Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Набор “стотысячнікаў”

Апошнімі днямі адзін за адным некалькі псэўдаапазыцыйных “кандыдатаў” заявілі аб тым, што іхныя каманды сабралі больш за неабходных для “кандыдаваньня” 100 тысячаў подпісаў. Радыё Свабода і іншыя СМІ зрабілі такія пераможныя рэпартажы пра гэтую падзею, нібыта “кандыдаты” ужо перамаглі “галоўнага кандыдата” на рэжымных псэўдавыбарах. Людзі, аднак, з цікаўнасьцю пытаюцца: ці праўда гэта? Паўстае таксама яшчэ й другое пытаньне: а што ўласна радвацца?

Па-першае, той, хто назіраў за правядзеньнем псэўдаапазыцыйнага збору подпісаў, упэўнена сьцьвярджае, што такі “ураджай” аўтографаў нашых грамадзянаў у такіх умовах немагчымы. Пад умовамі маецца на ўвазе ня толькі (і ня столькі) дыктатура. Ня трэба забывацца таксама на нашае грамадзтва, якое не зьвяртала амаль ніякай увагі на пікеты падпісантаў. Людзі паасобку, парачкамі і вялікімі натоўпамі міналі асобаў з партрэтамі “кандыдатаў” і нават не глядзелі ў іхны бок. Падпісацца “за дэмакратаў” падыходзіла крыху больш людзей, чым за Лукашэнку, але ў маштабах нашай краіны свае подпісы за “апазыцыю” паставіла мізэрная колькасьць людзей. Заўважана, што “выбары” так і не сталіся тэмай грамадзкіх нефармальных абмеркаваньняў на працы, у грамадзкім транспарце, крамах і г.д. Беларусы адвярнуліся ад груповак, якія гукаюць у прастору: “Падпісацца! Ісьці на выбары!” Беларусы ня хочуць нават размаўляць пра лукашэнкаўскі выбарчы фарс, ня тое, што ісьці на яго. Людзі не клюнулі нават на сьцягі з бел-чырвона-белымі колерамі (часта з рознымі псэўдагеральдычнымі дадаткамі), якія пачала раптам выстаўляць каля сябе псэўдаапазыцыя.

Цяжка даводзіцца яшчэ адной электаральнай катэгорыі – журналістам. Штодня яны вымушаны ляпіць з мухі слана і раздзьмуваць нікчэмныя падзейкі, якія не былі заўважаны грамадзтвам. Вось, напрыклад, фотарэпартажы на Радыё Свабода. Пра тое, як А. Мілінкевіч “зьбірае подпісы за Кастусёва” на правінцыі. Выглядае сцэна кру’ёзна. На фота стаіць Мілінкевіч і яшчэ трое-чацьвёра з групы зборшчыкаў подпісаў. Гэтую кампазыцыю зазьнялі з чатырох бакоў, у розных ракурсах. Але ні ў водзін ракурс не ўпісаўся аніводзін грамадзянін, які хацеў бы падпісацца за “кандыдата”. Людзей побач з колішнім “адзіным ад дэмапазыцыі” проста не было, яны да яго не падыходзілі. Але, паводле рэпарцёра, падзея ёсьць – выбары ідуць! Або рэпартажы пра Міхалевіча, які зьбірае подпісы за сябе таксама на правінцыі. Усё выглядае фальшыва і вымушана. Бачна, што згаданыя “кандыдаты” і іхныя падтрымшчыкі квола пазіруюць на фоне раўнадушша беларускага грамадзтва. Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі побач з гэтай публікай выглядаюць вельмі недарэчна. Адчуваецца, што ўсё гэта прафанацыя Фронтаўцы ведаюць, якая гэта цяжкая і маштабная праца. Маштабы і праца псэўдафронтаўцаў-прафанатараў выглядае вельмі непераканаўча і мізэрна.
Па-другое, людзі ў чарговы раз пытаюцца: каму патрэбная гэтая мітусьня пад “выбары”? Усім усё вядома заранёў. Дыктатар нават агучыў адсоткі: колькі прыйдзе галасаваць і колькі ён атрымае галасоў (цікава, адкуль ён гэта ведае за амаль два месяцы да падзеі?). Пра сваю электаральную паразу час ад часу прызнаюцца і самы “кандыдаты”, а таксама іхныя каманды. Часам яны дадаюць, што “галоўнае пачнецца пасьля выбараў” (не удакладняюць – што?). Яшчэ радзей асобы з псэўдаапазыцыі прызнаюцца, што “галоўнае вывесьці пасьля выбараў людзей на плошчу і там мы пакажам, што ў нас ёсьць правы”.

Усе ведаюць, што выбараў няма. Але невялікая колькасьць асобаў, якія называюць сябе “прафэсійнымі палітыкамі” (бо працуюць за грошы), цягне беларусаў на выбарчы фарс. Мы назіраем рэакцыю нашага грамадзтва на іхную палітмітусьцю. Рэакцыя спакойная – беларусы ігнаруюць рэжым і прысьцёбнутую да яго псэўдаапазыцыю. У прынцыпе беларускае грамадзтва ўжо пачало кампанію Народнага Байкоту.

Янка Базыль

29/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024