Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях (частка ХXII) Чачэнцы спэцыялізаваліся на атаках на калёны з забесьпячэньнем. У старанна падрыхтаваных засадах ушчэнт нішчыліся цэлыя калёны, якія складаліся з некалькіх дзесяткаў бранемашын, грузавікоў і танкаў. Так было, напрыклад, пад Ярыш-Марды, дзе атаку правялі муджахэдзіны Аль-Хатаба, альбо пад Сержань-юртам, дзе Басаеў разам з Хатабам выбіў ўшчэнт атрад з некалькіх сотняў асэцінскіх наймітаў. “Апэрацыю па зьнішчэньню асэцінскага дабраахвотнага дэсантнага палка “Скарпіён” з Уладзікаўказу Хатаб рыхтаваў паўтара месяцы. – кажа Абдул-малік Асхабаў. – Мы замініравалі дарогу пад Сержань-юртам. Нас было 40 чалавек. У засадзе мы чакалі тыдзень. Мы ўдарылі 31 сакавіка 1996 г. У іх было 120 адзінак бранетанкавай зброі – каля 40 гусенічных транспарцёраў, астатнія на колах, і падтрымка 10 верталётаў. Бой працягваўся з другой гадзіны дня да чацьвёртай уначы. Мы дабівалі іх у рукапашным баі. Хатаб ня меў літасьці да наймітаў. Падыходзіць, пытае – рускі? Не, асэцін. І нажом па горлу. Без лішніх размоваў. Асэцінскіх камандас выбілі ўсіх да аднаго. Мы страцілі тады пяць чалавек, дваццаць былі паранены” 16 красавіка 1996 г. непадалёк ад вёскі Ярыш-Марды ваяры ўшчэнт разьбілі калёну 245-га мэханізаванага палка, які ваяваў у Чачэніі ўжо амаль год. У калёне было 199 чалавек, сярод іх 29 афіцэраў. Загружаныя зброяй і баепрыпасамі грузавікі прыкрывалі танкі і бранемашыны. Прапусьціўшы выведчыкаў, ваяры падарвалі міну пад першым танкам. Адначасова яны разьбілі з гранатамётаў штабную машыну з радыёстанцыяй і транспарцёр, які замыкаў калёну. Камандзёр калёны быў забіты першым залпам. На працягу наступных трох гадзінаў бою чачэнцы спалілі 29 бранемашын і ўсе грузавікі. У разьні ацалелі толькі 12 расейскіх жаўнераў. Хатаб страціў трох чалавек, шасьцёра былі паранены. Пра засаду пад Ярыш-Марды пачула ўся Расея, хаця зазвычай камандваньне фэдэральнай арміі старанна хавала такія паразы. Гэтым разам не атрымалася змаўчаць – палеглі маладыя жаўнеры маскоўскага гарнізону, улады баяліся рэакцыі бацькоў. У Расеі абвясьцілі трохдзённую жалобу. “Засада ў Ярыш-Марды не зьяўляецца чымсьці выключным. – сьцьвярджае генэрал Масхадаў. – Мы шмат разоў грамілі падобныя калёны, паралізуючы расейскі транспарт. У той самы час значна большую калёну Шаміль Басаеў зьнішчыў пад Ца-Ведзяно, толькі аб тым ніхто не даведаўся. Бо там былі выключна найміты з Асэціі, а іх ніхто не лічыў”. Сваімі “фокусамі” уславіўся Шаміль Басаеў. Некаторыя з подзьвігаў ягоных спэцназаўцаў сталі легендарнымі. Падчас баёў за Грозны Басаеў любіў уклінівацца паміж двух суседніх расейскіх аддзелаў, абстрэльваў іх на “два франты” і імкліва зьнікаў з поля бою. Некалькі разоў было так, што расейцы, якія ня мелі сувязі, па некалькі гадзін вялі між сабой масіраваны агонь. У ліпені 1996 г. полк Басаева мусіў пакінуць базу пад Махкетамі. Ваяры не хацелі, каб расейцы зьнішчылі вёскі, і без бою адышлі ў горныя лясы пад Ведзяно. Адтуль Басаеў пачаў адкрытым тэкстам патрабаваць, каб яму прыслалі баепрыпасаў, якіх нібыта ён зусім ня меў. Расейцы купіліся на гэта і высадзілі ў гарах дэсант з верталётаў. Увесь гэты атрад камандас быў ліквідаваны. Мінная вайна Чачэнскія мінёры, навучаныя замежнымі спэцыялістамі, маглі зрабіць