Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Эўразьвяз знайшоў агульную мову з Масквой” Гаворачы пра сваю адмову балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата, лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч пад час он-лайн канфэрэнцыі заявіў: “У ацэнцы беларускіх выбараў у мяне аднолькавыя пазыцыі з Зянонам Пазьняком. Аб гэтым я ў чарговы раз казаў сёньня на прэс-канфэрэнцыі. Я іх байкатую асабістым няўдзелам у якасьці кандыдата”. Як ацэньвае гэты крок Аляксандра Мілінкевіча лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк? Пазьняк: “ Адмову Мілінкевіча я разглядаю ў кантэксьце падзеяў апошніх дзён. 16-га верасьня новы інтэрнэтны партал wPolityce.pl паведаміў, што ў польскім МЗС яму быццам бы сказалі наступнае: “Мы вельмі цэнім Вашае імкненьне ў Эўропу, да незалежнасьці, але Польшча мае цяпер шансы на добрыя кантакты з Расеяй і гэтых добрых кантактаў яна хоча перш за ўсё. І дзеля гэтага мы Вас не падтрымаем на выбарах. Не дадзім нават таго, што ўжо паабяцалі.” Мая ацэнка ўсяго гэтага нэгатыўная. Справа ня ў тым, што Мілінкевіч уяўляў для Беларусі палітычную фікцыю, але найперш у тым, што зь ліквідацыяй гэтай “фікцыі”, практычна, зьнішчаны празаходні вэктар (які б ён ня быў) беларускай палітыкі і Эўразьвяз знайшоў у справе Беларусі агульную мову з Масквой. Тут вельмі небясьпечная камбінацыя. Віна ў тым што сталася ляжыць на Мілінкевічу. Наколькі пагрозьлівыя для нас вынікі разбурэньня, якое натварыла падстаўная дэмапазыцыя, ілюструюць, напрыклад, словы дэпутата Эўрапарлямэнту ад Польшчы Паўла Коваля, якога цытуе “Rzecz Pospolita”: “Сёньня сярод заходнеэўрапейскіх палітыкаў пануе кансэнсус, што выбары ў Беларусі павінен выйграць палітык, які будзе называцца дэмакратычным, але адначасна, які будзе прарасейскім – гэта павінна быць своеасаблівая “антыкаляровая рэвалюцыя”. Мы прайграем, — канстатуе газэта, — бо некалі паставілі на Мілінкевіча”. Вось такая “эўрапалітыка” і вось так абыходзяцца з Бацькаўшчынай нават не за панюшку табакі. Ацэнак я тут даваць ўжо не хачу, бо пра ўсё гэта мной было сказана і папярэджана раней. Дадам толькі, што фальшывыя выбары (калі будзе зноў балятавацца Лукашэнка) трэба байкатаваць. Агітацыя і прапаганда толькі за байкот. І віншую суайчыньнікаў з 19-й гадавінай зацьвярджэньня нашага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга і гэрбу Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі”. Крынiца: Сяргей Навумчык, Радыё Свабода 21/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |