Агляд замежнага друку
Швайцарская газэта “La Presse”.
29 кастрычніка 2010 г. Швайцарская газэта “La Presse” паведаміла пра публікацыю рассакрэчаных дакумэнтаў з Нацыянальнага архіву Брытаніі. У іх шмат матэр’ялаў пра асобу, характар і павадкі Гітлера, шмат данясеньняў агентуры.
Наш камэнтар: Праз пэўны час гісторыкі ў розных краінах возьмуцца за матэр’ялы і данясеньні, прысьвечаныя пэрыяду лукашызма ў беларускай гісторыі. Паўстануць фэнамэнальныя навуковыя працы.
Алесь Хадасевіч
***
Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
29 кастрычніка 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала, што спэцслужбы Грузіі арыштавалі 20 расейцаў – грамадзянаў Грузіі. Ім прад’яўлена абвінавачваньне ў шпіёнскай дзейнасьці на карысьць Расеі.
Наш камэнтар: Малайцы, грузіны, ня сьпяць у шапку.
Алесь Хадасевіч
***
Бэльгійская газэта “La Libre Belgique”.
29 кастрычніка 2010 г. Бэльгійская газэта “La Libre Belgique” апублікавала артыкул пад тытулам “Штошосты бэльгіец рыхтуе сваё пахаваньне”. Людзі падпісваюць адмысловыя страхоўкі на пахаваньне, зацьвярджаюць сцэнар пахавальнай цырымоніі.
Наш камэнтар: Гэтая сацыяльная сістэма дзейнічае ў цывілізаваных краінах вельмі даўно. Ёю карыстаюцца мільёны людзей. Паспрабавалі паклапаціцца пра сваё пахаваньне і мільёны савецкіх і постсавецкіх людзей, многія пажылыя беларусы. Старыя зьбіралі грошы “на кніжцы” пад папулярнай народнай формулай – “на пахаваньне”. Жульніцкая сістэма антычалавечай дзяржавы пазбавіла людзей і гэтага права. Савецкія-постсавецкія грошы некалькі разоў абвальваліся. На сабраныя тысячу-паўтары рублёў сваякі нябожчыка не маглі ўжо купіць нават адзін пахавальны вянок.
Юрка Марозаў
***
Партугальская газэта “Jornal de Noticias”.
29 кастрычніка 2010 г. Партугальская газэта “Jornal de Noticias” паведаміла, што былы віцэ-прэм’ер і міністар замежных справаў Садама Хусэйна Тарык Азіз абвясьціў у турме галодны страйк разам з іншымі 25 увязьненымі бонзамі былога рэжыму. Яны пратэстуюць супраць забароны часьцей сустракацца са сваякамі. Азіз атрымаў сьмяротны вырак за свае злачынствы.
Наш камэнтар: Заўсёды цікавы гуманітарны пратэст з боку асобаў, якія вызначыліся бесчалавечнасьцю ў пэрыяд знаходжаньня пры ўладзе. Яны ўвязьнілі і зьнішчылі сотні тысячаў суайчыньнікаў, а цяпер раптам пачалі выступаць за “правы чалавека”.
Алесь Хадасевіч
***
Іспанская газэта “АВС”.
29 кастрычніка 2010 г. Іспанская газэта “АВС” напісала, што сёлета самае папулярнае і распаўсюджанае імя для нованароджаных у Англіі ёсьць Магамэд. Гэтае імя апярэдзіла па папулярнасьці імя Джэк, якое было найпапулярнейшым на працягу 14 гадоў.
Наш камэнтар: No comment…
Юрка Марозаў
***
Нарвэжская газэта “Aftenposten”.
29 кастрычніка 2010 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” пісала пра спрэчныя прысуджэньні Нобэлеўскіх прэміяў міру за дзесяцігоддзі існаваньня гэтай узнагароды.
Наш камэнтар: Вельмі ж дзіўна, але сярод спрэчных (мягка кажучы) лаўрэатаў няма Гарбачова, якому прысудзілі Нобэля за мір на прыканцы 1990 года, калі па ўсіх акупаваных Масквой рэспубліках Крэмль разгортваў рэпрэсіўныя вайсковыя і гэбоўскія сілы для здушэньня народнага супраціву, былі забіты, паранены і ўвязьнены тысячы патрыётаў. Беларусы, якія прыехалі падтрымаць летувіскіх патрыётаў пасьля штурма гэбоўскім спэцназам парляманту ў Вільне 13 студзеня 1991 года, добра памятаюць партрэты нобэлеўскага лаўрэата Гарбачова на вуліцах Вільні. На іх летувісы рысавалі свастыкі і праклёны “міратворцу”. Кароткая памяць на Захадзе…
Юрка Марозаў
***
Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
29 кастрычніка 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” таксама пісала пра публікацыі рассакрэчаных дакумэнтаў Нацыянальнага архіву Брытаніі. У данясеньнях выведкі і агентуры паведамлялася, што Гітлер рыхтаваўся да апошняга бою ў сваёй рэзыдэнцыі ў аўстрыйскіх Альпах. У гарах будаваўся бастыён для 60 тысячаў войска, з складамі і інфраструктурамі. Разьлічвалася, што абарона будзе доўжыцца 2 гады. З дакумэнтаў стала таксама вядома, што амэрыканцы вельмі баяліся пачатку партызанскай вайны ў акупаванай Нямеччыне.
Наш камэнтар: Вядома, што з абаронай у бункеры нічога ў Гітлера з гітлерцамі не атрымалася (не атрымаецца і ў лукашыстаў). Беспадстаўнымі аказаліся і апасеньні амэрыканцаў. Галодны нямецкі народ і разгромлены вэрмахт пасьля вайны ўжо не хацелі бараніць ідэалы гітлерызма. Не было ніякой партызаншчыны пад сьцягам фюрэра. Так заканчваецца кожная антынародная дыктатура.
Юрка Марозаў
***
Французкая газэта “Le Monde”.
30 кастрычніка 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” паведаміла, што на тульскай дарозе пад Масквой разьбіўся на аўтамабіле генэрал Шаманаў, галоўнакамандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі Расеі. У машыну Шаманава ўрэзаўся грузавік. Кіроўца генэрала загінуў, два афіцэры паранены, цяжка паранены Шаманаў. Газэта нагадвае, што Шаманаў вызначыўся ваеннымі злачынствамі ў чачэнскай вайне.
Наш камэнтар: Шаманаў стаў адным з пэрсанальных увасабленьняў расейскай ваеншчыны. На ягоным рахунку тысячы і тысячы забітых і закатаваных чачэнскіх людзей. Але і яго спасьцігла пакараньне. Цікава, што грузавіком кіраваў таджык. Добра, што не чачэнец. А то прыдумалі б яшчэ адзін “тэракт”.
Юрка Марозаў
***
Італьянская газэта “La Stampa”.
30 кастрычніка 2010 г. Італьянская газэта “La Stampa” пісала пра грамадзкія пратэсты ў вёсцы Тэрцыньё каля Нэапаля. Жыхары вёскі пратэстуюць супраць арганізацыі гіганцкага сьметніка каля сваіх дамоў. Мужчыны і жанчыны атакуюць сьмецьцевозы і бьюцца з паліцыяй. Пытаньне па Тэрцыньё нават абмяркоўваецца ў парляманце краіны.
Наш камэнтар: З апошніх эпізодаў на гэтую тэматыку прыгадваецца экалагічны пратэст у Лідзе. Людзі вельмі ўстрывожаны плянам пабудовы ў горадзе вельмі шкоднага для здароўя хімічнага прадпрыемства. Сабралі нават некалькі тысячаў подпісаў. У Ліду прыехалі “кандыдаты” ад прафанатарскай псэўдаапазыцыі. Яны павыступалі перад людзьмі, узялі подпісы і… занесьлі іх у мясцовы гарвыканкам. Больш ніхто гэтых подпісаў ня бачыў. “Кандыдаты” умылі рукі і вярнуліся ў сталіцу. На гэтым пратэсты скончыліся. Улады паводзяць сябе нахабна і цынічна. Атрутны завод будуць будаваць. Людзі маўчаць.
Алесь Хадасевіч
6/11/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|