Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Раптоўны” сантымэнт альбо пачатак рэклямнай кампаніі расейскага рабства

Яшчэ зусім нядаўна, месяцы два-тры таму ў Беларусі зусім не гучала галасоў пра любоў да Расеі і ўсяго расейскага. І рэжым і ягоная псэўдаапазыцыя паведамлялі грамадзтву пра сваю адданасьць справе “умацаваньня сувэрэнітэту Беларусі”, “нашай незалежнасьці” і “нам нікто не нужен”. Па рэжымным тэлеканале БТ нават распавядалі пра жахі, якія з беларусамі адбываюцца ў Маскве і ў Расеі. Прагучала шмат эмацыйных ацэнак у адрас крамлёўскага кіраўніцтва, Лукашэнка нават кулаком махаў. Псэўдаапазыцыя езьдзіла ў Маскву, але паведамляла адтуль, што нібыта клапоціцца “пра сувэрэнітэт” і тлумачыць яго неабходнасьць “расейскім дэмакратам”.

І вось набірае абароты “перадвыбарчы марафон”. Раптоўна ў некаторых з ключавых актораў выбарчага фарсу зьмяніўся тон і адкрыліся “сантымэнтальныя” адносіны да расейскай імпэрыі. Можа Масква зьмяніла сваю разбуральную антыбеларускую палітыку? Можа дасягнула нябачаных посьпехаў у эканоміцы і высокіх сацыяльных паказчыкаў? Настолькі нябачаных, што цяпер яе варта браць за прыклад дзяржаўнага ладу? Дык жа не. Як быў эканамічны правал у Расеі, так і застаўся, паглыбляецца з кожным месяцам. Як выміраў там народ, так і вымірае.
Што ж адбылося? Мы мяркуем, што прычынай усяму менавіта выбарчы фарс, наладжаны рэжымам у Беларусі. У сувязі з фарсам з Масквы прыплылі новыя ”думкі” для мясцовай псэўдаапазыцыі РБ. Сэнс маскоўскага падыходу цяпер у тым, каб у чарговы раз прымусіць беларусаў палюбіць Расею і завабіць іх на выбарчыя ўчасткі дыктатуры – нібыта “праваліць” Лукашэнку, якога Расея ўжо нібыта не падтрымлівае.

Паэт Някляеў так і заявіў у сваім відэа-роліку: “Я люблю Расею, люблю!..” Днямі па Менску былі раскіданы ў паштовыя скрыні грамадзянаў ягоныя газэткі і ўлёткі. Цікавая чытанка! Напісана хватка, рэзка, на расейскай мове. Аднак, элемэнтарны стылістычны аналіз паказвае, што літаратар і былы рэдактар літаратурнага часопіса Ул. Някляеў не пісаў гэтыя тэксты і лёзунгі. Мяркуючы па ягоных вершах і выступах, ён проста ня можа пісаць такім стылем (нават на расейскай мове, якую ён выдатна ведае). Нельга паверыць, што наступны пасаж напісаны паэтам-рэдактарам:

“Закончили с лирикой, теперь о деле. Страна у нас хорошая, люди умные, сильные. Хозяева. Только хозяйствовать не дают: то нельзя, это нельзя. Экономика уже почти в никуда, но потенциал ещё есть…”

Так не напіша ня тое што выпускнік філфака, але нават чалавек сярэдне адукаваны. Найбольш нам спадабаўся наступны фрагмэнт – “Экономика уже почти в никуда”. Гэта ёсьць манера і лексіка прапаршчыкаў з савецкіх анэкдотаў. Памятаеце? – “Здесь вам не тут, я вам покажу увертюру!..”

Сумняваемся, што ўсё гэта пісаў паэт. Пішуць іншыя. Хаця ў выходных дадзеных улётак пазначана друкарня “Букініст” расейскага горада Ліпецка, але ва ўсім бачны інтэлект і стылістычныя павадкі выпускнікоў “русскоязычной школы в БССР”. Так думаюць і пішуць асобы, для якіх беларуская мова ня была роднай, а расейская роднай ня стане. Дзякуючы лукашызму, гэтыя адукаванцы зрабіліся “інтэлектуальнай верхавінай” рэжыму. Кур’ёзныя вынікі іхнай творчасьці мы назіраем ва ўсіх кутках нашай краіны.

Прыкладна ў тым жа стылі выкананы нядаўні “праграмны артыкул” маладзёна з псэўдаапазыцыі Д. Дашкевіча — “Ня трэба баяцца рускіх!” Сімптаматычны дэвіз для моладзі пры сёньняшняй сытуацыі.

Чаму такія супадзеньні? Таму што такі ёсьць закон жанру. Калі дзейнічае чужы праект, у яго уцягваюцца ня толькі выканаўцы, але і пабочныя асобы зь нямоцным розумам, якія ня ў стане зразумець, што робіцца. Зьмест гэтай кампаніі можа стацца небясьпечным ва ўмовах поўнага эканамічнага правалу рэжыму, інфляцыі, масавага беспрацоўя (што і прагназуецца). Вось тады будзе самы час выбегчы наперад тым, хто пачаў “любіць Расею”. Яны ўжо цяпер распачалі рэклямную кампанію расейскага рабства.

У многіх людзей іхная мітусьня выклікае іронію. Але да такой публікі трэба ставіцца ня менш сур’ёзна, чым да прамаскоўскага рэжыму. Рэакцыя на ўсё гэта павінна быць сур’ёзнай і салідарнай – фальшывым вабарам Народны Байкот!

Юрка Марозаў

2/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024