Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Адкрыты ліст Віктару Януковічу Экс-Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка зьвярнуўся з лістом да сёньняшняга прэзыдэнта Януковіча. Гэта – не ўльтыматум, не абвінавачваньне. Палітык зьвяртаецца да першага чыноўніка краіны са зваротам, вытрыманым у дыпламатычным тоне. На наш погляд, гэта ёсьць, аднак, народная дыпламатыя, таму што старшыня Партыі “Наша Украіна” папярэджвае Януковіча ад імя ўсяго ўкраінскага народу, носьбіта найвышэйшага права ва ўкраінскай Дзяржаве. У звароце канстатуецца драматычны стан рэчаў у палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцьці краіны, што выклікана дзеяньнямі новых дзяржаўных уладаў. Кожнаму зразумела, што “зьнешнія сілы” – гэта Масква і расейская імпэрыя, якія прывялі да ўлады групоўку Януковіча і кіруюць ягонай антыўкраінскай палітыкай. Віктар Юшчанка нагадвае пра незайздросны лёс паслугачоў акупантаў, якія выконвалі загады акупацыйных сілаў, зьнішчалі Украіну, а потым акупанты зьнішчалі гэтых паслугачоў. Чытаеш гэты ліст і паўстае ўражаньне, што напісана пра Беларусь, беларускую гісторыю, нашу мінуўшчыну і цяпершчыну. Агульнасьць лёсаў народаў, якія былі акупаваныя Масквой і ў 1991 годзе вырваліся з-пад акупацыі, безумоўная. Аднолькавую мадэль аслабленьня і ліквідацыі нашых культур, моваў, элітаў, эканомікі і дзяржаўнасьці выкарыстоўвае падступная ўсходняя імпэрыя. І шлях вызваленьня ў нас адзін – кансалідацыя грамадзтва на сваіх нацыянальных каштоўнасьцях, на нацыянальнай гісторыі і змаганьне супраць акупантаў да канчатковага вызваленьня. Адкрыты ліст, напісаны Віктарам Юшчанкам, ня ёсьць выразьнікам толькі асабістай пазыцыі экс-прэзыдэнта. Украінскае грамадзтва, уся ўкраінская нацыя кансалідуюцца на непрыняцьці антынацыянальнай палітыкі групоўкі Януковіча. Напрыклад, украінская дыяпара ў ЗША адмовілася сустракацца з Януковічам падчас ягонага візыту ў гэтую краіну. Украінскія дзеячы ў ЗША заявілі, што ня будуць сустракацца з асобай, якая адмаўляе Галадамор і фальсіфікуе іншыя славутыя і драматычныя старонкі нацыянальнай гісторыі. *** Адкрыты ліст Прэзыдэнта Украіны (2005-2010 гг.) Віктара Юшчанкі да Прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча. Шаноўны Віктар Фёдаравіч! Зьвяртаюся да Вас з думкай пра будучыню нашай краіны. Пра тое, якую краіну стварае нашае пакаленьне – і якую краіну перадасьць нашым дзецям. У чужым краі Бурная гісторыя Украіны дэманструе: толькі маючы ўласную дзяржаву, толькі ўласнаручна ўпарадкаваючы ва ўласнай хаце, украінскі народ можа жыць, разьвівацца, мець годнае месца між іншымі народамі. Страта сваёй дзяржавы заўжды азначала пакуты і сьмерць, як патрыётаў, так і тых, хто нішчыць украінскую Дзяржаву. Украінскіх людзей выкарыстоўвалі як гарматнае мяса ў імя чужых інтарэсаў. Украінскія землі і багацьці жывілі чужыя амбіцыі. А “рабы, прыслужнікі, гразь Масквы, Варшаўскае сьмецьце” – рулявыя, што спрыялі страце Украінай волі – ці ня першымі ішлі пад нож новых гаспадароў. Толькі ў мінулым стагоддзі Украіны да дна выпіла чашу страты незалежнасьці. Калі Вызвольныя змаганьні пацярпелі паразу, украінскі народ заплаціў страшную цану. У канцлягярох ад Данецка да Кіева нішчылі тых, хто мог паўстаць за свабоду. Ад Харкава да Гісторыя Украіны вучыць: здабыўшы незалежнасьць, жыццьцёва неабходна яе ўтрымаць і ўмацаваць. Для гэтага ў сёньняшнім сьвеце ёсьць тры важныя перадумовы: грамадзтва будзе вольным, дзяржава дэмакратычнай, а людзі – сьведамыя гісторыі сваёй краіны. Вольны чалавек не дазволіць вярнуць сябе ў рабства. Таму свабода слова, свабода выбару, вольнае разьвіцьцё прадпрыймальніцтва – гэта галоўныя гарантыі вольнага разьвіцьця Украіны. У сваю чаргу, толькі дэмакратычная Украіна можа быць вольнай і незалежнай, бо яна абапіраецца на падтрымку ўсяго грамадзтва. Дэмакратычнай уладзе ня трэба будзе абапірацца на чыюсьці зьнешнюю падтрымку. Нават прайграўшы выбары, палітыкі ў дэмакратычнай Украіне разумеюць, што могуць перамагчы наступным разам – і працуюць на краіну. Зрэшты, веданьне сваёй гісторыі, разуменьне сваіх каранёў, шчырая дыскусія над падзеямі мінулага, якія ўплываюць на цяпершчыну і будучыню, фармуюць адзінства нацыі – гэта найлепшая прышчэпка ад “самапрыніжэньня”, “маларасейства”. Як зазначыла Лэся Украінка, маларасейства – гэта заўсёды капітуляцыя. Толькі ўлада, сьведамая нацыянальных інтарэсаў, упэўнена іх абараняе – карыстаецца павагай на міжнароднай арэне. У іншым выпадку за словамі дружбы хаваецца выкарыстаньне ў сваіх мэтах тых, хто ня здольны адстойваць свой інтэрас. Здрадай нацыянальных інтарэсаў яшчэ ніхто не дамогся аніякіх значных саступак. Спробы выкарыстаць падобныя рэцэпты – асуджаны на правал. Украінскае грамадзтва здаўна жыло каштоўнасьцямі свабоды. За вольнасьці ўздымаліся паўстаньні супраць акупантаў. У першай у сьвеце пісанай канстытуцыі – Канстытуцыі Піліпа Орліка – менавіта вольнасьці сталіся асновай грамадзкага ладу. Менавіта таму грамадзтва не прымае ўціску свабоды – слова, выбару, прадпрыймальніцтва. Менавіта таму чым больш “кансалідуецца” улада, чым больш паўнаважаньняў цэнтралізуецца, чым больш словаў пра “парадак” ці “стабільнасьць” гучыць – тым меншая падтрымка такой улады ў грамадзтве. Ня варта пацяшаць сябе ілюзіямі: гэта не “купка апазыцыянэраў” і не “зьнешнія галасы” незадаволеныя тым, у якім накірунку ідзе краіна. Сваё незадавальненьне дэманструе ўкраінскі народ. Непрыняцьце і супраціў выклікаюць няўклюдныя спробы прыпыніць альбо ўзяць пад кантроль адраджэньне нацыянальнай памяці. Ворганам, якія адказваюць за бясьпеку краіны, трэба задумацца: чые інтарэсы яны абараняюць. Украіны, якая павінна ведаць праўду пра сваю гісторыю – ці суседняй дзяржавы, дзе прадстаўнікі ўлады намагаюцца апраўдаць злачынствы сталінізма – або зарэтушыраваць іх у гісторыі? Гэта пры тым, што 1 ліпеня 2009 г. Парляманцкая асамблея АБСЭ ў сваёй рэзалюцыі прыраўняла сталінізм да нацызма і заклікала асудзіць таталітарныя рэжымы на міжнародным узроўні. У гэтым кантэксьце выглядае блюзьнерствам, калі прадстаўнікі партыі, якая лічыць сябе правапераемніцай КПСС, якая не пакаялася за свае злачынствы – камуністаў – кіруюць установамі, у руках якіх знаходзіцца нацыянальная памяць. Гэта – Дзяржаўны камітэт архіваў і Інстытут нацыянальнай памяці. Спадзяюся, што ва ўладнай камандзе ёсьць дастаткова кваліфікаваных спэцыялістаў, каб не пакідаць памяць народу ў руках тых, хто наўпрасткі зацікаўлены ў яе вычварэньні. Больш таго, апошнім часам улада перайшла да рэпрэсій супраць канкрэтных навукоўцаў і ўстановаў. Сітуацыя з затрыманьнем і ўзбуджэньнем крымінальнай справы супраць дырэктара Нацыянальнага музэя-мэмарыяла ахвяраў акупацыйных рэжымаў “Турма на Лонцькага” Р. Забілага, а потым – ператрус і выдаленьне гістарычных матэр’ялаў з музэя выклікае абурэньне ва ўсіх украінскіх патрыётаў. Такімі дзеяньнямі ўлада хоча зацьвердзіць думку, што ўкраінская гісторыя – сакрэт, і нацкоўвае грамадзтва супраць сябе, а таксама аб’ектыўна іграе на руку тым, хто хоча спыніць дэмакратычнае разьвіцьцё Украіны, хто супраць кансалідацыі грамадзтва – зьнешнім, непрыязным сілам. На сёньня відавочна, што без асабістага ўмяшаньня Прэзыдэнта Украіны гэтая справа і надалей будзе ганьбіць дзяржаву ў вачах сваіх грамадзян і сусьветнай грамадзкасьці. Шаноўны Віктар Фёдаравіч! Я перакананы, што Вы не жадаеце, каб Украіна саступіла сувэрэнітэт, каб роля Прэзыдэнта зводзілася да выкананьня распараджэньняў звонку. Украіна мае шанец зьберагчы незалежнасьць і стацца адной з вядучых краін Эўропы, толькі калі зьберажэ свабоду, дэмакратычны лад і нацыянальнае адзінства. Я, мая палітычная сіла, грамадзкія арганізацыі, украінскія грамадзяне ёсьць і застануцца цьвёрдымі і непахіснымі прыхільнікамі гэтага курсу краіны. З павагай 20 верасьня 2010 г. Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/9369.html Пераклад з украінскай. 24/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |