыватнай зброяй, мінамі і выбуховымі рэчывамі, яны рабілі самастойныя атакі і дывэрсійныя акты. Часьцей за ўсё матывацыяй іхных дзеяньняў была помста за сьмерць блізкіх, каўказкі звычай “крывавай помсты”.

Генэрал Аляксандр Лебедзь, які памятаў лекцыі Аўганістана, добра разумеў, што адбываецца ў Чачэніі. “Аўганскі селянін, пакуль яшчэ цывільны чалавек, ішоў раніцай на поле. Вярнуўшыся ён бачыў на месцы, дзе стаяў ягоны дом і жыла ягоная сям’я, варонку ад бомбы. Потым гэты чалавек біўся, як воўк. У Чачэніі мы разбурылі 46500 дамоў. Такім чынам мы стварылі сябе 46500 сьмяротных ворагаў”.

Мэдычная служба

Адзінымі прафэсійнымі мэдсёстрамі ў лазарэце прэзыдэнцкага палацу ў Грозным былі Яха Салгірэева і расейка Ніна, маці аднаго з палонных. Пры апэрацыях дапамагалі дабраахвотніцы, якія вучыліся ўсяму на хаду: студэнтка Ісламскага Інстытута Аз’ян Акбулатава, сакратарка прэзыдэнта Мілхан Алмерзоева, маладзенькая Зарэма Хаджымурадава, дагестанка Пецімат Аздэмірава. Яны рабілі ўсё: арганізоўвалі гаспадарчае жыцьцё “бункера”, асіставалі пра апэрацыях, апрацоўвалі раны, дбалі аб параненых. Круглыя суткі працавала кухня.

Сацыта была адной з многіх чачэнскіх дзяўчат, якія дабраахвотна прышлі ў санітарную службу. Санітарак патрабавалі палявыя шпіталі і аддзелы на першай лініі. Дабраахвотніцы, якія траплялі на фронт, павінны былі несьці службу са зброяй у руках. Яны ваявалі і рабілі ўсё, што ў чачэнскім грамадзтве ёсьць традыцыйнымі абавязкамі жанчыны. Калі Сацыта Магамадава ў лютым 1995 г. патрапіла ў гелаеўскі спэцназ, яна стала, як казала сама, унівэрсальным ваяром: яе абавязкамі было прыгатаваць ежу для аддзела, праць вопратку, лячыць людзей і страляць.

Дзевятнаццацігадовую Амінат Садулахаджыеву з Бэрдыкела баявыя сябры называлі “Божай Тыгрыцай”. Здавалася, яе не бяруць кулі. Яна ратавала параненых пад ураганным агнём, калі ніхто не высоўваў носа з пазыцыі. Невядома, чым ваяры захапляліся больш – яе адвагай, шчырым характарам або надзвычайнай прыгажосьцю. 18 студзеня 1995 г. у баі шчасьце здрадзіла яе. Амінат пад агнём расейскіх снапэраў, якія стралялі з дахаў навакольных будынкаў, вынесла з вуліцы ў бясьпечнае месца двух параненых ваяроў. Калі яна вярнулася па трэцяга, снайпэр стрэліў ёй у плечы. Дзяўчына памерла па дарозе ў шпіталь ва Урус-Мартане.

Аддзел, у якім была санітаркай Рубаці Міцаева, быў абкружаны ў раёне вул. 8 Марта ў Грозным. Скончыліся баепрыпасы. З пекла выйшлі толькі чацьвёра, сярод іх Рубаці. Яны здолелі вынесьці з-пад ураганнага агня чатырох параненых і чатырох забітых. Пятнаццаць цяжка параненых і паміраючых засталіся… Здалёк ваяры бачылі, як да іх пад’ехалі на БТРах расейскія жаўнеры. Ніхто зь іх ня меў патронаў. Яны бязмоцна глядзелі, скрыгочучы зубамі, як жаўнеры дабіваюць параненых. Яны ня ведалі, што з даху будынка туды глядзіць таксама яшчэ нехта – 17-гадовы дабраахвотнік з Інгушэціі Давуд Яўлоеў. Хлапец ня вытрымаў. Ён быў выдатным гранатамётчыкам – стрэліў ў найбольшую групу расейскіх жаўнераў. Потым яшчэ раз. Трэці раз ужо не пасьпеў… Падчас вайны вораг зьнішчыў 11 санітарных машын, на якіх Рубаці Міцаева ратавала жыцьцё параненых. Пры гэтым загінулі два кіроўцы. Санітарка была двойчы паранена – адзін раз цяжка, у галаву. Восем месяцаў яна ляжала паралізаваная. Ёй апекаваўся хлопец, за якога яна яшчэ перад вайной вырашыла пайсьці замуж. Рубаці выздаравела.

Адзіным хіба нэйрахірургам ў змагарнай Чачэніі была доктар Марыет Местоева, лекарка шалінскага шпіталя і адначасова ваярка. Марыет Цікаева, лекар-гінеколаг, служыла падчас вайны санітаркай. 8 лютага 1995 г. у Грозным патрапіў у абкружэньне аддзел ваяроў, у якім была Марыет. У няроўным баі загінулі чатырнаццаць ваяроў. Астатнія паспрабавалі вырвацца з абкружэньня. Марыет засталася з забітымі. Выкапала брацкую магілу, прынесла з навакольных дамоў дываны, у якія закруціла целы сваіх палеглых таварышаў і пахавала іх паводле наказаў Карана.

10 лютага 1995 г. Мадзіна Елмурзаева, лекарка з першага гарадзкога шпіталя, схілілася над чалавекам, які ляжаў на вуліцы. Яна не заўважыла, што труп замініраваны гранатай… Расейцы ведалі, што чачэнцы не пакідаюць сваіх забітых. Калі лекарка паклала труп на насілкі, грымнуў выбух. Мадзіна загінула на месцы.

7 сакавіка 1996 г. загінуў доктар Рамзан Карымаў, які падчас сакавіцкага штурма Грознага выбег на вуліцу, каб дапамагчы параненым. Ён дапамагаў аднаму зь іх, што ляжаў на насілках, калі снайпэр стрэліў яму ў плечы. Сьмяротна паранены доктар упаў на параненага.

Як паказаў досьвед амаль двух гадоў вайны, часьцей за ўсё прычынай ран у чачэнскіх ваяроў былі паражэньні мяккіх тканак і пераломы касьцей ад асколкаў артылерыйскіх снарадаў і бомб. Асколкі былі таксама часьцей за ўсё прычынай іх сьмерці. Адносна невялікі адсотак складалі раны ад стралковай зброі, хаця ваяры любілі змагацца ў так званых кантактных баях, калі праціўнік знаходзіцца ў полі зроку. А часам іх падзяляла адлегласьць у некалькі мэтраў.

Інакш было з жаўнерамі фэдэральных войскаў. Паводле расейскіх дадзеных, у чачэнскім канфлікце назіраўся рост адсотка сьмяротных раненьняў галавы і грудной клеткі ад агня снайпэраў. З тае ж прычыны была парушана звычайная прапорцыя колькасьці забітых і параненых, якая звычайна роўная 1:4. У Чачэніі гэтая прапорцыя значна ссунулася ў бок большай колькасьці забітых. У Грозным цяжэйшыя страты фэдэральныя войскі панесьлі ад чачэнскага мінамётнага і артылерыйскага агня.

(Працяг будзе)

Пераклаў з польскай Валеры Буйвал

19/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024