Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Электаральны балаган паціху набірае абароты. Як і раней, рэжым паводзіць сябе даволі стрымана, хлусьліва абяцае выбарчыя палёгкі і іранічна назірае за мітусьнёй “апазыцыянэраў”. Там часам ёсьць магчымасьць лепш убачыць хто ёсьць хто ў гэтым балагане. З рэжымам усё зразумела – гэта прамаскоўская дыктатура, што прыватызавала нашу краіну і нішчыць нацыю. А вось за ягонай “апазыцыяй” яшчэ цікава і паназіраць. 22 верасьня Радыё Свабода паведаміла пра выказваньні паэта Някляева, кіраўніка вядомай “Говорі правду”. Цытуем яго словы: “Сёньняшняя беларуская эканоміка завязаная на расейскай. Гэта рэальнасьць. Таму мы ня можам замарозіць працэсы інтэграцыі з Расеяй. А тым больш ад іх адмовіцца. Але відавочна, што інтэграцыйны працэс зайшоў у тупік. Неабходна выбудаваць прынцыпова новыя адносіны. Падмуркам іх ня можа быць праект асобных палітыкаў, якім ёсьць праект “Саюзная дзяржава”. (Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/2165117.html) Любіць нікому не забаронена. Але ўсхваляць “завязанасьць” беларускай эканомікі на крымінальную, мафійную эканоміку Расеі (тысячы і тысячы абрабаваных і забітых беларускіх работнікаў) – гэта брыдка. Выглядае, што Някляеў гатовы працягваць збанкрутаваны акупанцкі праект “інтэграцыі” з Расеяй ужо на сваім узроўні і палепшыць яго. Словам, зьбіраецца прадоўжыць “інтэграцыйны” пункцік Крамля і Лукашэнкі. Вельмі цікава. Вось гэта альтэрнатыва! Спадар Саннікаў таксама сказаў сваё слова. Радыё Свабода паведаміла, што кіраўніком ягонай ініцыятыўай групы прызначаны Уладзімер Кобец. Ну, цяпер “перамога” прэтэндэнту забясьпечана. У спадара Кобеца вялікі досьвед. Людзі добра памятаюць гэтага праверанага кадра. Ён актыўна засьвяціўся ў “Маладым Фронце”, потым утвараў “Зуброў”. Паўсюль справа заканчвалася канфліктамі, праваламі, хаосам і актыўным пранікненьнем спэцслужбаў. Пасьля развалу “Зуброў” многія зь ягоных сяброў сталіся дзеячамі БРСМ. Астатнія ходзяць па Менску і іншых гарадах і распавядаюць аб тым, які абаронца сувэрэнітэту Лукашэнка і які вялікі апазыцыянэр тав. В. Ціхіня. Пасярод псэўдаапазыцыйнай мітусьні мы пачуем яшчэ шмат цікавага, сустрэнем шэраг “правераных кадраў”, якія будуць клікаць людзей на фальшыввыя выбары. Юрка Марозаў 26/9/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |