Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Іспанская газэта “El Pais”. Алесь Хадасевіч *** Французкая газэта “Le Figaro”. Наш камэнтар: У цывілізаваных краінах паўстаюць новыя музэі, працягваюцца творчыя дынастыі. У Беларусі – спрэс “лядовыя палацы”, якімі чужынская дыктатура вырашыла замяніць нам культуру. Напрыклад, ужо шэраг гадоў “праводзіцца рамонт” у мэмарыяльнай майстэрне скульптара Андрэя Бэмбеля, дзе мінкультуры даўно абяцала ўтварыць Музэй сучаснай беларускай скульптуры. Панаваньне цемры… Алесь Хадасевіч *** Італьянская газэта “Repubblica”. Наш камэнтар: Мяркуем, што прычына гэтых паездак – ня простая цікаўнасьць альбо лішнія грошы заходнікаў. Многія людзі на Захадзе памятаюць сваіх дзядоў, едуць часам у далёкія краіны, каб наведаць іхныя магілы, убачыць месцы даўняй драмы. На жаль, такога ня скажаш пра сёньняшняе пакаленьне нашых людзей. Многія з беларусаў занятыя выключна сабой, не цікавяцца нават жывымі старымі. Вельмі рэдка яны выпраўляюцца на магілы сваіх дзядоў, што загінулі ў войнах ХХ стагоддзя (а многія з гэтых магіл яшчэ захаваліся ў розных краінах). Гэта ёсьць разбуральны вынік антыбеларускай, антыкультурнай палітыкі, якая адбілася ў душах многіх нашых людзей. Разам з беларушчынай аказалася растаптанай чалавечнасьць. Алесь Хадасевіч *** Польская газэта “Gazeta Wyborcza”. Наш камэнтар: Чачэнскі народ працягвае змаганьне супраць маскоўскіх акупантаў. Юрка Марозаў *** Ангельская газэта “Telegraphe”. Наш камэнтар: У саўдэпіі таксама людзі ў 1950-60-я гады ня надта цікавіліся ваеннай тэмай. Афіцыёз намаляваў сваю ідэалагічна слушную (ушчэнт фальшывую) карцінку вайны, за рамкі якой выходзіць не рэкамэндавалася. Па школах вадзілі афіцыёзных вэтэранаў, спрэс адстаўных камісараў ды палкоўнікаў, якія нудзілі нас – дзяцей — бальшавіцкай балбатнёй. Ніхто не парупіўся распавесьці нам пра сапраўдных герояў вайны, мужчын і жанчын, што жылі літаральна побач з намі. Ніхто не запісаў успаміны гэтых беларусаў. Гэта вялікая страта для нашай культуры і духоўнасьці. Валеры Буйвал Нямецкая газэта “Die Zeit”. Наш камэнтар: Нічога ў прынцыпе новага ня вынайшлі партайгэносэ Рар і ягоныя берлінскія і брусэльскія калегі, якія ў адкрытую і прыхавана кажуць беларусам далучацца да “больш дэмакратычнай Расеі” і адмовіцца ад незалежнасьці. Яны нават выдумалі тэрмін — “рэінтэграцыя”. Каб пазьбегнуць акупацыі і зьнішчэньня, перш за ўсё сам народ павінен абараняць сваю зямлю і сваю будучыню ад акупантаў, не асабліва аглядаючыся на “міжнародную думку”. Алесь Хадасевіч *** Летувіская газэта “Kauno Diena”. Алесь Хадасевіч *** Польская газэта “Rzeczpospolita”. Наш камэнтар: Што ж, цікавыя прызнаньні правальнай арыентацыі на надзьмутую асобу. І яшчэ вельмі пацешны зварот па “апінію” да выкінутага з кіраўніцтва псэўда-Фронта Вячоркі. Чаму ж А. Пісальнік не зьвярнуўся да чалавека ў галіфэ Янукевіча, які ўсеўся на зітц-старшынства пасьля Вячоркі? Падобна, што некаторыя польскія аналітыкі крыху заблыталіся ў пасьянсе, які расклалі перад сабой. І зноў жа, кур’ёзны ўзровень аналітыкі аб падзеях у суседняй з Польшчай краіне. Алесь Хадасевіч *** Латвійская газэта “Diena”. Юрка Марозаў 19/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |