Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Антыбеларускі прыклад для зьнішчальнікаў украінскай мовы Рэжым Януковіча распачаў маштабныя антыўкраінскія дзеяньні нават больш інтэнсіўна і раней па часе, чым рабіў гэта рэжым Лукашэнкі на пачатку свайго існаваньня на нашай зямлі. Менш, чым праз паўгода пасьля перамогі (вясна 2010 г.) на выбарах януковічцы пачалі навязваць грамадзтву антыўкраінскія заканапректы. І, зразумела, першы і самы сакрушальны ўдар агентура Масквы зьбіраецца нанесьці па дзяржаўнай украінскай мове. Яны сьпяшаюцца, ім ня церпіцца, крамлёўскія начальнікі прысьпешваюць іх. Трэба адпрацоўваць крамлёўскія грошы, кінутыя падчас выбараў антыўкраінскім структурам пад пэўныя імпэрскія патрабаваньні. Самы па сабе януковічцы сапраўды не зацікаўлены ў абвастрэньні сітуацыі ва Украіне. Яны хацелі б спакойна пацараваць у падпарадкаванай краіне. Але кліентура чужынскай імпэрыі ня можа дазволіць сябе самастойнасьць. Масква прымушае Украіну вярнуцца ў маразм русіфікацыі, якая каштавала ўкраінскаму народу незьлічоных ахвяраў, разбурэньняў і цывілізацыйных стратаў. Але безумоўна, што небясьпека з боку маскоўскіх васалаў выклікае абурэньне з боку мільёнаў украінцаў і памкненьне да нацыянальнай салідарнасьці ў абароне свайго, сваёй роднай мовы. Прапануем артыкул народнага дэпутата Украіны Володымыра В’язівськага з сайту партыі “Наша Украіна”. Володымыр В’язівскый: Улада Януковіча дэманструе антыўкраінскую палітыку Рэжым Януковіча мае намер зруйнаваць асновы незалежнасьці Украіны – так пракамэнтаваў народны дэпутат Володымыр В’язівскый заявы віцэ-прэм’ера Барыса Калеснікава пра тое, што расейскай мове будзе нададзены статус другой дзяржаўнай, а ў краіне будзе дазволена падвойнае грамадзянства. Як зазначыў палітык, наданьне расейскай мове статуса другой дзяржаўнай, што ўжо фактычна прадугледжана ўрадавым заканапраектам “Пра мовы”, прывядзе да таго, што ўкраінская мова будзе выціснута з публічнай сфэры паводле беларускага сцэнару, так і ня стаўшы чыньнікам нацыянальнай еднасьці ўсіх грамадзянаў краіны. У пэрспэктыве гэта пагражае стратай украінскім народам сваёй мовы, а потым і нацыянальнай самасьведамасьці. Адначасова ўвядзеньне падвойнага грамадзянства – гэта простае абмежаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту, якое адкрывае магчымасьці іншым дзяржавам ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны і ўзмацняе пагрозы сэпаратызму. Палітык нагадаў, што ў 2008 годзе ўварваньне Расеі на тэрыторыю Грузіі адбылося менавіта пад прэтэкстам абароны інтарэсаў грамадзянаў сваёй краіны. “Я перакананы, што ніхто з украінскіх грамадзянаў, незалежна ад нацыянальнасьці або мовы зносінаў, не хацеў бы паўтарэньня такога сцэнару ва Украіне”. – падкрэсьліў палітык. На думку В’язівськага, адзіная ўкраінская дзяржаўная мова і адзінае нацыянальнае грамадзянства зьяўляюцца безумоўнымі атрыбутамі дзяржаўнай незалежнасьці Украіны, такімі ж, як тэрытарыяльная цэласнасьць або нацыянальная армія. Гэта ёсьць асновы ўкраінскай незалежнасьці, якія не падлягаюць перагляду. Як вядома, партыя “Наша Украіна” распачала агульнацыянальную грамадзкую кампанію “Ёсьць мова – ёсьць будучыня!”, накіраваную на абарону дзяржаўнага статуса ўкраінскай мовы і супраць прыняцьця заканапраекту ўрадавай кааліцыі, якая прадугледжвае абмежаваньне яе выкарыстаньня на карысьць расейскай. Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/9613/ Пераклад з украінскай. 5/10/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |