Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка XVI) Мілана і Фаціма У батальёне Султана Пацаева ваявала пад Ярыш-Марды прыгожая дзяўчына, Мілана Наібава. Яна была чачэнкай-акінкай з вёскі Бамат-Юрт у Дагестане. Апасаючыся за сям’ю, што жыла па-за межамі Чачэніі, яна ўзяла прозьвішча Яўлоева. Яна была студэнткай трэцяга курса Грозьненскага ўнівэрсітэту. Мела 23 гады. Калі ўдому яна нясьмела сказала, што хацела б пайсьці дабраахвотніцай на вайну ў Чачэнію, маці нават не схацела яе слухаць. “А я не магла спаць па начах, думала аб усіх сьмелых ваярах, якія біліся за Грозны. Мне здавалася, што я паводжу сябе як здайца, калі сяджу ў хаце. Адчувала, што мой абавязак прыйсьці ім на дапамогу”. “Мама! Выбачай мне, што я зьехала. Я больш так не магу. Ня трэба хвалявацца за мяне. Там жа ёсьць іншыя, у іх таксама ёсьць маці. Чым яны горш за мяне альбо чым я лепшая за іх? Вам ня будзе сорамна за мяне. Не турбуйцеся, я ня буду лезьці пад кулі, пайду ў шпіталь, там будуць такія ж, як я. Ня думайце, што я раблю нешта легкадумнае. Перш чым рашыцца на гэта, я доўга раздумвала, пакутвала штодня. Мне здаецца, што ўпершыню ў жыцьці я прыняла слушнае рашэньне”. 27 траўня дзяўчын забраў на свае пазыцыі Муса Бакаеў. “Пакуль мы дайшлі да штаба, то тры разы мусілі класьціся на зямлю, такі моцны быў агонь. Потым у штабе мы абмяркоўвалі над картай плян апэрацыі, а яна сядзела са знаёмымі на лаве перад уваходам у штаб. Я ім крыкнуў, каб яны адышлі ад дзьвярэй. І раптам на двор упала граната. Дзьве дзяўчыны загінулі, яе параніла шмат аскелкаў і яна памерла на месцы”. Фаціма была паранена. У шпіталь прыехаў ейны бацька, Салаўдзі Шаіпаў, які доўга нічога ня ведаў пра яе. Радасная сустрэча ня доўжылася шмат. У іхную размову ўварваўся гул самалёта, які набліжаўся. Бомбы пахавалі іх абодвух жыўцом. Ваяры, якія адкапалі трупы, убачылі дачку ў абдымках бацькі. Чачэнская артылерыя Ваяры знайшлі аднойчы ў вёсцы Давыдзенка 106 снарадаў для 122-мілімэтровай гаўбіцы Д-30, кінутых расейскімі жаўнерамі. Іх прывезьлі ў Грозны. Снарады патрапілі да расейскага афіцэра-артылерыста, які з пачатку вайны дабраахвотна ваяваў на баку чачэнцаў. Артылерыст ўжо раней укамплектаваў усё неабходнае для кіраўніцтва агнём, бусоль, прылады для працы на карце. Яму не хапала толькі гаўбіцы. “Масхадаў спачатку мне не давяраў. – успамінае артылерыст. – Мы забралі гаўбіцу. Увесь дзень я камплектаваў разьлік. Камандзёрам стаў Муслім Пагалаў. Камандзёр прэзыдэнцкай гвардыі Алу Такаеў накрэсьліў мне шкіц з месцазнаходжаньнем расейцаў. Я перанёс мэты на карту. Зрабіў калькуляцыю. Каб прасьвятліць у галаве, я выпрасіў у санітарак пляшку сьпірту. Раніцай мы паставілі гаўбіцу ў закрытым боксе на тэрыторыі трампарка. Калі стрэлілі першы раз, я павялічыў прыцэл на 200 м, каб барані Божа у сваіх не патрапіць. Першы стрэл мы зрабілі на адлегласьць 5200 м. Карэктар дакладае – пералёт на дзьве рыскі. Гляджу на карту – гэта пералёт на 170 м. Карацей кажучы, сьпірт быў добры, я памыліўся на 30 м. На палігоне пры такой адлегласьці да мэты дапушчальнае адхіленьне на адзнаку “выдатна” складае 50 м. Чатырнаццацьцю снарадамі мы тады зьнішчылі два БТР, “Шылку” і танк. Была падслухана размова паміж фэдэраламі. Наступны памятны бой артылерысты далі 3 траўня 1995 г. пад Дуба-юртам. Фэдэральныя войскі, рыхтуючыся да штурму