міну з падручных матэр’ялаў, без адмысловага снаражэньня, якое цяжка было здабыць. Яны любілі выкарыстоўваць міны-неспадзеўкі і міны-пасткі. Навучыліся рабіць тэрмічныя, электрычныя і хімічныя запалы. Калі не было пад рукамі іншых матэр’ялаў, яны маглі падрыхтаваць электрахімічны запал, які спрацоўваў ад батарэйкі для ліхтарыка, з сьпірта і ртуці, дабытай з лекарскага градусьніка. Часьцей за ўсё яны выкарыстоўвалі артылерыйскія снарады – фугасы, якія пасьля выдаленьня ўдарнага запала падрывалі з дапамогай запала ад ручной гранаты. У якасьці выбуховых рэчываў выкарыстоўваліся стандартныя зарады траціла па 200 і 400 грамаў, пластыка і з любога іншага сродка, якія ўдавалася атрымаць з разабраных снарадаў і ракет, якія не выбухнулі. Міны выкарыстоўваліся на працягу ўсяе вайны. 11 сьнежня 1994 г. сапёрны батальён Шалінскага танкавага палка пад камандваньнем Махмсолта Арсаліева правёў маштабную акцыю мініраваньня аб’ектаў, мастоў і дарог, па якіх маглі перасоўвацца расейскія бранекалёны. Сапёры заклалі тады тысячы мін. Чачэнцы мелі восем інжынэрных складоў і ўсе са складоў было раздадзена ваярам для правядзеньня дывэрсійных апэрацый. Дапамога цывільнага насельніцтва Супраціў, які на працягу двух гадоў ваяры аказвалі фэдэральнай арміі, быў бы немагчымым без падтрымкі з боку цывільнага насельніцтва. Гэтая дапамога заключалася ў тым, што насельніцтва практычна цалкам ўзяло на сябе цяжар забесьпячэньня харчаваньнем і кватэраваньнем чачэнскіх атрадаў, перадавала ім вопратку, зброю, баепрыпасы, абсталяваньне, фінасавыя сродкі, транспарт і мэдыкамэнты. На практыцы цывільнае насельніцтва несла на сябе ўвесь цяжар утрыманьня арміі. Нягледзячы на цяжкую сітуацыю, у якой з прычыны ваенных дзеяньняў апынуўся ўвесь народ, людзі выконвалі гэтую працу з вялікай самаахвярнасьцю. Пасьля адступленьня з сталіцы чачэнскія атрады стаялі ў вёсках і мястэчках раўніннай паласы ў перадгор’ях Каўказа, а потым у гарах. Цывільныя людзі, якія прымалі ў сябе паасобныя аддзелы, таксама забясьпечвалі іх харчаваньнем. Сялілі ў сябе, часта з выключнай сардэчнасьцю, і замежных журналістаў і прадстаўнікоў гуманітарных арганізацый, а таксама – што вельмі прыкметна – мацерак расейскіх жаўнераў, якія шукалі сваіх сыноў, узятых чачэнцамі ў палон. Для ваяроў былі таксама арганізаваныя палявыя кухні, дзе кожны мог атрымаць гарачую ежу. Жанчыны ішлі дабраахвотна працаваць у палявых кухнях і ў мэдслужбу. У месцах сталага знаходжаньня ваяроў такое становішча існавала да канца вайны. Атрады на пазыцыях ўвесь час забясьпечваліся хлебам, маслам, сырам, мясам, гарбатай, цукрам, мукой, кашай, гароднінай, цыгарэтамі. У многіх мясцовасьцях цывільнае насельніцтва арганізоўвала масавыя акцыі пратэсту супраць расейскай акупацыі краіны. У раёне Курчалой на працягу многіх тыдняў працягваўся бесперапынны мітынг жыхароў вёскі, якія заблакавалі расейскую бранетанкавую калёну. Маніфэстацыі і мітынгі арганізоўваліся на ўсёй акупаванай расейцамі тэрыторыі, таксама ў Грозным. Гэта мела важнае прапагандысцкае значэньне. Дывэрсійная вайна ў Грозным Салман да вайны быў, скажам, кіроўцам. Усяму, што павінен ведаць дывэрсант, ён навучыўся з ваенных фільмаў і кніг. “Шаміль пайшоў на Будзёнаўск і распачаліся мірныя перамовы, Гелаеў аддаў мне загад утварыць дывэрсійную