Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка XVII) Пад Сержань-юртам Дывэрсійна-разьведвальны батальён Шаміля Басаева з дапамогай невялікіх атрадаў паспалітага рушэньня з сярэдзіны траўня стрымліваў наступ фэдэральных войскаў у раёне Сержань-юрта. “У Сержань-юрце мы ваявалі два месяца. – успамінае адзін з ваяроў Шаміля. – Расейцы йшлі з боку Шалі, па калгасных садах, спрабавалі таксама прайсьці іншай дарогай. Мы акапаліся. Спачатку яны нас не атакавалі, быў толькі артабстрэл і бамбардоўкі. Шаміль езьдзіў па пазыцыях. Каля нас стаяў алдынскі батальён, яны там мусіць моцна ваявалі. Штодня мелі па два-тры рукапашных боя. Была яшчэ наша мэханізаваная рэта, яны мелі цягач МТЛБ, на якім стаяла двухствольная “Шылка”. З другога боку стаяў “Чачэн-град” – барабан для ракетаў С-8, зьняты з самалёта. Была яшчэ рота “Туташа”, якая налічвала каля 30 чалавек. Аднойчы ў Сержань-юрт заехаў КРАЗ, загружаны ракетамі. Там было 89 снарадаў з ігламі для гарматы 152 мм. Адну такую меў Шаміль. Расейская сталоўка знаходзілася па-за фэрмай, паміж Сержань-юртам і Аўтурамі. Трэба было выпрабаваць гэтыя снарады. Я з Білалам пайшоў карэктаваць агонь. Мы падпаўзьлі да іх на 200 мэтраў. Расейцы якраз зьбіраліся на абед. Мы далі каманду. Першы стрэл ледзь не забіў нас, снарад упаў адразу за намі. Мы перадалі па радыё – вазьміце на 300 мэтраў наперад. Другім стрэлам нашы патрапілі проста ў іх. Білал яшчэ пастраляў з сваёй снайпэрскай вінтоўкі, я з свайго аўтамата. Яны потым закапалі свае трупы на тым месцы і ўтрамбавалі танкам. А мы іх потым выкапалі і паказалі журналістам. Мы акапаліся на апошніх пазыцыях у накірунку Аўтуроў. Нас было 25. У адзін з дзён з-за ракі за нашымі плячыма зьявіліся бранетранспарцёры. Мы не чакалі гэтага, бо нашыя тылы павінна была прыкрываць іншая група. Невядома, чаму яна адыйшла. А калі зьявіліся гэтыя машыны, мы пачалі змагацца, лічачы на гэтых хлопцаў. Раней мы далі ім свае баепрыпасы, я даў свае чатыры снарады для гранатамёта. Наш камандзёр яшчэ іх прасіў – толькі не адыходзьце! А тут раптам на поўных парах з-за нашых плячэй выскакваюць гэтыя машыны… Я страляў па іх, калі яны пераходзілі раку, седзячы ў кустах пад адхонам. Раптам чую за плячыма роў – Казёл, куды паехаў?! Я абярнуўся – БМП ўехала на акоп і завісла над ім. Афіцэр штурхае жаўнера. Яны выйшлі агледзецца. “Я табе казаў ехаць налева!” Я стрэліў з гранатамёта, яны стаялі побач, загінулі. На тым беразе зьявіліся два танкі. Было мэтраў 80. Адзін затрымаўся, мэханік вылез, голы па пояс, і залез пад танк. Я стрэліў. Яны ўжо адтуль не вылезьлі. Калі танк запаліўся, другі танк павярнуў і кінуўся на ўцёкі. З люка вісеў той напоўголы камандзёр, якога наш грузін застрэліў з аўтамата. Калі танк паказаў хвост, я трапіў у яго з гранатамёта. Ані з першага, ані з другога танка ніхто ня выйшаў. Мы ўсе адыйшлі на новую пазыцыю, на базу адпачынку “Аргтэхніка”, бліжэй да Сержань-юрта. Расейцы занялі нашы акопы, яшчэ больш акапаліся і далей не пайшлі. У “Аргтэхніцы” нас засталося трое. Рэшта хлопцаў недзе разыйшлася. Падыйшлі дзьве новыя брыгады, але праз дзень таксама зьніклі. Чацьвёра сутак мы ўтраіх стаялі насупраць расейцаў. Мы рабілі ўражаньне, што нас ёсьць шмат. Я бегаў з гранатамётам. Мы нават палоннага ўзялі. Калі ён убачыў, колькі нас ёсьць, то сказаў: “Калі б мы ведалі, што вас толькі трое, то нават часу не марнавалі на вас, паехалі б далей”. Праз чатыры дні брат камандзёра нашай чацьвертай роты Магамэда Хатуева прывёз ежу: кацёл грэчнявай кашы і восем хлябоў. У штабе былі ўпэўнены, што нас тут 48. Ён прывёз і кажа – раздайце пароўну ўсім. А нас толькі трое. Ён не паверыў. Мы прайшлі па акопах. Ён сказаў нам адыходзіць, утраіх няма што тут рабіць. Мы не пагадзіліся, дык ён прывёз пісьмовы загад. Аднойчы здраднікі падступна забілі хлопцаў “Туташа”. Двое людзей ад Руслана Лабазанава правялі расейцаў праз горы ажно да Сержань-юрта. Яны ўжо былі на гары над вёскай, але баяліся сысьці надол, хаця па іх стралялі ўласныя верталёты. Надол сышлі толькі тыя двое з апазыцыі. Там, дзе стаіць помнік Зэлімхана, яны зарэзалі дваіх вартавых. Потым падыйшлі да акопа, дзе было васьмёра нашых. Павіталіся як мусульмане. Нашы нічога не падазравалі. А адзін нават ведаў аднаго зь іх. Абодва яны былі з Ведзяно. Тыя выбралі момант і расстралялі ўсіх васьмёх. Калі адыходзілі, то забілі яшчэ аднаго. Гэта была для нас вялікая страта. Аказалася, што адзін з тых у акопе выжыў… Якраз той хлопец, які ведаў лабазанаўца. Калі ён выходзіў са шпіталя, а было зь ім некалькі нашых хлопцаў, то сустрэў таго здрадніка. Зарэзаў яго на месцы. Труп доўга не хавалі, ніхто не прыйшоў на пахаваньне”. У адным з былых піянэрскіх лягяроў паміж Сержань-юртам і Аўтурамі мела сваю пазыцыю група дабраахвотнікаў пад камандай Ідрыса Бакарава. Аднойчы пад іхныя акопы нечакана падыйшлі бранемашыны. Стрэлы з вельмі блізкай адлегласьці далі надзвычайны эфэкт: загарэліся два БМП, а астатнія машыны павярнулі назад. Толькі адзін БМП, кіроўца якога відавочна згубіў арыентацыю, працягваў ехаць наперад на пазыцыі ваяроў. Ідрыс хацеў падпаліць яго “Чмялём”. Чатыры разы прамахнуўся. Нехта стрэліў па бранемашыне з “Мухі”, але прамахнуўся. Тады ахоплены нейкім дзіўным шаленствам Ідрыс кінуўся на БМП з кінжалам у руцэ. За гэты легендарны кінжал ідрысу давалі снайпэсркі карабін СВД. Гэта была сямейная рэліквія, выратаваная падчас дэпартацыі ў Казахстан. Апошнія бастыёны 23 траўня ў Ведзяно, дзе месьціўся чачэнскі генштаб і ўлады рэспублікі, адбылася нарада палявых камандзёраў з прэзыдэнтам Дудаевым. Была прынята прапанова Дудаева аб урэгуляваньні канфлікту мірнымі сродкамі. Абвастрэньне баёў на паўднёвым апэрацыйным накірунку выклікала актывізацыю дывэрсійных атрадаў, якія дзейнічалі ў тылах фэдэральных войскаў практычна па ўсёй Чачэніі. На прыканцы траўня некаторыя палявыя камандзёры запрапанавалі Дудаеву перанесьці ваенныя дзеяньні на тэрыторыю праціўніка, гэта значыць, па-за межы рэспублікі. Муса Бакаеў выпрацаваў плян захопу “Белага Дому” у Маскве. “Гэтая задача лягчэй, чым захоп Крамля. Крэмль ахоўваецца 50 тысячамі чалавек. Там ёсьць падземныя хады. А ў “Белым Доме” сядзяць некалькі міліцыянтаў. Расейскі парлямант – які рэзананс ва ўсім сьвеце! Заданьне павінны былі выканаць сто чалавек. Узбраеньне – дзесяць супрацьтанкавых гранатамётаў і 40 снарадаў да кожнага зь іх, 10 кулямётаў і 10 снайпэрскіх вінтовак. Акрэм таго, 70 аўтаматаў, “Мухі” і “Чмялі” на кожнага ваяра. Кантэйнэр з баепрыпасамі і зброяй павінен быў патрапіць у Маскву аб’яздной дарогай з Уладзікаўказу праз адзін з расейскіх гарадоў. Трэба было правесьці манеўр з продажам дома і перавозам маёмасьці ў двух кантэйнэрах на два розных адрасы. Была нават старэча, якая гэты дом прадавала. Людзі мусілі прыехаць у Маскву ў цывільнай вопратцы і ўладкавацца ў прыватных кватэрах. Яны павінны быць падзелены на пяцёркі, толькі камандзёр ведае месца збору і толькі адзін з усяго атрада месца і тэрмін сустрэчы са мной. Я прадставіў гэты плян Масхадаву. Для яго выкананьня патрэбныя былі 100 тысячаў даляраў, па тысячы даляраў на кожнага чалавека. Такіх грошай не было і Масхадаў не пагадзіўся. Я да Джахара ўжо не пайшоў з гэтым плянам. Тады Басаеў фарсіраваў свой плян, які прывёў да Будзёнаўска. Гэта было неразумна – вырушыць на Расею маршам. Зрэшты – можна было ўзяць і Крэмль, усё залежала ад грошай. Мы мелі некалькі запасных варыянтаў, якія застаюцца ў моцы. Склады супрацьтанкавых мін у