мясцовасьцяў ў перадгор’і каля Шатоя, занялі вялікую раўніну на беразе Аргуна. Было прынята рашэньне атакаваць “фэдэралаў “ з дапамогай артылерыі. Падцягнулі ў гэты раён адзіную ракетную ўстаноўку РСЗО БМ “Град”. У чачэнцаў было 38 ракет для “Града”, уключна з 8 тэрмітнымі. Гэтыя апошнія цанілі найбольш. Такая ракета выпальвала даслоўна ўсё да голай зямлі. Пяць ракет вырышылі пакінуць як недатыкальны запас. Артылерыстаў, зразумела, зацікавіла расейская артылерыя. На вялікай тэрыторыі вялі агонь 152-мілімэтровыя самаходныя гарматы “Гіацынт” з дальнасьцю агня ў 32 км. “Гіацынты моцна даліся ў знакі безабаронным горным вёскам. А 9.00 у кірунку расейскай батарэі паляцела першая пробная ракета. Яна праляцела далёка па-за мэту, выбухнула ажно на ўскраіне Дуба-юрту. Наступная ракета ўпала надта блізка, не даляцеўшы да мэты. Трэцяя зноў ударыла надта далёка. Толькі чацьвертая выбухнула ў раёне непрыяцельскай батарэі. Праз дзесяць хвілін прыстрэлка была скончана. Тым часам у акцыю ўступіла “артылерыйская група паўднёва-заходняга фронту”. 82-мілімэтровы мінамёт усталявалі высока над мэтай, чым павялічылі дальнасьць стральбы да 4600 м. Простыя ўдары мінаў зьнішчылі два БМП, два БТР і “Шылку”. Выбух сарваў таксама гусеніцу танка. На поле засталося 27 спаленых бранемашын. Аказалася, што ў прысадах, якія мы абстралялі, знаходзіўся штаб дывізіі, камэнданцкая рота і батальён сувязі. Загінуў камандуючы дывізіі з усім штабам. Пасьля гэтага камандуючы 58-й арміі Трошаў надрываўся па тэлебачаньню – Чачэнцы гэта не бандыты, гэта крымінальнікі… Палеглі лепшыя сыны айчыны!” Часьцей за ўсё артылерысты паўднёва-заходняга фронту абстрэльвалі пазыцыі 245-га мэханізаванага палка, які знаходзіўся пад Шатоем. Агонь вялі з масіва Розэнкорт, які ўзвышаўся над расейскімі пазыцыямі. Расейцы, якія ад гэтага агню, што вёўся з хірургічнай дакладнасьцю, увесь час несьлі страты, імкнуліся дэзарыентаваць чачэнскага карэктара агню. “Мы стралялі першы раз, а потым чакалі, пакуль адкажуць іхныя мінамёты. Артылерыя зазвычай была лепш укапаная і замаскаваная, чым пяхота. А нас найбольш цікавілі, зразумела, іхныя мінамёты. Хто лепшы… Калі яны здраджвалі свае пазыцыі, мы стралялі ў гэтым накірунку і карэктар даваў па радыё каардынаты. Але ў расейцаў таксама былі прафэсіяналы. Яны сарыентаваліся ў сістэме нашай карэкцыі агню, і калі мы распачыналі ўстрэльвацца ў мэту, яны ў адпаведны момант стралялі пэтардамі. Немагчыма было вызначыць, дзе ўпала наша граната. Каб перахітрыць іх, мы выкарыстоўвалі радыё. Размовы абодвух бакоў можна было праслухоўваць. Я казаў карэктару – “ёсьць стрэл”. Расейцы яшчэ не маглі пачуць стрэл з сваіх пазыцый, але ўжо ведалі, што праз імгненьне трэба страляць пэтардамі. Яны стралялі пэтардамі і наш карэктар дакладаў – “ёсьць выбух”. Толькі тады наш мінамёт даваў кантрольны стрэл, а праз імгненьне адбываўся трапны ўдар па батарэі расейскіх мінамётаў. Аднойчы пасьля такога трэцяга стрэлу мой карэктар сьвіснуў са зьдзіўленьнем – “ну, ты даёш!” З акопа вылецелі каскі жаўнераў! Пазьней падчас мірных перамоваў у Шатоі афіцэр 245-га палка прызнаўся, што наша міна ўпала тады проста ў акоп, у якім быў схаваны іхны мінамёт. Загінуў увесь разьлік, чацьвёра чалавек”. (Працяг будзе) Пераклаў з польскай Валеры Буйвал 3/10/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |