Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Правал “штандартэнфюрэра Шцірліца”

Успомнім нядаўнюю гісторыю з правалам сеткі расейскіх шпіёнаў у ЗША. Найбольш цікавым відовішчам тады была “апэрацыя прыкрыцьця”, якую разгарнулі лубянскія “славные органы”. Некалькі дзён яны маўчалі разам з расейскімі СМІ, рабілі выгляд, што нічога не адбылося. Калі з расейскага канфуза сьмяяўся ўжо ўвесь сьвет, яны раптам зьмянілі тактыку. Пачалі трубіць, што амэрыканцы арыштавалі нейкіх аматараў, драбязу, і нікай шкоды ад гэтага на Лубянцы няма. Пачалі распаўсюджваць у сеціве эратычныя здымкі адной з арыштаваных Ганны Чапман – маўляў, гэта проста легкадумная путана. Адрэагавалі і СМІ, дзе зьявіліся загалоўкі тыпу “Як гэта мы мяняем каронных амэрыканскіх агентаў на прастытутак!?”
І вось раскрылася, што ўсіх здаў лубянскі палкоўнік. А сярод здадзеных ім ёсьць нават генэрал і Герой СС Міша Васянкоў. Гісторыя атрымала свой працяг. А тут яшчэ грузіны злавілі і арыштавалі цэлую расейскую агентурную сетку, якая дзейнічала ў іхнай краіне. “Горят на работе” жалезныя фэліксы…
Мы публікуем матэр’ял з расейскага інтэрнэт-выданьня “Лента. РУ”.

===

“Коммерсант” назваў імя разьведчыка, які здаў “рускіх шпіёнаў”

Раскрыцьцё і высылка дзесяцёх супрацоўнікаў расейскай Службы зьнешняй выведкі (СВР) з ЗША сталі вынікам здрады ў ведамстве, піша “Коммерсант”.
Газэце ўдалося даведацца прозьвішча супрацоўніка спэцслужбаў, які перадаў Злучаным Штатам інфармацыю пра расейскіх разьведчыкаў, якія былі задзейнічаны ў праграме “Нелегалы” – ім аказаўся нейкі палкоўнік Шчарбакоў, які курыраваў у СВР амэрыканскае ўпраўленьне.
Журналісты “Коммерсанта” высьветлілі, што дачка Шчарбакова доўгі час жыве ў ЗША, а ягоны сын, які працаваў у Дзяржнаркакантролі, пакінуў Расею напярэдадні раскрыцьця разьведчыкаў. Сам Шчарбакоў зьехаў у Амэрыку за тры дні да візыту ў ЗША прэзыдэнта Расеі Дзімітрыя Медведева, пасьля якога пачаліся арышты разьведчыкаў.
Таксама газэта адзначае, што Шчарбакоў каля года таму адмовіўся ад павышэньня – па ўсяму бачна, як мяркуюць журналісты, з-за нежаданьня праходзіць тэставаньне на дэтэктары хлусьні. У ЗША Шчарбакоў актыўна працаваў са сьледствам і сустракаўся з некаторымі з затрыманых агентаў СВР.
У прыватнасьці, ён дапамог раскрыць Хуана Лазару. Шчарбакоў прыйшоў да яго ў камэру і на расейскай мове назваў сапраўднае імя агента – Міхаіл Васянкоў. Мужчына адказаў, што не разумее мовы і лічыць абвінавачваньні ў свой адрас дурным жартам. Аднак ён вымушаны быў прызнацца, што ён ня той, за каго сябе выдае, пасьля таго, як перад ім паклалі прывезенае Шчарбаковым з Масквы дасье СВР. Ніякай іншай інфармацыі ён сьледству не раскрыў.
Хуан Лазара, як высьветлілі журналісты “Коммерсанта”, быў адным з найбольш вопытных разьведчыкаў, якія ўдзельнічалі ў праграме “Нелегалы”. Ён пачаў працу на разьведслужбы яшчэ ў 1960-х гадах, калі быў накіраваны ў Іспанію. Пазьней ён ажаніўся на пэруанцы Вікі Пэлаэс, якую таксама затрымалі разам з іншымі “рускімі шпіёнамі”, і пераехаў у ЗША. Васянкоў зьяўляецца генэралам СВР, у 1980-х гадах яму таксама было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу.
“Рускіх шпіёнаў” затрымалі ў ЗША 27 чэрвеня 2010 года. У розных гарадах на Усходнім узьбярэжжы краіны арыштавала за адзін дзень 10 чалавек, у тым ліку Лазару, Пэлаэс, Ганну Чапман, Міхаіла Сяменка і іншых. Усім ім было прад’яўлена абвінавачваньне ў незаконных кантактах з замежнай дзяржавай, а 9 ліпеня адбыўся іх абмен. Расея выдала за супрацоўнікаў СВР чатырох чалавек, асуджаных за шпіянаж – Ігара Суцягіна, Сяргея Скрыпаля, Аляксандра Запарожскага і Генадзя Васіленку.
Усім раскрытым агентам СВР у Расеі была запрапанавана пэнсія. Пасьля дэпартацыі з ЗША Хуан Лазара-Васянкоў заявіў, што не зьяўляецца грамадзянінам Расеі, ня ведае расейскай мовы і хацеў бы вярнуцца ў Пэру. Раней аб тым жа заявіла і ягоная жонка Вікі Пэлаэс.
Яшчэ адзін падазраваны ў датычнасьці да праграмы “Нелегалы” апынуўся на волі. Мужчына, які выдаў сябе за канадца Крыстафэра Мэстаса, быў затрыманы на Кіпры на прыканцы ліпеня сёлета, але ў хуткім часе схаваўся ў невядомым накірунку. Яго месцазнаходжаньне невядомае.

Крыніца: http://lenta.ru/2010/11/11/informant/

Пераклад з расейскай.

12/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024