некалькіх расейскіх гарадах былі намі падрыхтаваны”. У траўні 1995 г., калі расейскія войскі акупіравалі ўжо большую частку тэрыторыі рэспублікі, адной з нямногіх вольных ад акупанта тэрыторый быў раён горнай вёскі Заднак. Туды падыходзілі групы мясцовых дабраахвотнікаў, якія вярталіся з баямі з Грознага, Аргуна, Ведзяно і Сержань-юрта. У траўні групы дабраахвотнікаў з Зандака занялі баявыя пазыцыі на межах вольнай тэрыторыі на лініі ў 36 км, ад гары Дуры на мяжы з дагестанам да Нажай-юрта. На супрацьлеглым баку стаяла расейская дывізія і полк дагестанскага ОМОНа. Расейцы імкнуліся заняць пагоркі Газмагамэд-корт, якія панавалі над вялікім абшарам перадгорнай Чачэніі. Апалчэнцы правалілі іхныя спробы. У раёне вёскі Махкеты вёў цяжкія баі 29 і 30 траўня з марской пяхотай Чармоеўскі батальён Лечы Хултыгава. Расейскія аддзелы, якія падыйшлі з-пад Аргуна, занялі гару Моўкі-дэка, што паміж Махкетамі і Дуба-юртам. Абедзьве вёскі былі добра бачныя з вяршыні гары. Батальён зьвязаў расейскія аддзелы боем, чакаючы, пакуль камандуючы агіштынскім фронтам Руслан Аліхаджыеў прышле падмацаваньні. На дапамогу вырушыў полк Султана з Дачы-барзой, Беслан з Атагоў, абрэк Алаўдзі з 15 чалавекамі, Навурскі батальён пад камандваньнем Мусы Чараева і група Маўладзі Мазашава. У хаосе, выкліканым нескардыянаванымі дзеяньнямі паасобных групаў, расейцы падцягнулі па-над рэчкай Ваштарай сьвежыя бранемашыны і падыйшлі пад Махкеты, адсякаючы вёску ад мясцовасьці Сэлмэнхаўзэн. Танкі стаялі ўжо ў 3 км ад ускраіны вёскі. На перадавы расейскі аддзел ударылі 11 ваяроў Чармоеўскага батальёна з падтрымкай людзей Беслана і Алаўдзі. Былі зьнішчаны чатыры БМП, самаходка, гусенічны цягач, машына для капаньня акопаў і шэсьць грузавікоў. Камандзёр палка марской пяхоты палкоўнік Вераценнікаў скардзіўся пазьней на страты, якія панёс у тым баі. Ён ня мог паверыць, што спачатку перад ім стаялі 11 ваяроў. Ён пераконваў, што чачэнскія сілы налічвалі больш за тысячу чалавек. Ваяры мелі 11 параненых. Хултыгава параніў асколак гранаты АГС. Ён сам выцягнуў яго шчыпцамі. Аб выключнай лютасьці баёў у гэты пэрыяд сьведчаць страты, які панесьлі фэдэральныя войскі. Марская пяхота Ціхаакеянскага флёту, якая штурмавала пазыцыі на поўдзень ад Шалі, на працягу чатырох дзён баёў (з 27 па 30 траўня) страціла 12 забітых, сярод із тры афіцэра, і 29 параненых. Толькі 1 і 2 ліпеня на аэрадром Паўночны ў Грозным прывезьлі целы 50 забітых, а 235 параненых даставілі ў ваенны шпіталь. Паводле лекараў, дзьве траціны пацыентаў мелі раненьні ад мін і асколкаў, адна траціна – ад куль. Пасьля адыходу ад Ведзяно атрады Шаміля Басаева ўтварылі новую лінію абароны ў адлегласьці 7-9 км ад мястэчка. Яны прыступілі да мініраваньня дарог, мастоў і тэрыторыі. Акапываліся на горных храбтах. Некаторыя аддзелы адыйшлі глыбака ў горы, да самых турбазаў па-над возерам Казэной-ам. Нават там, у далёкім закутку, ужо зьявіліся расейцы. Батальён з Шаўдан-юрта пад камандваньнем Сулімана Ісмаілава, які ўваходзіў у склад прэзыдэнцкай гвардыі, узяў у палон двух падпалкоўнікаў і двух маёраў, якія прыехалі на УАЗе на возера палавіць рыбу. Афіцэраў прывезьлі да Дудаева. Помсьцячы, расейская авіяцыя зрабіла моцны налёт на Шаўданскі батальён і разьмешчаныя па-над возерам аддзелы Баўдзі Бакуева і Халіда Дудаева. Шатой пакінулі без бою, бо расейцы абыйшлі мястэчка з усіх бакоў. Яны маглі абстрэльваць з мінамётаў як Шатой, так і Асламбэк-Шапірава. Галоўныя чачэнскія сілы знаходзіліся тады пад Бамутам, Янды-куторам і Старым Ачхоям. Сітуацыю ўскладніў той факт, што зноў быў цяжка паранены Гелаеў, які ня мог камандаваць. (Працяг будзе) Пераклаў з польскай Валеры Буйвал 5/10/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |