Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Сацыялёгія” сп. Манаева

На тытульнай старонцы вядомай менскай газэты “Свободные новости плюс” (за 13 кастрычніка 2010 г.) выступіў вядомы менскі “сацыёлаг” Алег Манаеў. Гэты вядучы “сацыёлаг” псэўдаапазыцыі піша пра перадвыбарчую кампанію, якая разгарнулася ў нашай краіне. Манаеў шматслоўна тэарэтызуе пра электарат і рэйтынгі, апэрыруе лічбамі і адсоткамі. Усё выглядае нібыта салідна. З такой жа “саліднасьцю” ён сьцьвярджае, што “рейтинг президента несколько понизился”, аднак намякае, што “презідент” (гэта ён так пра ўзурпатара прэзыдэнцкай улады А. Лукашэнку) усяроўна ўсіх на выбарах пераможа. Менавіта намякае, цытуем: “Недавнее заявление А. Лукашенко («Мне бы хотелось, чтобы проголосовали две трети за меня… где-то 70-75 процентов») не соответствует сегодняшнему положению и завышает реальные цифры более чем на 20%, тое есть на полтора миллиона голосов”. Паводле Манаева, дакладна палова, а тое і больш выбаршчыкаў Беларусі – за Лукашэнку. Назіраньні ўважлівых да жыцьця людзей, аднак, паказваюць, што падтрымшчыкаў у Лукашэнкі значна паменела за апошнія гады ягонага нелегальнага кіраваньня краінай. Сапраўдны ягоны рэйтынг – ня вышэй за 10%.

Але ўвесь пафас манаеўскагага тэарэтызаваньня прысьвечаны “оппозіціі”. Цытуем ягоныя прагнозы: “В белорусских реалиях любые разговоры о бойкоте президентских выборов являются не просто спорной, а безумной тактикой, которая гарантирует оппозиции не только сокрушительное поражение на выборах, но и потерю авторитета надолго после них”. Значыць, йдзецца не пра лёс Бацькаўшчыны, не пра неабходнасьць ліквідаваць нелегальны рэжым, а ўсё пра тое ж – пра самазахаваньне “оппозіціі”. І ўсе намёкі, і прыкладзеныя да намёкаў лічбы Манаева паказваюць, што Лукашэнка “пераможа” на выбарах (пра недэмакратычнасьць якіх “сацыёлаг” не разважае) усіх разам узятых “кандыдатаў оппозіціі”. Для “сацыёлага” падтасаваныя фальшывыя вынікі ўсіх лукашэнкаўскіх выбарчых кампаній – гэта сапраўднае адлюстраваньне рэйтынгаў і грамадзкіх сімпатый.

Чаму ж “оппозіція” дагэтуль спасылаецца на гэтага “аўтарытэта”, які хлусіць людзям разам з рэжымам? Чаму не “разаблачае” яго? Ды таму, што робяць яны адну справу – дапамагаюць дыктатуры ацалець пасярод суцэльнага эканамічнага і сацыяльнага правалу. Яны разам дапамагаюць рэжыму стварыць бачнасьць сапраўдных выбараў (якіх пры дыктатуры няма і быць ня можа). Ім галоўнае ацалець, працягнуць сваё псэўдаапазыцыйнае існаваньне, захаваць свае гранты, замежныя ваяжы і палітычную імітацыю, на якую ловяцца многія на Захадзе.

Нечакана пасярод усёй штучнай няпраўды з лічбамі і рэйтынгамі Манаеў сказаў чыстую праўду – байкот псэўдавыбараў азначае паразу і страту аўтарытэту для псэўдаапазыцыі. Таму яны так намагаюцца зацягнуць разам з рэжымам нашых людзей на фальшывае галасаваньне, гукаюць пра “плошчу” і “у нас есть права”. Яны ня проста ў чарговы раз зарабляюць грантаўскія сумы, але сапраўды змагаюцца за самавыжываньне.

Яны абрыдлі большасьці нашых людзей так жа сама, як абрыднуў рэжым. Людзі бачаць фальшывасьць гэтай прамаскоўскай публікі і ўжо зразумелі, што псэўдаапазыцыя ня можа быць альтэрнатывай рэжыму. На гэта намякае (вельмі празрыста намякае) Манаеў.
Рэжым і ягоная псэўдаапазыцыя баяцца толькі байкоту, бо гэта азначае правал іхнай хлусьлівай палітыкі. Не выпадкова ў апошнія дні псэўдаапазыцыянэры пачалі выводзіць на вуліцу купкі сваіх падпісантаў пад сымволікай, у якой ёсьць бел-чырвона-белыя колеры. Яны пачалі гукаць па-беларуску (у некаторых месцах). Рэпрэсіўныя структуры рэжыму не чапаюць гэтыя групкі, дазваляюць ім пастаяць гадзінку нават на праспэкце ў сталіцы.

“Дэмакратыя” па-лукашэнкаўску нікога не павінна ўвесьці ў зман. Проста гуканьні пачатку перадвыбарчай кампаніі (“Я люблю Расею!”, “Россія наш главный партнёр…” і г.д.) відавочна адштурхоўвалі беларусаў ад гэтай публікі. Рэжысёры выбарчага спэктаклю вырашылі скарэктаваць тон, паддаць крыху “нацыянальна-рэвалюцыйнага” настрою прафанатарам беларускага змаганьня.

Сапраўднай альтэрнатывай электаральнаму падману ёсьць толькі Народны Байкот. Байкот – ачышчальнае дзеяньне, і менавіта ў ім бачыць галоўную пагрозу для сябе гібрыд прамаскоўскага рэжыму і прамаскоўскай апазыцыі. Байкот – гэта маральны ўчынак пасярод хлусьні і фальшы. Байкот – гэта сапраўдная барацьба за вызваленьне Бацькаўшчыны.

Янка Базыль

21/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024