Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і яго Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выказваюць шчырыя спачуваньні пацярпелым і сем’ям ахвяраў трагедыі на фабрыцы “Пінскдрэў”, што здарылася 25 кастрычніка сёлета. 29/10/2010 › Навіны У расейскім войску “усе ненавідзяць усіх” Расейскі публіцыст Уладзімір Ярмолін пачынае свой артыкул у маскоўскім інтэрнэт-выданьні “Грані.Ру” з канстатацыі крымінальнай сутнасьці расейскай арміі. 29/10/2010 › Навіны Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХХІV) Крэпасьць Бамут “Бессьмяротная крэпасьць Бамут”, як назваў гэтую вёску Дудаеў, мела толькі адну вуліцу і 7 тысячаў жыхароў. 29/10/2010 › Навіны Апошнімі днямі адзін за адным некалькі псэўдаапазыцыйных “кандыдатаў” заявілі аб тым, што іхныя каманды сабралі больш за неабходных для “кандыдаваньня” 100 тысячаў подпісаў. 29/10/2010 › Навіны Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды ў Менску 31 кастрычніка, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. 26/10/2010 › Навіны Ангельская газэта “Guardian”. 26/10/2010 › Навіны Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХХІІІ) Група Салмана была вельмі добра ўзброеная. Частку зброі яны здабылі ў акцыях, частку закупілі. 22/10/2010 › Навіны На тытульнай старонцы вядомай менскай газэты “Свободные новости плюс” (за 13 кастрычніка 2010 г.) выступіў вядомы менскі “сацыёлаг” Алег Манаеў. Гэты вядучы “сацыёлаг” псэўдаапазыцыі піша пра перадвыбарчую кампанію, якая разгарнулася ў нашай краіне. 21/10/2010 › Навіны Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХXII) Чачэнцы спэцыялізаваліся на атаках на калёны з забесьпячэньнем. 21/10/2010 › Навіны Сымптаматычнае “ліставаньне” адбываецца ў нашых людзей і арганізацыяў з існуючай цяпер уладай. Насуперак закону ўзурпатар чацьвёрты раз ідзе на выбары “выбірацца” на прэзыдэнта. 15/10/2010 › Навіны Шэсьце і мітынг на Дзяды ў Менску Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзеньне шэсьця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. 15/10/2010 › Навіны Рэжым просіць падпісвацца за псэўдаапазыцыю Вядома, што Лукашэнка часам выдае сваіх падзельнікаў, іхныя таямніцы і “шчакатлівыя моманты”. 15/10/2010 › Навіны Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХХІ) Падчас бітвы за Грозны чачэнскае тэлебачаньне амаль штовечар распачынала працу. 15/10/2010 › Навіны Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХХ) Апошні бой генэрала Раманава Непадалёк ад скрыжаваньня “Мінутка” праспэкт Леніна вядзе ў падземны тунэль, над якім ідуць рэльсы чыгункі. 13/10/2010 › Навіны Зянон Пазьняк: Фальшывыя выбары, фальшывыя паводзіны (Выступ на кастрычніцкім Сойме Беларускага Народанага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) Галоўная наша праца цяпер павінна быць накіравана на байкот фальшывых выбараў. Фармальна выглядае так, што пасьля выхаду Гайдукевіча з выбарчай кампаніі ўзьніклі эфэктныя магчымасьці для байкоту, каб перакуліць усю фальсіфікацыйную сістэму рэжыму. Дзеля гэтага трэба было б, каб усе спаборнікі зьняліся, адмовіліся б удзельнічаць у выбарчай камэдыі. Але тут цалкам памылковае спадзяваньне. 12/10/2010 › Навіны Набліжаецца да разьвязкі шалёны, аўтарытарны курс (Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 10 кастрычніка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 12/10/2010 › Навіны Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №14 На расейскіх тэлеканалах працуюць “творчыя людзі”. 9/10/2010 › Навіны Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХІХ) На працягу ўсяе вайны расейцы ня ўводзілі шчыльнай блакады межаў Чачэніі. 9/10/2010 › Навіны Масква рыхтуе “Вялікае перасяленьне народаў” Нават фрагмэнты “стратэгіі”, распрацаванай расейскімі акупантамі на Каўказе, гучаць дзіка. Яе аўтары апэрыруюць і маніпулююць паняцьцямі і тэрмінамі ў стылі супэрдзяржавы з рамана Орвэла “1984 год” (“Мір – гэта вайна”, “Свабода – гэта рабства”). 7/10/2010 › Навіны Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”. 7/10/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |