Агляд замежнага друку
Нямецкая газэта “Tageszeitung”.
2 лістапада 2010 г. Нямецкая газэта “Tageszeitung” пісала пра візыт прэзыдэнта РФ Медведева на Курыльскія выспы.
Японія выказала рэзкі пратэст супраць гэтага. З Масквы баў адкліканы амбасадар Японіі. Курылы былі захоплены СССР у Японіі на прыканцы вайны ў 1945 г. Гэта ёсьць асноўная прычына, па якой дагэтуль не заключана мірная дамова паміж Масквой і Токіа.
Наш камэнтар: Расейскія тэлеканалы паказалі эпізоды гэтага маскоўскага візыту. Прыгожыя краявіды далёкага экзатычнага краю. Купкі расейскіх грамадзянаў, якія зрабілі фрызуры і надзелі лепшыя строі. Некалькі пацёмкінскіх ярка пафарбаваных будынін для крамлёўскага візыцёра. Але беларусаў не падманеш – на Курылах заўсёды панавала змрочная рэчаіснасьць савецкай правінцыі. Вядома, што японцы на гэтай японскай зямлі зрабілі б райскі сад з сакурамі. МЗС і думскія дзеячы агрызаюцца на заявы Токіа. Але кожнаму зразумела, што акупацыя гэтых выспаў будзе скончана на памяці яшчэ сёньняшняга пакаленьня людзей.
Юрка Марозаў
***
Ангельская газэта “Independent”.
2 лістапада 2010 г. Ангельская газэта “Independent” пісала пра перамовы НАТО з Масквой. Расея абяцае паслаць у Аўганістан некалькі верталётаў з верталётчыкамі і спэцоў для навучаньня аўганскіх арміі і паліцыі. На перамовах расейцы заявілі, што іх трывожыць зьмяншэньне іхнай прысутнасьці ў былых краінах сацыялізма ў Эўропе.
Наш камэнтар: Заходнікі, падобна, забыліся, з кім маюць справу. Яны хацелі б запрасіць Маскву ў Аўганістан, а тыя ім адразу рэзка высунулі патрабаваньні па ўплывах у Эўропе. Вядома, што хто хацеў перахітрыць Крэмль, потым заўсёды шукаў сваю галаву ў кустах.
Юрка Марозаў
***
Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
2 лістапада 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала пра візыт нямецкага і польскага міністраў МЗС у Менск. Яны абяцалі Лукашэнку тры мільярды эўра, калі ён арганізуе “дэмакратычныя выбары”.
Наш камэнтар: Хацелася б спытацца, чаму Захад так актыўна ратуе дыктатуру і дыктатара ў Беларусі? Ды яшчэ й дэмакратыяй прыкрываецца.
Юрка Марозаў
***
Славацкая газэта “Novy Cas”.
2 лістапада 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” прысьвяціла артыкул 40-годдзю перамогі на выбарах левага прэзыдэнта Чылі Сальвадора Альендэ (лістапад 1970 г.). Гісторыкі мяркуюць, што КГБ СССР даў чылійскім таварышам на выбарчую перамогу 400 тысячаў даляраў. Альендэ пачаў нацыяналізацыю многіх галінаў эканомікі, абвясьціў “чылійскі шлях да сацыялізма”. Ужо праз тры гады ягоны рэжым ляснуў у выніку ваеннага пераварота пад кіраўніцтвам міністра абароны генэрала Піначэта (13 верасьня 1973 г.).
Наш камэнтар: Ня доўга Масква цешылася перамогай чылійскіх таварышаў, спадзяючыся ўтварыць яшчэ адну “выспу свабоды” у Лацінскай Амэрыцы. Мясцовыя, савецкія і кубінскія камуністы ўзяліся за “пераўтварэньне” Чылі. Але “шлях да сацыялізму” у хуткім часе прывёў Чылі да эканамічнай катастрофы. Правыя сілы, падтрыманыя ЗША, разграмілі камуністычны рэжым.
Алесь Хадасевіч
***
Румынская газэта “Evenimentul Zilei”.
3 лістапада 2010 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведаміла пра сьмерць Віктара Чарнамырдзіна, былога прэм’ера РФ. Газэта прыгадала, што менавіта Чарнамырдзін быў у 1995 годзе адказным за перамовы з чачэнскімі партызанамі, якія захапілі расейскі горад Будзёнаўск. Тады расейскія спэцчасткі зьдзейсьнілі штурм, у выніку якога загінулі 150 чалавек, у асноўным мірных жыхароў.
Наш камэнтар: Зразумела, што расейскія СМІ называюць Чарнамырдзіна “выдатным палітыкам”, “честнейшім”, “благородным”, “реформатором” і г.д. У памяці народаў ён мог бы запомніцца сваімі кур’ёзнымі выказваньнямі, якія сьведчылі пра нізкую інтэлектуальную культуру гэтай асобы. Але ён запомніўся іншым. Ён быў у многіх месцах, дзі Імпэрыя тварыла зло. Адказнасьць за крывавы штурм у Будзёнаўску ён лёгка зьняў з сябе ў фільме, прысьвечаным яму: “Я ня ведаю, хто аддаў загад на штурм…” У Менск менавіта ён прылятаў начале крамлёўскай групоўкі ратаваць ад імпічманту Лукашэнку ў лістападзе 1996 г. Будучы амбасадарам РФ у Кіеве, ён праваліў спэцапэрацыю па захопу Украіны клікай Януковіча ў 2004 годзе. І гэтак далей… Злавесная крамлёўская фігура.
Алесь Хадасевіч
***
Славацкая газэта “SME”.
3 лістапада 2010 г. Славацкая газэта “SME” паведаміла, што прэзыдэнт Ірана Ахмадзінэжад абяцаў падаць у суд на Расею, якая недапаставіла ягонай краіне абяцаныя ракеты.
Наш камэнтар: Аказваецца, яны артысты – іранцы з маскоўцамі. Пераправілі зброю праз адпрацаваныя калідоры і цяпер наладжваюць тэатральны канфлікт паміж сабой. Выглядае, аднак, ня надта верагодна. Штыа белымі ніткамі.
Алесь Хадасевіч
***
Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
3 лістапада 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” зрабіла агляд беларускай прэсы пра візыт польскага міністра замежных справаў Сікорскага. І так і гэтак мусіруюцца прэзыдэнцкія выбары.
Наш камэнтар: Няма толькі аднаго, самага галоўнага – не спыталіся ў мільёнаў грамадзянаў, што думаюць яны пра лукашэнкаўскія псэўдавыбары. А яны б сказалі “аналітыкам” пра ўсенародны Байкот выбарчага фарсу. Нешта маўчаць польскія назіральнікі і палітыкі, што беларусы не зьбіраюцца ісьці на фальшывае галасаваньне.
Юрка Марозаў
***
Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
4 лістапада 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала, што ў Чачэніі быў арганізаваны першы суд з нагоды выкраданьня нявесты.
Наш камэнтар: Маскоўская акупацыйная прапаганда падкінула яшчэ адну фальшывую тэмку для заходняга спажываньня. Усё, маўляў, “стабільна і працветаюшча” у Чачэніі пад акупанцкай уладай.
Алесь Хадасевіч
***
Аўстрыйская газэта “Der Standard”.
4 лістапада 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра візыт прэзыдэнта Сэрбіі Барыса Тадзіча ў Славонію – рэгіён Харватыі, дзе сэбры ў 1991-92 гадах сэрбы зьдзейсьнілі антычалавечыя злачынствы. У пляне візыту афіцыйныя цырымоніі на магілах ахвяраў сэрбскага тэрору.
Наш камэнтар: Тадзіч сапраўды наведаў горад-пакутнік Вукавар і ягонае навакольле, дзе сэрбскія партызаны і югаслаўскай армія забілі сотні харватаў. Прэзыдэнт папрасіў прабачэньня за злачынствы. Ён заклікаў разгарнуць новую старонку ў сэрбска-харвацкіх адносінах.
Расейцы ні перад кім не каяліся і не пакаюцца, такая ёсьць іхная ардынская мэнтальнасьць. І свае злачынствы яны працягваюць пісаць на той жа імпэрскай старонцы.
Юрка Марозаў
8/11/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|