Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Традыцыйны сцэнар” Расеі

Чытаеш пра такое і вачам сваім ня верыш: прэм’ер януковіцкага прамаскоўскага кіраўніцтва Украіны прапануе на Захадзе не падтрымліваць важнейшы энэргетычны праект Расеі – газаправод пад рамантычнай назвай “Паўднёвая плынь”. Аказваецца, нават у гэтых людзей ёсьць пэўная трывога. Можа быць гэта ёсьць трывога за свае пасады, сваю індывідуальную будучыню? Ня важна, яны вымушаны абараняць эканамічныя інтарэсы краіны, якая дасталася пад іхную ўладу. Яны разумеюць, што ўкраінскі народ не пацерпіць ні ад каго зьдзеку са здаровага сэнсу і з нацыянальнай эканомікі на карысьць імпэрскіх інтарэсаў Масквы. Украінскія эканамісты-аналітыкі ўжо разабраліся, што “рамантычныя” энэргапраекты Масквы накіраваныя на разбурэньне ўкраінскай эканомікі. У Маскве ўсё яшчэ апэрыруюць катэгорыямі “дурных хахлоў” і “недалёкіх бульбашоў”. А шкада, столькі часу змарнавана агентурай Крамля ў незалежных дзяржавах! Яшчэ на пачатку 1990-х гадоў група спэцыялістаў пад эгідай Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і кіраўніцтвам Зянона Пазьняка выйшла на кантакты і супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі і ўкраінскімі спэцыялістамі. Разам яны распрацавалі фронтаўскую ідэю Балта-Чарнаморскага нафтава-газавага калектара, які павінен быў назаўсёды пазбавіць незалежныя постсавецкія дзяржавы і ўсю Эўропу ад маскоўскага кантролю і залежнасьці ад сібірскіх паставак энэрганосьбітаў. Рэакцыя Масквы на гэтую дзейнасьць была шалёная, гэбэ не спынілася нават перад выкраданьнем людзей і палітычнымі забойствамі, абы толькі выратаваць газпромаўскую мафію. І вось цяпер, праз амаль два дзесяцігоддзі Украіна шукае выйсьця ў тым жа самым накірунку. Нават антыбеларускі рэжым сёлета публічна згадваў пра Балта-Чарнаморскі калектар (праўда, прыпісаўшы ідэю сабе), аднак нічога не зрабіў для вызваленьня Беларусі ад эканамічнай васальнай залежнасьці. Але ўсё большай колькасьці людзей становіцца зразумелым тупіковая сутнасьць маскоўскіх праектаў. Яны разумеюць, што будучыня належыць эканамічным праектам без удзелу непрадказальнай, крымінальнай і хаатычнай Імпэрыі.

Мы публікуем артыкул на гэтую тэму Зіновіі Варановіч з львоўскай газэты “Високий Замок».

===

Азараў агітаваў супраць “Паўднёвай плыні” (Такі “венскі вальс Крамлю не спадабаецца…)

Учора, падчас Венскага эканамічнага форуму, прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў запрапанаваў фэдэральнаму канцлеру Аўстрыі Вэрнэру Файману вывучыць магчымасьць інвэставаньня мадэрнізацыі ўкраінскай Газатранспартнай сістэмы (ГТС) – як альтэрнатыву будаўніцтва газпромаўскай “Паўднёвай плыні”.

Паводле словаў Азарава, Украіна выступае супраць “Паўдзённай плыні”, таму што гэты газаправод разам з праектам “Паўночная плынь” удвая зьменшыць загружанасьць нашай ГТС.

Украінскі прэм’ер таксама заявіў, што Украіна запрапанавала Расеі і Эўразьвязу вывучыць магчымасьці трохбаковага супрацоўніцтва па мадэрнізацыі ўкраінскай ГТС. Маўляў, мадэрнізацыя паўднёвай сеткі ўкраінскіх газаправодаў для забесьпячэньня пастаўкі газу ў Эўропу абыйдзецца ў 20 разоў таньней, чым рэалізацыя праекту “Паўднёвая плынь”.

– Апошнім часам урад падчас тых або іншых паездак у эўрапейскія сталіцы агучвае гэтую тэму. Калі няма канкрэтнага адрасату, а гаворыцца ў эфір, — гэта выглядае штучна. Аўстрыя як краіна, таксама, як і Нямеччына ці Польшча, нічога інвэставаць ва ўкраінскую ГТС ня будзе. Магчымыя партнёры – магутныя кампаніі, банкі, таму зь імі і трэба пра гэта размаўляць. Калі гэта ў Аўстрыі, рабіць прапановы трэба, скажам, банку Raiffeisen, але для гэтага трэба мець канкрэтны бізнэс-плян, вызначаныя гарантыі… А такія абстрактныя заявы ў мяне выклікаюць адчуваньне, што нешта тут ня чыста. Можа скласьціся сітуацыя, калі ў пэўны момант наш урад “абразіцца” і скажа: вось, бачыце, мы прасілі дапамогі, але ніхто не адгукнуўся, таму няма іншых варыянтаў, акрамя “Газпрому”, — кажа дырэктар энэргетычных праграм цэнтру “Номас” Міхайло Ганчар. – З іншага боку, казаць пра мадэрнізацыю ўкраінскай ГТС на розных форумах варта, у тым ліку і ў Аўстрыі, якая будзе адыгрываць ролю цэнтральнаэўрапейскага газавага “разьмеркавальніка”. Паводле задумкі, менавіта ў Аўстрыі, у Баўмгартэне, будзе кропка сустрэчы ўсіх газавых плыняў: традыцыйнай, якая ідзе праз Украіну, “Набука” і “Паўднёвай плыні”. Калі “плынь”, зразумела, пабудуюць.

– Але ці будзе “Газпром” інвэставаць ва ўкраінскую ГТС? Ці спачатку ён будзе дамагацца, каб была створана СП “Газпрому” і ўкраінскага “Нафтогазу”.

– “Газпром” ня будзе інвэставаць ні ў першым, ні ў другім выпадку. Для іх вартым ёсьць пытаньне кантролю, а не інвэстыцый. Гэта ёсьць традыцыйны сцэнар дзеяньняў расейскіх кампаній на постсавецкай прасторы. Крок першы: максімальна зьбіць цану пры прыватызацыі прамысловых актываў ці праз стварэньне супольных прадпрыемстваў, пад умоўныя інвэстыцыйныя абавязальніцтвы. Крок другі: здабыўшы кантроль над аб’ектам, пра інвэстыцыйныя абавязальніцтвы забываюцца або пачынаюць іх перафармулёўваць, каб выкарыстаць па максімуму рэсурсы, а там хоць трава не расьці. Так было з украінскай нафтаперапрацоўкай. Расейцы атрымалі кантроль над Крэмянчугскім, Лісічанскім, Адэскім нафтаперапрацоўчымі заводамі. Пэўныя інвэстыцыі былі, але прагрэсу няма, аб’ёмы перапрацоўкі не растуць, украінская нафаперапрацоўка пакрыху загнівае. Зараз яны думаюць, як, груба кажучы, надурыць дурных хахлоў і выцыганіць у іх трубу, а там разьбярэмся. Калі ня будзе трэцяга, эўрапейскага партнёра, “Газпром” выкруціць рукі ўраду і забярэ ГТС пад свой кантроль.

– Расейскі бок кажа пра “Паўднёвую плынь” як пра газаправод, які ўжо існуе. Маўляў, засталося толькі кранік адкруціць. Хаця пакуль што гэта толькі праект… Гэта робіцца для таго, каб зьменшыць вартасьць украінскай ГТС?

– Гэта ёсьць традыцыйная тактыка “Газпрому”. Паводле іхных хаяваў, “Паўночная плынь” ужо павінна была б працаваць, а яе толькі яшчэ будуюць. Калі на пачатку 90-х казалі пра газаправод Ямал-Эўропа, які меліся здаць у эксплуатацыю ў 1999 годзе, казалі, што ўкраінская ГТС памрэ. Першую чаргу гэтага газаправода запусьцілі ў 2005 годзе, а аб’ёмы транзіта праз Украіну не зьнізіліся. Што да “Паўднёвай плыні”, то тут яшчэ нават праекта на паперы няма, толькі папярэднія разьлікі. Яшчэ ня вызначаныя канкрэтныя трасы, Турцыя дагэтуль не дала канчатковай згоды, Баўгарыя ўпіраецца. Няма пагадненьняў з краінамі, праз нацыянальныя тэрыторыі якіх павінна была ісьці труба. А бяз гэтага немагчыма складаць бізнэс-плян. З іншага боку, новыя праекты патрэбныя “Газпрому” зусім не таму, што ім не хапае газаправодаў для транспарціроўкі газу. Там закручаны інтарэсы топ-мэнэджмэнта “Газпрома” і прадстаўнікоў улады, наскрозь скарумпаваных, а таксама некаторых эўрапейскіх чыноўнікаў, без падтрымкі якіх такія праекты немагчымыя. На ўкраінскай ГТС столькі не заробіш. Прыблізная вартасьць мадэрнізацыі ўкаінснкай ГТС – 2,5 даляраў, будаўніцтва “Паўднёвай плыні” – больш за 10 мільярдаў даляраў. Гэта зусім іншы ўзровень адкатаў, вось і ўсё.

Зіновія Варановіч

12/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024