Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Польская газэта “Zycie Warszawy”.
26 верасьня 2010 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” паведамляла з Угоршчыны. Там пракуратура займаецца справай 89-гадовага пэнсіянэра Бэлы Бішку. У 1956-61 гг. ён быў міністрам унутраных справаў камуністычнага рэжыму Угоршчыны. Нядаўна кінематаграфісты запісалі ягоныя камэнтары той эпохі. Бішку сказаў, што той рэжым быў дастаткова дэмакратычным і гуманным. Вядома, што міністар Бішку зьдзяйсьняў ціск на сьледства і суд з мэтай павялічэньня колькасьці асуджаных і расстрэльных выракаў у справах удзельнікаў рэвалюцыі 1956 г. У цяперашняй Угоршчыне адмаўленьне злачынстваў камуністычнага рэжыму зьяўляецца крымінальным злачынствам. Пэнсіянэра будуць судзіць.
Наш камэнтар: Няхай не спадзяюцца сёньняшнія зьнішчальнікі Беларусі і іхныя памагатыя, што з часам яны адкруцяцца ад крымінальнай адказнасьці. Не адкруцяцца.

Юрка Марозаў

***

Латвійская газэта “Diena”.
28 верасьня 2010 г. Латвійская газэта “Diena” пісала з Эстоніі. Дэпутат парляманту Эстоніі Анвар Самаст заявіў, што ўтварэньне днямі русскоязычнымі актывістамі Савета расейскіх школаў у Эстоніі ёсьць спробай дэскрыдытацыі Эстоніі. “Гэта ёсьць кіруемы Крамлём працэс”. – сказаў дэпутат.
Наш камэнтар: Акупанцкая агентура не дае спакою грамадзянам Эстоніі розных нацыянальнасьцяў, усё цягне іх у авантуры. Спадзяемся, што беларусы, якія пражываюць у Эстоніі, не паддадуцца на гэтую крамлёўскую правакацыю.

Юрка Марозаў

***
Польская газэта “Rzeczpospolita”.
28 верасьня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра візыт Медведева ў Кітай. Журналісты спыталі ў яго, што ён думае пра будучыя выбары ў Беларусі. “Нічего хорошего”. – сказаў Медведев. А потым патлумачыў, што ён так пажартаваў.
Наш камэнтар: Крамлёўскі начальнік цынічна жартуе над лёсам краіны, якую ягоная імпэрыя давяла да крызіснага стану. На ўвесь гэты цынізм ёсьць адзін эфэктыўны спосаб. Калі беларускі народ адвернецца ад прамаскоўскага рэжыму і ня пойдзе на выбарчы фарс, яны адразу перастануць жартаваць і хіхікаць. Народны Байкот – народная зброя змаганьня за свае правы.

Алесь Хадасевіч

***

Румынская газэта “Adevarul”.
29 верасьня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Апошняя ноч Нікалае Чаўшэску пры ўладзе”. Газэта нагадвае, што дзень падзеньня дыктатуры (21 сьнежня 1989 г.) супаў з чарговым юбілеем Сталіна. У горадзе Цімішаара ўжо адбываліся народныя выступы, паліцыя і Сікурытатэ (Чаўшэскава гэбэ) стралялі па людзях, а Чаўшэску раніцай адмовіўся чытаць пададзеныя яму паведамленьні аб падзеях. Ён рыхтаваўся да выступу на вялікім мітынгу каля гаўбца ягонага палацу рэспублікі. Газэта апублікавала нават нумар афіцыйнай газэты рэжыму, надрукаваны заранёў 20 сьнежня, дзе быў зьмешчаны тэкст выступа Чаўшэску і фота статысячнага мітынгу “удзячных працоўных” (мітынгу, які яшчэ не адбыўся!). На самой справе ўсё было інакш. Людзі прышлі пад палац рэспублікі з самаробнымі плякатамі з карыкатурнымі выявамі пары Чаўшэскаў і надпісамі “Забойцы” (газэта публікуе гэты здымак). Людзі выказалі свой праклён дыктатуры і дыктатару. Ён вымушаны быў уцякаць з палаца на верталёце. Пачалася народная рэвалюцыя.
Наш камэнтар: У існаваньні дыктатуры настае такі момант, калі людзі перастаюць баяцца нікчэмнасьцяў, якія захапілі ўладу ў краіне. Людзі салідарызуюцца і дыктатуры настае канец.

Алесь Хадасевіч

***

Славацкая газэта “SME”.
29 верасьня 2010 г. Славацкая газэта “SME” пісала пра звольненага з пасады мэра Масквы Лужкова. Лужкоў выступіў з адкрытым лістом, адрасаваным Крамлю. Ён папікае Медведева і ўсё кіраўніцтва РФ, што яны кіруюць недэмакратычна, вяртаюцца да сталініскіх мэтадаў і г.д.
Наш камэнтар: Цікавае, мабыць, чытанка. Супэрмафіёза сталічнага маштабу папікае ў мафійных мэтадах супэрмафіёзаў імпэрскага калібру.

Алесь Хадасевіч

***

Чэшская газэта “Pravo”.
29 верасьня 2010 г. Чэшская газэта “Pravo” паведамляла з Кітаю. На адным з афіцыйных мерапрыемстваў у Пекіне да Медведева падвялі дачку Мао дзэ Дуна. Пажылая дама сказала на публіцы: “Дзякуй краіне, якая дала нам камунізм, марксізм і сталінізм…” Газэта нагадала, што Медведев падае сябе як непрыхільнага да сталінскай мінуўшчыны.
Наш камэнтар: Але кітайцы майстры падсоўваць шпількі! І сапраўды няма больш за што дзячыць.

Алесь Хадасевіч

***

Аўстрыйская газэта “Die Presse”.
29 верасьня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала артыкул пад тытулам “Правыя папулісты наступаюць у Фінляндыі”. Маецца на ўвазе правая партыя “Сапраўдныя фіны”, якіая выступае супраць ісламізацыі краіны і супраць карупцыі ва ўладных структурах. Сацыялагічнае апытаньне напярэдадні парляманцкіх выбараў паказалы высокія паказчыкі сімпатыяў людзей да гэтай партыі.
Наш камэнтар: Ня трэба зьдзіўляцца, што партыю абзываюць “папулістамі”. Гэта яшчэ самы далікатны праклён з боку лібэралаў у адрас людзей, якія кажуць праўду грамадзтву і гуртуюць нацыю ў справе абароны краіны ад фальшу і маразма. Бачым, што фіны гатовыя выкарыстаць дэмакратычныя мэханізмы дзеля падтрымкі гэтых сілаў.

Юрка Марозаў

***

Нарвэжская газэта “Aftenposten”.
30 верасьня 2010 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” напісала пра драму ў адным з нарвэжскіх цэнтраў, дзе знаходзяцца замежнікі, што просяць палітычнага прытулку ў Нарвэгіі. Увечары там адбылася вялікая бойка з нажамі. Будынак цэнтру быў падпалены, тры чалавекі паранены. У бойцы вызначыліся пяцёра чачэнцаў, да якіх далучыліся яшчэ 35 чачэнцаў. Паліцыя і пажарныя апанавалі сітуацыю.
Наш камэнтар: З Нарвэгіі даўно прыходзяць зьвесткі аб тым, што творыцца ў іхных цэнтрах для прыёму імігрантаў. Як правіла, там пануе варожасьць паміж этнічнымі групамі. Дамінуюць то негры, то яшчэ нейкія. З Беларусі там атабарыліся асобы ніколі не заўважаныя ў палітычным змаганьні і ўдзеле ў адраджэнскіх працэсах. Ёсьць канкрэтна гэбоўская агентура, якая выстаўляецца “ахвярамі рэжыму”. З многіх краін у Нарвэгію прыбываюць шукальнікі станоўчай долі за кошт нарвэжскага народу. Гэта ўжо стамляе нарвэжскі народ. Трэба чакаць, што людзі ўрэшце пачнуць галасаваць за правых палітыкаў, якія заклікаюць да спыненьня лібэральнага абсурду і гульні ў “правы чалавека” (“правы прайдзісьвета”).

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
30 верасьня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра сфармаваньне ўраду Нідэрляндаў. Краіна жыла без ураду 111 дзён. Выйсьце з урадавага крызісу стала магчымым дзякуючы падтрымцы правай урадавай кааліцыі з боку Гээрта Вілдэрса і ягонай Партыі Свабоды. Партыя выступае супраць наплыву імігрантаў у краіну і супраць яе ісламізацыі. У Нідэрляндах на 16 мільёнаў насельніцтва жыве адзін мільён мусульман (зразумела, чужынцаў, але з мясцовымі пашпартамі).
Наш камэнтар: Гэтую партыю і Гээрта Вілдэрса таксама абзывалі “папулістамі”, “фашыстамі” і г.д. Але значная падтрымка, якую аказаў нідэрляндскі народ гэтай нацыяналістычнай сіле, ламае штучныя стэрэатыпы. Палітычны істэблішмэнт ня можа ўжо даць рады без гэтай партыі.

Алесь Хадасевіч

1/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024