Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №12 9 верасьня два дагестанскія мужчыны ехалі ў цягніку маскоўскага мэтро. Да іх пачалі чапляцца два п’яных маскоўцы. Абзываліся “чуркамі”, потым палезьлі біцца. Дагестанцы дасталі траўматычную зброю і абясшкодзілі мярзотнікаў. 13 верасьня на базе ВВС Інданэзіі ў горадзе Макасар трое расейскіх інжынэраў-рамонтнікаў выпілі сьпірту “на траіх” і памерлі на працоўных месцах. Сьпірт аказаўся тэхнічным (мецілавым). Нябожчыкі прыляцелі з Масквы, каб рамантаваць самалёты расейскай вытворчасьці, прададзеныя Інданэзіі. Вырваліся з руціны, захацелі адпачыць… Тыпова маскоўская гісторыя. З раніцы 16 верасьня на расейскіх тэлеканалах паказваюць асобу з вельмі непрыемным тварам і хлусьлівымі вачыма. Гэта міністар спорту, турызму і справаў моладзі РФ тав. Мутко. Ён спрабуе запярэчыць відавочныя факты, пра якія ўжо паведамілі расейскія СМІ. А менавіта факт узбуджэньня крымінальных справаў у адносінах да чыноўнікаў расейскага спорту высокага рангу. Мутко круціцца, як вуж на патэльне, і можна зразумець ягоныя паводзіны. Такога правалу, які здарыўся на сёлетней зімовай Алімпіядзе ў Ванкувэры, у Расеі ніколі не было за ўсю алімпійскую гісторыю. Каманда РФ заняла ўсяго 11-е месца па мэдалях. Спэцы падлічылі, што кожны (з трох) узятых залатых мэдалёў абышоўся расейскаму бюджэту ў 388 мільёнаў рублёў. Але аказалася, што грошы выдаткоўваліся “не зусім” на спартоўцаў. Тэлеканалы паказалі сцэны вясёлых забаўлялак у раскошных канадскіх рэстаранах і на дыскатэках, дзе галоўнымі героямі выступаюць якраз чыноўнікі ад спорту (якіх разам з гэбоўскім суправаджэньнем традыцыйна столькі ж, а то і больш, чым самых спартоўцаў). Яны добра “гульнулі”, раскідваючы направа і налева пачакі грошай, балявалі з галівудскімі зоркамі, выкатывалі на ванкувэрскія вуліцы бочкі гарэлкі і г.д. Рэакцыя грамадзтва прымусіла Крэмль гэтым разам неяк дзейнічаць (ці паабяцаць дзейнічаць). Некалькі генэралаў ад спорту ўжо падалі ў адстаўку, вядуцца размовы пра крымінальныя справы. Мяркуем, што пашумяць крыху ды супакояцца. Усе “своі ребята”. Азэрбайджан, Грузія і Румынія падпісалі дакуманты ў справе транспарціроўкі ў Эўропу газа з азэрбайджанскіх радовішчаў па Чорнаму мору ў абыход Расеі. Плянуецца пастаўляць да 8 мільярдаў кубамэтраў штогод. Кіраўнікі трох дзяржаваў падпісалі пагадненьне на саміце ў Баку. З каспійскага радовішча Шах-Дэніз газ будзе дастаўляцца па газаправодзе Баку-Тбілісі на ўсходняе пабярэжжа Чорнага мора, дзе ён будзе пераводзіцца ў вадкі стан і перапраўляцца танкерамі ў Румынію. “Газавыя войны” з боку Расеі сапраўды пераканалі Эўропу, што трэба выходзіць з абсалютнай энэргетычнай залежнасьці ад Масквы. Расейскае тэлебачаньне паказала 16 верасьня “карцінкі з правінцыі”, гэтым разам з Пералюбаўскага раёну Саратаўскай вобласьці. Штодня там у адной з вёсак адбываюцца аблавы на мільянэраў. Мільянэры “падпольныя”, таму што судовыя прыставы ня могуць ня тое што знайсьці іхных грошай, але ня могуць нават канфіскаваць нічога ў гаспадарцы – паўсюль суцэльная галеча і развал. Але на кожным з калгасьнікаў вісяць сотні тысячаў рублёў, якія кожны зь іх нібыта ўзяў у крэдыт. Людзі тлумачаць, што на працягу некалькіх гадоў іхны старшыня тав. Міронаў прымушаў іх падпісвацца паручальнікам па крэдытах і браць крэдыты. Для гэтага ён на сваёй машыне вазіў калгасьнікаў групамі ў горад. Старшыня пагражаў людзям звальненьнем з працы і нават фізычнай расправай. Потым старшыня сабраў атрыманыя на рэструктурызацыю калгаса грошы і зьехаў у горад. Ён не хаваецца. Тав. Міронаў зрабіў бліскучую кар’еру, стаў старшынём адміністрацыі Пералюбаўскага раёну. Калгасьнікі з новым старшынём падалі на яго ў пракуратуру. Але там усе “своі ребята” і сказалі, што “складу злачынства няма”. Такая сітуацыя па ўсёй Расеі, дзе дзяржмафія прыніжае і абрабоўвае людзей. У Львове 20 верасьня сотні статыстаў ў нямецкіх і савецкіх уніформах зрабілі інсцэніроўку падзеяў верасьня 1939 года, калі горад на Заходняй Украіне спачатку захапілі ў палякаў немцы, а потым яго “освободілі” савецкія. Спэктакль быў арганізаваны ў самым гістарычным цэнтры Львова – на плошчы Рынак. Маршыравалі і браталіся нямецкія і маскоўскія “освободітелі”, разам пілі і закусвалі. Па ходніках дэфілявалі жонкі савецкіх афіцэраў у ажурных начных кашулях і камбінацыях (афіцэршы сапраўды падумалі ў 1939-м, што гэта ёсьць начныя сукні). У тыя дні 39-га года ўзьнікла ўкраінскае прыслоўе – “Хто б вызваліў нас ад такога вызваленьня!” Пасярод статыстаў выдзяляліся асобы ў картузах з блакітным верхам і з наганамі – афіцэры НКВД. Адна акупацыя зьмяніла тады другую. І пра гэта не забываецца ўкраінскі народ. У горадзе Пермі на Урале “арыгінальнічалі”. Па ініцыятыве гарадзкога камітэту па культуры ў грамадзкім транспарце пачалі расклеіваць тысячы налепак з цытатамі розных мудрацоў. Сярод іншых была і падпісаная цытата з Адольфа Гітлера: “Мы тогда победим Россию, когда украинцы и белорусы поверят, что они не русские”. Нелепкі былі выпушчаны з дапамогай гарадзкіх уладаў. Каардынатар праекта з цытатамі мудрацоў Юрый Гарадзілаў сьцьвярджае, што ўсе цытаты праходзілі ўзгадненьне ў адміністраці Пярмі. Ён сказаў таксама, што хацеў “просветіть пермяков”. Паводле Гарадзілава, “сэнс цытаты не ў нацыянальнай розьні, а ў тым, каб згуртаваць рускі народ. Трэба ведаць ворага ў твар. Трэба ведаць, праз што нас могуць прапусьціць. Трэба гаварыць пра гэта і памятаць”. Вось такое цяпер у расейцаў натхненьне. Паводле Гітлера. Янка Базыль 21/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |