Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Ангельская газэта “Guardian”.
24 кастрычніка 2010 г. Ангельская газэта “Guardian” пісала пра драматычную сітуацыю ў швэдскім горадзе Мальмё. На працягу апошніх дзён невядомыя асобы адкрывалі страляніну па людзях неэўрапейскай зьнешнасьці. Некалькі афрыканцаў і азіятаў былі паранены. Паліцыя мяркуе, што злачынствы зьдзейсьнены на глебе расавай нянавісьці.
Наш камэнтар: У Швэцыі на 8 мільёнаў насельніцтва – 1 мільён імігрантаў. Такі дысбаланс не ўпершыню прывёў да праяваў нянавісьці і гвалту.

Алесь Хадасевіч

***

Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung”.
24 кастрычніка 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” напісала пра новыя адкрыцьці нямецкіх гісторыкаў. Яны знайшлі ў архівах дакуманты, якія сьведчаць аб тым, што ўніформы гітлерскіх дыпляматаў былі моцна запэцканы. Гісторык з Марбурга Экарт Концэ прадэманстраваў журналістам сьведчаньні таго, што МЗС Нямеччыны актыўна ўдзельнічала ў распрацоўцы плянаў і рэалізацыі зьнішчэньня габрэяў у ІІІ Рэйху. Дыпляматы былі ні чым ня лепшыя за эсэсаўцаў.
Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі таксама будуць раскрытыя антыбеларускія справы МЗС антыбеларускага рэжыму. Рэалізатары злачынстваў не схаваюцца за чысьценькій дыпляматычны касьцюмчык.

Юрка Марозаў

***

Латвійская газэта “Diena”.
24 кастрычніка 2010 г. Латвійская газэта “Diena” пісала пра вялікую выставу, прысьвечаную Гітлеру і гітлерызму ў Берліне. Экспазыцыянэры імкнуцца паказаць прыроду гітлерызма, яго сацыяльныя праявы.
Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі таксама будуць арганізоўвацца выставы аб прыродзе лукашызма. Людзі павінны будуць глыбака асэнсаваць прачыны ўзьнікненьня гэтай кашмарнай зьявы.

Юрка Марозаў

***

Румынская газэта “Adevarul”.
24 кастрычніка 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” апублікавала інтэрвію з папулярным італьянскім кінаакцёрам і рэжысёрам Мікэле Плачыда. Ён прызнаўся, што “без ролі капітана Катані быў бы нічым”.
Наш камэнтар: І ў саўдэпіі мільёны людзей не адрываліся ад тэлевізараў, калі ў 80-я гады ішоў гэты знакаміты сэрыял пра барацьбу паліцыі супраць мафіі. Людзі не здагадваліся, што з развалам гнілой саўдэпіі мафійныя разборкі і злачынствы стануць банальнай зьявай на прасторах “велікой родіны”. У параўнаньні з постсавецкім кашмарам італьянскія кінавобразы набылі нейкую класічнасьць стылю. Нездарма італьянская мафія жахнулася, калі пасьля 1991 года сутыкнулася ў Эўропе з мафіяй расейскай.
Алесь Хдасевіч

***

Чэшская газэта “Pravo”.
24 кастрычніка 2010 г. Чэшская газэта “Pravo” прысьвяціла вялікі артыкул аднаму савецкаму юбілею. 50 гадоў таму, 24 кастрычніка 1960 г. адбыўся выбух міжкантынэнтальнай ракеты Р-16 на ваенным палігоне ў Байкануры. Загінуў нават маршал Мітрафан Нядзелін, камандуючы савецкімі стратэгічнымі ракетнымі войскамі. Ён назіраў за пускам ракеты непасрэдна каля пускавой пляцоўкі. Распрацоўшчык ракеты Міхаіл Янгель ацалеў. Хрушчоў крычаў яму па тэлефоне: “Как это вы уцелелі, Янгель?” Інжынэр сказаў, што “у той момант адышоў папаліць”. Але ён таксама перажыў інфаркт. 30 гадоў зьвесткі пра катастрофу і ахвяры былі засакрэчаны. У 1990 г. паведамілі, што тады загінула 200 чалавек вайсковых і цывільных.
Наш камэнтар: З крамлёўскіх кулуараў стала вядома, што Хрушчоў (які пачынаў сваю кар’еру шахцёрам) прапанаваў рабіць запускі стратэгічных ракет з шахтаў. Яго не паслухалі… Для нас важна, каб гісторыкі высьветлілі, колькі беларусаў сталі ахвярамі ваенных расейскіх экспэрымэнтаў.

Алесь Хадасевіч

***

Аўстрыйская газэта “Der Standard”.
24 кастрычніка 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла, што непадалёк ад Белграда, у Уласацінцы былі знойдзены парэшткі 60 ахвяраў камуністычнага рэжыму Ціта. Людзі былі захоплены камуністамі Ціта ў мясцовым шпіталі і расстраляны. У 1944-46 гадах цітаўцы забілі без суда і сьледства да 80 тысячаў чалавек: ваяроў-усташаў з антыкамуністычнай арміі і праціўнікаў камунізма.
Наш камэнтар: Югаславію пры саветах называлі “самым вясёлым баракам сацыялістычнага лягеру”. Але і там камуна пачыналася са злачынстваў і мора крыві. Гэтым жа яна і скончылася, калі Югаславія рассыпалася ў 1991-96 гадах.

Алесь Хадасевіч

***

Дацкая газэта “Politiken”.
24 кастрычніка 2010 г. Дацкая газэта “Politiken” напісала, што ў дацкіх унівэрсітэтах у сувязі з эканамічным крызісам адменена выкладаньне шэрагу моўных спэцыяльнасьцяў: арабскай, расейскай, грэцкай, лацінскай, італьянскай і яшчэ 15 моваў у Капэнгагенскім унівэрсітэце. У іншых таксама адбылося скарачэньне.
Наш камэнтар: У прынцыпе нармальнае выкладаньне замежных моваў у сучаснай Беларусі яшчэ і не пачыналася. Ін’яз і яшчэ некалькі закуткоў, дзе фармальна адбываліся моўныя курсы, не паўплывалі на ўзровень веданьня замежных моваў беларусамі. Больш таго, абсалютная бальшыня выпускнікоў ня могуць прэтэндаваць на званьне лінгвіста. Бо ня ведаюць роднай беларускай мовы і ня здольныя перакладаць па-беларуску з чужых моваў. У вызваленай Беларусі будзе спынена і ліквідавана палітыка правінцыйнай русіфікацыі. Творчая беларуская моладзь будзе мець пэрспэктывы самарэалізацыі без аглядкі на “старэйшага брата” і навязьлівых русіфікатараў.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
24 кастрычніка 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” напісала, што прэзыдэнт Расеі баіцца прыехаць на міжнародную канфэрэнцыю па бясьпецы ў Мюнхэне. Ён баіцца сустрэцца там з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Яму давялося б выслухаць крытыку ў адрас Расеі за агрэсію супраць Грузіі ў 2008 г. і акупацыю яе тэрыторый.
Наш камэнтар: Слушна баіцца крамлёвец грузінскага лідэра. Пыса ў крамлёўца ў крывавым пуху.

Юрка Марозаў

26/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024