Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народная бяда ў Пінску

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і яго Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выказваюць шчырыя спачуваньні пацярпелым і сем’ям ахвяраў трагедыі на фабрыцы “Пінскдрэў”, што здарылася 25 кастрычніка сёлета.

Рабочыя людзі загінулі і былі паранены ў выніку магутнага выбуху ў адным з цахоў. Распачата сьледства, але ўжо цяпер зразумелыя прычыны трагедыі. Па ўсёй нашай краіне людзі працуюць на зношанай тэхніцы, якая часта знаходзіцца ў аварыйным стане. Рэжым выдаткоўвае вялізныя сродкі на пабудову нікому не патрэбных “лядовых палацаў” і “велатрэкаў”, на разбудову рэпрэсійнага апарата дыктатуры, на фальшывыя псэўдавыбары замест мадэрнізацыі вытворчасьці і забесьпячэньня бясьпекі людзей на сучасным узроўні. Адміністрацыя прадпрыемстваў не выконвае элемэнтарныя патрабаваньні тэхнікі бясьпекі, са злачыннай нядбайнасьцю ставіцца да работнікаў. Падуладныя рэжыму афіцыйныя прафсаюзы не абараняюць інтарэсы працоўных. Дэмакратычны Свабодны Прафсаюз Беларусі, які на працягу доўгага часу дамагаўся ад уладаў паляпшэньня умоваў працы работнікаў, колькі гадоў таму быў узначалены агентурай рэжыму і стаў часткай афіцыйных прафсаюзных структураў.

Цэнтральныя і мясцовыя ўлады ў чарговы раз прадэманстравалі бяспрыкладны цынізм і раўнадушнасьць да лёсаў нашых людзей. Не была нават абвешчана афіцыйная жалоба па ахвярах, гібель якіх усхвалявала і глыбака засмуціла жыхароў Пінска і ўсю Беларусь. Улады хаваюць ад людзей інфармацыю пра катастрофу. Сем’і ахвяраў і работнікі, што страцілі працу, ужо сутыкнуліся з бессардэчнасьцю чынавенства. Грамадзтва яшчэ раз убачыла, якая прорва аддзяляе народ і акупацыйны прамаскоўскі рэжым.
Адказам грамадзтва на бесчалавечнасьць рэжыму павінны быць не адчай, дэпрэсія або пакора. Беларусы павінны зразумець, што шляхам выратаваньня нашай кріаны і кожнага з нас, кожнай беларускай сям’і ёсьць народная Беларуская Салідарнасьць. Мы мусім адвярнуцца ад рэжыму і пакінуць яго сам-насам з “лядовымі палацамі” і іншымі забаўлялкамі дыктатуры. Беларусы павінны дапамагаць адзін адному спосабам чалавечай узаемападтрымкі. Няма даверу да рэжыму і ягоных бонзаў. Мы мусім самы наладжваць цывілізаваны парадак на нашай зямлі, у сваёй дзяржаве, не спадзяючыся на дыктатуру, няздольную на спагаду і чалавечнасьць.

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ
28 кастрычніка 2010 г.

29/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024