групу ў Грозным. У гарах засталіся мясцовыя людзі, горцы. Маёй радзімай ёсьць Грозны, я тут нарадзіўся і тут хацеў ваяваць. Было нас 15 чалавек. Зброі ніхто з нас з сабой не насіў. Пасьля акцыі мы складалі яе ва ўмоўленым месцы, а адтуль яе пераносілі ў хованку, дзе і складзіравалі. Штораз у іншым месцы. Гэтае месца ведалі толькі я і яшчэ адзін чалавек з атрада. Яго выбіралі так, каб нікому не было пагрозы, калі б яго знайшлі расейцы. Група ня ведала ані месца, ані таго другога чалавека, які ведаў, дзе знаходзіцца склад. Пра заплянаваную акцыю ведалі толькі тры асобы. Выведку мы вялі на працягу трох дзён і нават даўжэй. Мы мяняліся, назіраючы за аб’ектам. Даведваліся пра тэрыторыю, пра навакольле, імёны праціўнікаў, іхныя вайсковыя званьні, навыкі, расклад дня, узбраеньне. Мы дакладна выведвалі дарогі падыходу да аб’екта і трасы эвакуацыі. Падчас усяе вайны мы аніразу не знаходізіліся ў поўным складзе групы ў Грозным на працягу дня. Мы сустракаліся там, дзе не магло быць нікога пабочнага. Пра тэрмін сустрэчы хлопцы даведваліся ад двух нашых “кантактаў”, якіх трэба было рэгулярна наведваць. Усе даведваліся пра акцыю за гадзіну да яе пачатку і з таго моманту ніхто ня меў права пакідаць групу. Увесь час падрыхтоўкі да акцыі ніхто не начаваў у хаце. Пра месца начлега і месцазнаходжаньня кожнага з нас ня меў права ведаць нават ніхто з групы. Наша група забіла каля 120 чалавек і зьнішчыла 10 машын, у тым ліку чатыры бранетранспарцёры і танк. Да таго адзін верталёт. Мы цалкам разграмілі чатыры блок-пастарункі, у тым ліку двойчы на раманаўскім мосьце на праспэкце Леніна ў Грозным. Мы рабілі такі ўдар, што расейцы выкапвалі потым тое, што засталося, экскаватарам. Наша тактыка была наступнай: разьбіваем блок-пастарунак з супрацьтанкавага гранатамёта, а аўтаматы могуць страляць хоць у паветра. Важна, каб патрапіць у амбразуру з гранатамёта альбо яшчэ лепш з агнямёту “Чмель”. Нашы страты – адзін забіты, Муслім Байгаеў з Барзой, тры параненых, два засталіся інвалідамі, прычым адзін застаўся з разьбітай паловай твару. Муслім зьнішчыў 20 бранемашын, з 50 мэтраў ён трапляў з гранатамёта проста ў мэту. Праз тры месяцы пасьля яго сьмерці нарадзіўся ягоны сын, якога назвалі Джахарам. Маці захавала радавое прозьвішча Дудаева, так што – Джахар Дудаеў жывы! Перш за ўсё я імкнуўся, каб нашы акцыі не былі схематычнымі. Каб расейцы не маглі пралічыць наш почырк. Маўляў, партызаны зрабілі тое і тое, значыць зараз удараць тут. Таму я плянаваў акцыі, што вельмі адрозьнівалісяадна ад адной, уключаў элемэнт хаатычнасьці. Яны не маглі перадбачыць, што мы зробім наступным разам. Сёньня атака на блок-пастарунак, заўтра здымем з снайпэрскай вінтоўкі афіцэра, пасьлязаўтра яшчэ што-небудзь. У Кастрычніцкім раёне Грознага дзейнічала толькі наша дывэрсійная група. Як міны мы выкарыстоўвалі фугасы ад 205-мілімэтровай гаўбіцы. Падрывалі іх радыёсігналам. Ва ўсіх былі дакуманты заўгаеўскіх міліцыянтаў, мы вольна хадзілі па тэрыторыі. Штотыдзень мы рабілі рэйды, падчас якіх выбіралі мэты. Мы не былі зарэгістраванымі ні ў якіх афіцыйных структурах. Пра нас ведаў толькі камандуючы фронту Гелаеў і камісар рэгіёна Давуд Ахмадаў”. (Працяг будзе) Пераклаў з польскай Валеры Буйвал 21/10/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |