Агляд замежнага друку
Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
15 лістапада 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла з Бірмы. Пасьля сканчэньня тэрміна прысуду на хатні арышт (пад якім яна жыла 15 гадоў) выйшла на волю Аўн Сан Су Чы, лідэр бірманскай дэмакратычнай апазыцыі. Яе віталі тысячы людзей, што сабраліся каля яе дома ў Рангуне і каля офіса яе партыі – Нацыянальнай Лігі дзеля дэмакратыі. Аднак адначасова ваенная хунта Бірмы забараніла яе партыю ў сувязі з тым, што партыя байкатавала апошнія парляманцкія выбары. Аўн Сан Су Чы зьвярнулася да людзей з заклікамі працягваць змаганьне і аднавіць партыю.
Наш камэнтар: Народны байкот — магутная зброя супраць выбарчых фарсаў розных хунтаў. Вядома, што народ падтрымаў свайго лідэра і не пайшоў у сваёй большасьці на выбарчыя ўчасткі хунты. Бірманцы адвярнуліся ад дыктатуры, змаганьне працягваецца.
Алесь Хадасевіч
***
Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
15 лістапада 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея плянуе перасяленьне людзей”. У адпаведнасьці з плянам Медведева мадэрнізацыі расейскай эканомікі прадстаўлены таксама праект перасяленьня вялікай колькасьці расейскіх грамадзян з заняпалых гарадоў і вёсак у буйнейшыя цэнтры. Крэмль спадзяецца канцэнтраваць працоўную сілу.
Наш камэнтар: Заплянавана чарговае “узбуйненьне калгасаў”, гэтым разам на ўсю імпэрыю, уключна з гарадамі. Расея вымірае. І нішто ўжо ня выратуе імпэрскі этнас ад гэтага лёсу.
Юрка Марозаў
***
Бэльгійская газэта “Le Soire”.
15 лістапада 2010 г. Бэльгійская газэта “Le Soire” паведаміла пра ўсталяваньне на Гранд Пляс у цэнтры Брусэля найвялікшай каляднай яліны краіны. Яе пачалі ўпрыгожваць.
Наш камэнтар: Па ўсіх хрысьціянскіх краінах стартавала падрыхтоўка да калядных сьвятаў. Паўсюль у гарадах і вёсках наладжваецца яркая ілюмінацыя, пачынаюцца карнавалы і кірмашы. Толькі ў Беларусі, акупаванай прамаскоўскім рэжымам пануе традыцыйная цемра і шэрасьць – адно з адлюстраваньняў чужога рэжыму.
Юрка Марозаў
***
Партугальская газэта “Publico”.
15 лістапада 2010 г. Партугальская газэта “Publico” напісала: “Тайланд выдаліў у Злучаныя Штаты падазронага расейскага гандляра зброяй Віктара Бута, дзе яго будуць судзіць за тэрарыстычныя злачынствы, што адразу выклікала гнеў Масквы”.
Наш камэнтар: Нагадаем, што амэрыканскі бок сярод іншага абвінавачвае Бута ў забойстве амэрыканскіх грамадзянаў. Мабыць, маецца на ўвазе, што ён забясьпечваў зброяй забойцаў, якія ваююць супраць амэрыканцаў. Уліпла Крэмль-Лубянка па самыя вушы.
Юрка Марозаў
***
Іспанская газэта “El Pais”.
15 лістапада 2010 г. Іспанская газэта “El Pais” пісала, што Расея пратэстуе. А Тайланд выдаў ЗША “найвядомейшага ў сьвеце гандляра зброяй”. В. Бут нарадзіўся ў 1967 г. у Таджыкістане, закончыў Інстытут ваенных перакладчыкаў у Маскве. Працаваў у структурах КГБ. Пасьля падзеньня Берлінскага Мура ён актыўна кіраваў распродажам савецкіх ваенных складоў ва Усходняй Эўропе, адкуль выходзілі савецкія войскі. Распрадаваў па нізкіх коштах. На здымку ў газэце тайскія палісманы вядуць Бута, на якім бранекамізэлька і каска.
Наш камэнтар: Добра ахоўваюць маскоўскага кадра. Адчуваецца, што праваліўся сапраўды супэрагент, які шмат ведае і ўжо пачынае шмат распавядаць у ЗША. Масква калоціцца ў “свяшченном гневе”.
Юрка Марозаў
***
Славацкая газэта “SME”.
17 лістапада 2010 г. Славацкая газэта “SME” паведаміла, што аўстрыйская пракуратура заявіла: чачэнскі прэзыдэнт Кадыраў загадаў выкрасьць або забіць свайго апанэнта. Умар Ісмаілаў (27 гадоў) падаў быў на Кадырава ў Стразбургскі суд па правах чалавека і абвінаваціў яго ў забойствах і катаваньнях людзей. Агенты Кадырава забілі Ісмаілава ў Вене 13 студзеня 2009 г. непадалёк ад дома, дзе ён пражываў у эміграцыі. У Аўстрыі пражывае найвялікшая ў Эўропе чачэнская дыяспара ўцекачоў – 30 тысячаў чалавек. У Вене распачаўся працэс над трыма арганізатарамі замаха на Ісмаілава. Наёмны забойца пасьпеў пакінуць Аўстрыю.
Наш камэнтар: Яшчэ адзін працэс над маскоўскай агентурай, якая творыць злачынствы па ўсім сьвеце. Гэтым разам ціск Масквы аказаўся недастаткова моцным, каб закрыць справу. Ня толькі чачэнцаў, але і аўстрыйцаў уразіла нахабства забойцаў, якія адкрыта дзейнічаюць у эўрапейскай сталіцы.
Алесь Хадасевіч
***
Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
17 лістапада 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра чарговы крызіс у Эўразьвязе. На здымку ў газэце плякат з надпісам “48 гадзін на выратаваньне эўра”. Газэта пытаецца, ці збанкрутуе Ірляндыя?
Наш камэнтар: Вялікія праблемы і пагроза калапса фінансаў і эканомікі ўзьніклі нават у такой краіне дынамічнага разьвіцьця і вялікага багацьця, як Ірляндыя. Трасцы ўзялі таксама Партугалію і Грэцыю. А папярэджвалі разумныя людзі, каб эўрапейскія краіны не стваралі новы “Савецкі Саюз” і новы “савецкі рубель” – адзін на ўсіх.
Алесь Хадасевіч
***
Польская газэта “Rzeczpospolita”.
17 лістапада 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Расейскі ўрад сьцьвярджае, што Суд па правах чалавека ў Стразбурзе ня можа займацца падзеямі 1940 г., бо тады не было Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека. Яе прынялі ў 1950 г. Расея ратыфікавала канвэнцыю ў 1998 г.” Сем’і ахвяраў Катыні ўражаны гэтым адказам Масквы на заявы аб рассьледваньні катынскай справы ў Стразбурзе.
Наш камэнтар: У Польшчы гучалі галасы некаторых палітыкаў аб тым, што з Расеяй трэба дамаўляцца па шэрагу праблемаў. Напрыклад, па Беларусі. Цікава, а як гэта “дамаўляцца”? Масква нават у гэтай выразна польскай справе паводзіць сабе з агрэсіўным нахабствам і ня хоча ні аб чым дамаўляцца.
Юрка Марозаў
18/11/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|