Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
1 кастрычніка “галоўны кандыдат” выбарчага фарсу пачаў выкананьне рытуалу: вывеў на вуліцы сталіцы свае агітфармаваньні. За імі цікава назіраць. Вось, напрыклад, пляцоўка перад унівэрсамам “Паўночным” у мікрараёне Зялёны Луг – 7. Месца гэтае папулярнае. Тут ставяць галоўную навагоднюю яліну мікрараёну, Дзед Мароз і сьнягуркі арганізоўваюць тут свае карагоды і віктарыны, на ганку ўнівэрсама з раніцы заўсёды стаіць група прафэсійных алкаголікаў. Ідуць з пакупкамі грамадзяне, бываюць нават “гадзіны пік”, калі мінакоў шмат. Пад кожную “выбарчую кампанію” тут таксама адбываюцца электаральныя шоў мікрараённага маштаба. Міжволі ўспамінаюцца выбарчыя кампаніі 80-х – 90-х гадоў. Каля зборшчыкаў подпісаў адразу ж зьбіралася шмат людзей, усе разьбіваліся на палітычныя тэндэнцыі, ушчыналіся гарачыя дыскусіі, часам з крыкамі і штурханінай. Такое назіралася яшчэ на пачатку 2000-х гадоў. Але гэтага даўно ўжо няма. Абсалютная бальшыня грамадзянаў ўжо не зьвяртаюць увагі на партрэты, праграмы і агітацыйныя групы. Людзям усё гэта абрыдла, яны ўрэшце разабраліся, што дыктатура і яе псэўдаапазыцыя падманваюць іх і спрабуюць маніпуляваць імі. Няма імпэту і ў выканаўцаў агітацыі. Іх паслалі агітаваць за “галоўнага кандыдата” паводле савецкай разнарадкі. Статыстам сапраўды няёмка стаяць перад людзямі і прапанаваць свой тавар. Спэктакль атрымліваецца вымушаны, нудны, без “ленінского огонька”. Цікава, ці прыдумае што-небудзь больш дынамічнае “галоўны кандыдат”, каб крыху разьвесяліць грамадзянаў? З другога боку, а навошта яму гэта? Ён учора на сустрэчы з журналістамі-гастралёрамі з расейскіх правінцыйных выданьняў ужо агучыў “вынікі выбараў”, паабяцаў, што дзьве траціны прагаласуюць за яго. Усё вырашана ўжо цяпер. Усе гэта разумеюць. Таму людзі не спыняюцца каля электаральных статыстаў. Ідзе падрыхтоўка да Народнага Байкоту. Янка Базыль 2/10/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |